Выхаванец Столінскай ДЮСШ, у 2014 годзе далучыўся да акадэміі салігорскага «Шахцёра». З 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба, гуляў у Юнацкай лізе УЕФА. У чэрвені 2019 года быў на зборах з моладзевай камандай санкт-пецярбургскага «Зеніта»[2].
У сакавіку 2020 года разам з таварышам па камандзе Антонам Кавалёвым быў аддадзены ў арэнду латвійскаму клубу «Тукумс 2000»[3]. Аднак у сувязі з пандэміяй COVID-19 старт чэмпіянату Латвіі быў адкладзены. У ліпені 2020 года быў адкліканы, так і не згуляўшы ў Латвіі ніводнага матча, і далучыўся да «Гарадзеі»[4]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далўейшым стаў трывала гуляў у асноўным складзе «Гарадзеі». У верасні 2020 года вярнуўся ў «Шахцёр»[5].