Яўген Міхайлавіч Крупенька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Міхайлавіч Крупенька
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 20 жніўня 1936(1936-08-20)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1990
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, паэт
Мова твораў: беларуская

Яўген Міхайлавіч Крупенька (20 жніўня 1936, вёска Саськаўка, Шклоўскі раён — 1990) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Фашчаўскай СШ працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыі Шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт» (1954—1955). Служыў у Савецкай Арміі (1955—1958). З 1958 — літсупрацоўнік газеты «За вяртанне на Радзіму» (цяпер «Голас Радзімы»), з 1959 — часопіса «Блакнот агітатара», з 1961 — загадчык аддзела часопіса «Бярозка». У 1970 годзе закончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Пасля заканчэння інстытута — супрацоўнік газеты «Чырвоная змена». Член СП РБ з 1980 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1956 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў вершаў «Салаўі» (1969), «Нядзеля» (1972), «Бусліны човен» (1975), «Слон пад мікраскопам» (1978), «Стрэчанне» (1981), «Юбілейныя бліны» (1984), «Карэнні» (1986) і шэрага іншых. Перакладаў на беларускую мову творы грузінскіх і рускіх паэтаў. Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Салаўі: Вершы.-Мн., 1969.
  • Малінавы год: Вершы.-Мн., 1971.
  • Нядзеля:Вершы.-Мн., 1972.
  • Колеры: Вершы.-Мн., 1973.
  • Бусліны човен: Лірыка.-Мн., 1975.
  • Нашы святы: Вершы.-Мн., 1975.
  • Усе работы добрыя: Вершы.-Мн., 1977.
  • Слон пад мікраскопам: Вершы, байкі, мініацюры.-Мн., 1978.
  • Хто нам дом пабудаваў.-Мн., 1978.
  • Стрэчанне:Вершы.-Мн., 1981.
  • Юбілейныя бліны: Гумар і сатыра.-Мн., 1984.
  • Карэнні:Вершы, байкі, паэмы.-Мн., 1986.
  • Гекзаметр баразны: Вершы.-Мн., 1988.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крупенька Яўген Міхайлавіч// Бел. энцыкл. У 18 т. Т. 8.-Мн., 1999.-С. 486.