Лявон Заяц

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Леанард Заяц)
Jump to navigation Jump to search
Лявон Заяц
Партрэт
Род дзейнасці: палітык
Дата нараджэння: 28 лютага 1890(1890-02-28)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 верасня 1935(1935-09-23) (45 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Член у
Commons-logo.svg Лявон Заяц на Вікісховішчы

Лявон Язэпавіч (Леанард Іосіфавіч) Заяц (сакавік 1890, в. Даўгінава Вілейскага пав. Віленскай губерні, цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці — 23 верасня 1935, Уфа, НКУС) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, мемуарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. У 1914—1916 гг. — кантралёр Віленскага акцызнага ўпраўлення, у 1916—1917 гг. — працаваў у Мінску ва Усерасійскім земсаюзе. Член партыі беларускіх эсэраў. На 1-м Усебеларускім з'ездзе 1917 абраны членам Рады. З лютага 1918 г. у складзе Народнага сакратарыята БНР — дзяржаўны кантралёр.

Кіраўнікі беларускіх прадстаўніцтваў i місій у еўрапейскіх краінах. Сядзяць (злева направа): Яўген Ладноў, Васіль Захарка, Мікола Вяршынін, Леанард Заяц; стаяць: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Янка Чарапук, Яўхім Бялевіч. Кастрычнік 1919 г. (БДАМЛіМ).
Дыпламатычны пашпарт Леанарда Зайца, дзяржаўнага кантралёра Рады БНР. 1920

9 лютага 1919 года прыняў удзеў у зарганізаваным Луцкевічам сходзе беларускіх арганізацыяў, на якім была прынятае рашэнне, каб пачаць перамовы з польскім урадам наконт утварэння польска-беларускай федерацыі. Умовай мела быць прызнанне польскім бокам Савету Міністраў БНР як афіцыйнага ўраду Беларусі, аднак польскі ўрад гэтага не зрабіў[1]

Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 г. ў Берліне, дзе прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі.

У 1925 г. вярнуўся ў Мінск. Да арышту працаваў кансультант-інспектарам бюджэтнага ўпраўлення наркамата фінансаў БССР. Падпаў пад «чыстку апарату», звольнены і 19 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 г. асуджаны як «член контр­рэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю», сасланы на 5 гадоў ва Уфу. 25 ліпеня 1935 г. паўторна арыштаваны абласным упраўленнем НКУС СССР. Памёр у турме ў час следства. Рэабілітаваны ВС БССР 10 чэрвеня 1988 г.

Аўтар публіцыстычных артыкулаў і ўспамінаў пра дзеячаў беларускай культуры.

Зноскі

  1. Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918—1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 292—293. ISBN 978-83-231-2484-9.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Максім Багдановіч // Шлях паэта: Зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча. Мн., 1975.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]