49-ы батальён дапаможнай паліцыі
49-ы батальён дапаможнай паліцыі | |
---|---|
Weiss-Schutzmannschaft-Bataillon F/49 | |
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | начальнік ахоўнай паліцыі Мінска |
Уваходзіць у | шуцманшафт (беларуская дапаможная паліцыя) |
Тып | дапаможная паліцыя |
Удзел у |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
49-ы батальён дапаможнай паліцыі (вартавы)[1] (ням.: Schutzmannschaft-Bataillon W/49) — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі.[2]
Набор у батальён
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 1942 года нямецкія паліцыйныя ўлады ў Мінску паралельна з арганізацыяй БСА распачалі арганізацыю беларускага паліцыйнага батальёна, якому далі чарговы нумар чыгуначных батальёнаў 49. У гэты час ўжо была зарганізаваная сетка ўладаў БСА, на чале якой, як галоўны камендант, стаяў Ермачэнка. Але немцы не хацелі карыстацца якой-небудзь дапамогай беларусаў-калабарацыяністаў i ўзяліся за арганізацыю батальёна самі. Заданне гэтае яны выканалі проста: нямецкі начальнік на Беларусі даў загад нямецкім акруговым начальнікам паліцыі, каб тыя набралі завялікую ўстаноўленую колькасць маладых беларусаў i пераслалі ix у Астрашыцкі Гарадок, які быў вызначаны месцам фармавання батальёна. Акруговыя начальнікі паліцыі выканалі загад найсумленней: прымусова нахапалі маладых хлопцаў i пад канвоем выслалі ў вызначанае месца.
Такім чынам, у казармы ў Астрашыцкім Гарадку да верасня, паводле ўспамінаў Францішка Кушаля, нагналі 2 000 чалавек. Але там не было ніводнага беларускага камандоўцы. Уся камандная абсада ад камандоўцы батальёну да камандоўцы дружыны складалася з немцаў. Немцы не разумелі нічога па-беларуску, а беларусы нічога па-нямецку. Казармы не былі адпаведна падрыхтаваныя да закватэравання людзей, кухні не ўсе былі здатныя да выкарыстання. Нямецкія афіцэры гутарылі з падначаленымі беларусамі толькі па-нямецку, што не спрыяла ўзаемаразуменню і стварала дадатковыя цяжкасці ў абучэнні. З-за гэтага немцы пачалі збіваць беларускіх жаўнераў, што ў далейшым прывяло да дэзертырства. Таму паўнавартасна батальён быў зарганізаваны толькі да красавіка 1943 года[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія батальёны Schutzmannschaft (руск.)
- Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі
- Пра 49-ы батальён Архівавана 28 чэрвеня 2018. (руск.)