Востраў Макуоры

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Макуоры
Macquarie
Macquarie Island map - Mawson.gif
Каардынаты: Каардынаты: 54°37′00″ пд. ш. 158°51′00″ у. д. / 54.616667° пд. ш. 158.85° у. д. (G) (O) (Я)54°37′00″ пд. ш. 158°51′00″ у. д. / 54.616667° пд. ш. 158.85° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of Australia.svg Аўстралія
Макуоры (Ціхі акіян)
Макуоры
Макуоры
Плошча 128 км²
Найвышэйшы пункт 410 м
Выгляд з мора
Commons-logo.svgМакуоры на Вікісховішчы 

Макуоры (англ.: Macquarie) — востраў у паўднёвай частцы Ціхага акіяна (каля 1,5 тыс. км на паўднёвы ўсход ад Тасманіі). На востраве знаходзіцца самая паўднёвая кропка валоданняў Аўстраліі. Плошча - 128 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў адкрыты 11 ліпеня 1810 г. аўстралійскімі кітабоямі. У тым жа годзе ён быў уключаны ў Новы Паўднёвы Уэльс. У 1890 г. увайшоў у склад Тасманіі.

У першым рапарце аб адкрыцці мелася сведчанне аб знаходке старажытнага часовага населенага месца. Аднак пазнейшыя пошукі паказалі, што да XIX ст. людзей на Макуоры не было.

28 лістапада 1829 г. востраў даследавала і нанесла на карту расійская экспедыцыя на чале Ф. Белінзгаўзена.

У 1902 - 1920 гг. Макуоры быў арандаваны навазеландцам Джозэфам Хэтчам, які займаўся тут здабычай тлушчу пінгвінаў.

У 1911 - 1914 гг. востраў выкарыстоўваўся як база для Аўстралійскай антарктычнай экспедыцыі.

У 1933 г. абвешчаны запаведнікам.

5 снежня 1997 г. уключаны ва у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зараз на Макуоры працуе аўстралійская палярная станцыя, аднак сталага насельніцтва няма.

Прырода і геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Макуоры ўяўляе сабой два гарыстых плато, выцягнутых з поўначы на поўдзень і злучаных кароткім пярэсмыкам. Прыкладная даўжыня - 34 км, шырыня - 5 км. Найвышэйшая кропка - 410 м.

Клімат прахалодны субантарктычны. У снежні сярэдняя тэмпература 14,4°C, у ліпені 8,5°C. Вельмі рэдка тэмпература апускаецца ніжэй за 0°C, але з чэрвеня па кастрычнік выпадае снег. Штогадовыя ападкі складаюць 967,8 мм. Назіраецца ўсяго 856 ясных гадзін у год.

На востраве шмат ручаёў, ёсць забалочаныя мясціны.

Флора характэрная для субантарктычнага рэгіёну. Расліны рэдка вырастаюць вышэй за 1 м. Налічваецца каля 45 відаў вышэйшых раслін і 90 відаў мохападобных. Сярод эндэмікаў асабліва вылучаюцца 2 віды архідэй Nematoceras dienemum і Nematoceras sulcatum.

Фаўна прадстаўлена шматлікімі марскімі птушкамі і ластаногімі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гукі Макуоры[правіць | правіць зыходнік]

Пінгвіны
Марскія сланы
Пінгвіны

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 629
рус.англ.фр.