Перайсці да зместу

Рапс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рапс

Агульны выгляд расліны. Іспанія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brassica napus L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23060
NCBI  3708
EOL  583918
GRIN  t:7661
IPNI  279419-1
TPL  kew-2682380

Рапс (лац.: Brassica napus L. var. oleifera Metzg.) — аднагадовая алейная расліна сямейства крыжакветных. У прыродзе існуюць дзве формы рапсу: рапс яравы і рапс азімы, які мае асноватворнае значэнне. Насенне рапсу змяшчае 48—52 % алею, які выкарыстоўваюць у лакафарбавай, мылаварнай, харчовай (маргарынавай) і іншых галінах прамысловасці. Макуху пасля прапарвання скормліваюць скаціне. Рапс азімы вырошчваюць таксама на зялёны корм.

Рапс быў вядомы яшчэ за 4 тысячагоддзя да нашай эры. Адны даследчыкі лічаць яго радзімай Еўропу, у прыватнасці яе паўночна-заходнія прыбярэжныя раёны, як прыморскія землі сучасных Швецыі, Нідэрландаў і Вялікабрытаніі, іншыя — Міжземнамор’е. На карысць апошняга ўскосна сведчыць той факт, што культура рапсу з самых аддаленых часоў была больш распаўсюджаная ў Азіі, дакладней — у Індыі, куды яна, хутчэй за ўсё, пракралася з Міжземнамор’я.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя рапс разам з іншымі алейнымі крыжакветнымі, як свірэпа і гарчыца, быў у Еўропе даволі распаўсюджанай культурай. Плошчу пад рапс толькі ў адной толькі Германіі дасягала ў той час 300 тысяч га. Такое параўнальна шырокае распаўсюджванне да таго часу культуры тлумачыцца выкарыстаннем яго алею для тэхнічных патрэбаў у сувязі з агульным прамысловым развіццём попыту на тэхнічнае масла. Маладая нафтавая прамысловасць тады яшчэ не была ў стане задавальняць гэты попыт, і рапс, які апынуўся ў еўрапейскіх агракліматычных умовах адным з самых алейных раслін, шырока культываваўся.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».