Страявы вайсковы статут
Выгляд
| Страявы вайсковы статут | |
|---|---|
| |
| Аўтар | Віталь Мікула |
| Мова арыгінала | беларуская |
| Дата першай публікацыі | 1943 год |
| Асобнае выданне | 1943 год |
| Выдавецтва | Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі |
| Колькасць старонак | 31 старонка |
| Электронная версія | |
«Страявы вайсковы статут» — кніга, у якой былі змешчаныя вайсковыя каманды і азначэнні па-беларуску для БСА і іншых беларускіх фарміраванняў. Гэтая кніга з’яўляецца першай беларускай вайсковай інструкцыяй. «Страявы вайсковы статут» пісаўся на ўзор нямецкага «Ausblidungsvorschrift fur die Infanterie». Усе каманды i тэрміны ўтвораныя на нямецкім строі i былі апрацаваныя на беларускіх перападрыхтоўчых афіцэрскіх курсах у Мінску.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]- Прадмова Івана Ермачэнкі
- Прадмова Францішка Кушаля
- Агульныя азначэнні
- Адзіночная падрыхтоўка
- Дружына
- Звяз
- Рота
- Паясненні знакаў
- Ключ важнейшых палявых знакаў
- Змест
Цікавінкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Беларуска-расійскі вайсковы слоўнік» Станіслава Судніка і Сержука Чыслава грунтуецца на «Страявым вайсковым статуце»[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Валер Руселік. Калі беларускія салдаты пачалі размаўляць па-беларуску? (беларуская мова). — 2010. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кніга ў электронным варыянце
- Выдавецтва кніг на акупаванай Беларусі Архівавана 13 чэрвеня 2020.
