Яўген Сяргеевіч Касцюкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яўген Касцюкевіч)
Футбол
Яўген Касцюкевіч
Поўнае імя Яўген Сяргеевіч Касцюкевіч
Нарадзіўся 19 снежня 1989(1989-12-19)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 187 см
Вага 92 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2009 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 0 (0)
2015—2019 Сцяг Беларусі НФК (Мінск) 47 (-52/1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 чэрвеня 2019.

Яўген Касцюкевіч (нар. 19 снежня 1989, Жодзіна) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец жодзінскага «Тарпеда», гуляў за дубль клуба, прыцягваўся таксама да асноўнага складу. У 2008 годзе ездзіў на прагляд у маскоўскі ЦСКА, аднак з-за выяўленых праблем са здароўем быў вымушаны вярнуцца ў Беларусь і неўзабаве завяршыў кар’еру[2]. Застаўся працаваць у Жодзіна[3], пазней стаў таксама гуляць у футбол на аматарскім узроўні.

У 2015 годзе стаў працаваць у клубе «Крумкачы» трэнерам брамнікаў і відэааператарам. Пазней з-за некамплекту брамнікаў быў заяўлены за клуб у Першую лігу[4] і неўзабаве стаў асноўным брамнікам клуба, якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 стаў другім брамнікам «Крумкачоў» пасля Андрэя Федарэнкі. 7 мая 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Гарадзеі» (0:1).

Сезон 2017 пачаў у якасці другога брамніка «Крумкачоў» пасля Антона Амельчанкі, але той пазней атрымаў траўму і пакінуў каманду, што дазволіла Касцюкевічу заняць месца ў аснове. 29 ліпеня 2017 года ў матчы з «Віцебскам» (выніковы лік 2:2) адзначыўся голам пасля ўдару ад сваёй штрафной пляцоўкі, пазней у гэтым жа матчы атрымаў чырвоную картку і быў выдалены з поля.

Застаўся ў камандзе ў сезоне 2018, калі «Крумкачы» не былі дапушчаныя да ўдзелу ў Вышэйшай лізе і заявіліся ў Другую лігу. У чэрвені 2018 года з’ехаў на жыхарства ў Кітай[5], у верасні вярнуўся ў Беларусь[6] і неўзабаве зноў стаў выступаць за «Крумкачы».

У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[7]. У чэрвені 2019 года пакінуў каманду[8].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[9].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Тарпеда Сцяг Беларусі 20 -13
2009 дубль Тарпеда Сцяг Беларусі 12 -7
2015 Д2 Крумкачы Сцяг Беларусі 18 -18
2016 Д1 Крумкачы Сцяг Беларусі 4 -4
2017 Д1 Крумкачы Сцяг Беларусі 15 -21/1
2018 Д3 Крумкачы Сцяг Беларусі 9 -6
2019 Д2 НФК Сцяг Беларусі 1 -3

Зноскі