Перайсці да зместу

Янка Чарапук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. Чарапук)
Янка Чарапук
Род дзейнасці пісьменнік
Дата нараджэння 12 (24) жніўня 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 1957(1957-11-16) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Янка Чарапук (Іван Антонавіч Чарапук, псеўд. Янка Змагар; 12 (24) жніўня 1896, мяст. Новы Двор, Сакольскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 16 лістапада 1957, Чыкага, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Кіраўнікі беларускіх прадстаўніцтваў i місій у еўрапейскіх краінах. Сядзяць (злева направа): Яўген Ладноў, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі, Леанард Заяц; стаяць: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Янка Чарапук, Яўхім Бялевіч. Кастрычнік 1919 г. (БДАМЛіМ).

Скончыў прыватную мужчынскую гімназію Відэмана ў Пецярбургу (1914), вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 ініцыятар стварэння ў Пецярбургу грамадскай культурна-асветнай арганізацыі «Вольныя беларусы», супрацоўнічаў з украінскімі нацыянальнымі дзеячамі, сакратар пецярбургскага прадстаўніцтва (місіі) Цэнтральнай украінскай рады. Пазней у Кіеве, супрацоўнік Міністэрства замежных спраў УНР, член Беларускай рады на Украіне, ініцыятар стварэння партыі беларускіх незалежных рэвалюцыянераў. З канца 1918 на Гродзеншчыне, член БПС-Р. Удзельнік Беларускага з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны (ліпень 1919), сакратар Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. Друкаваўся ў газетах «Беларусь» і «Родны край» (Гродна), «Наша думка». 3 канца 1919 у Рызе, сакратар Вайскова-дытаматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі, член Беларускай калоніі ў Латвіі, адначасова дыпламат, кур’ер пры ўрадзе БНР на чале з А. Луцкевічам. У снежні 1919 кааптаваны ў склад Рады БНР, пасля яе палітычнага расколу прыхільнік урада В. Ластоўскага. 21.12.1919 у час транзітнага праезду з Берліна ў Латвію арыштаваны літоўскімі ўладамі і на месяц зняволены ў турму. Як паўнамоцны прадстаўнік БПС-Р і прадстаўнік урада БНР удзельнічаў у канферэнцыі беларускіх сацыялістычных партый (красавік 1920) і канферэнцыі беларускіх дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў (чэрвень 1920) у Рызе. У жніўні 1920 узначальваў дэлегацыю БНР на міждзяржаўнай канферэнцыі балтыйскіх дзяржаў. У 1921 прызначаны сакратаром Дыпламатычнай місіі БНР у Каўнасе. У лютым 1921 на ковенскай нарадзе прадстаўнікоў БПС-Р увайшоў у ініцыятыўную «тройку» па стварэнні Загранічнага камітэта партыі. Удзельнік Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе (1921).

3 1922 у эміграцыі ў Амерыцы, жыў у Чыкага. Ініцыятар стварэння Беларускага народнага камітэта ў штаце Ілінойс (пазней Беларускі народны саюз), адзін са стваральнікаў Беларуска-Амерыканскага нацыянальнага клуба. Падтрымліваў цесныя сувязі з В. Ластоўскім і К. Душэўскім у Коўне, Т. Грыбам у Празе, з грамадскімі і маладзёжнымі арганізацыямі Заходняй Беларусі і Чэхаславакіі, збіраў грошы для матэрыяльнай падтрымкі беларускага студэнцтва і школьніцтва Заходняй Беларусі. У 1935 ініцыіраваў стварэнне Беларуска-Амерыканскага грамадзянскага задзіночання. У кастрычніку 1941 адзін з арганізатараў Беларуска-Амерыканскай нацыянальнай рады, якая ставіла за мэту дабрачынную дапамогу ахвярам вайны ў Беларусі (існавала да сярэдзіны 1990-х г.). Уваходзіў у міжнародную каталіцкую арганізацыю «Рыцары Калумба» (меў вышэйшую 4-ю рыцарскую ступень). У пасляваенны час удзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці беларускай дыяспары ЗША.

Пахаваны на могілках Святога Адальберта ў Найлсе[en], прыгарадзе Чыкага[1].

  • Лісты Янкі Чарапука з Амэрыкі (1922—1923) // Запісы Бел. ін-та навукі і мастацтва. 1994. № 21.

Зноскі