5 беларускіх рублёў
| 5 рублёў | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Намінал | 5 рублёў |
| Шырыня | 135 мм |
| Вышыня | 72 мм |
| Дата друку | 2009 |
| Аверс | |
|
|
|
| Малюнак аверса | Пярэдні бок банкнота наміналам пяць рублёў узору 2009 года |
| Рэверс | |
|
|
|
| Малюнак рэверса | Адваротны бок банкнота наміналам пяць рублёў узору 2009 года |
5 рублёў (пяць рублёў) — намінал банкноты афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, законны плацежны сродак, уведзены з 1992. Дызайн купюры апошні раз быў абноўлены ў 2019 і прысвечаны Брэсцкай вобласці. Купюра надрукавана брытанскай фірмай «De La Rue»[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Банкнот наміналам 5 беларускіх рублёў упершыню ўведзены ў абарачэнне 25 мая 1992 года. На пярэднім боку банкнота размяшчалася выява ваўкоў, на адваротным — выява Дзяржаўнага герба («Пагоні») і лічбавае абазначэнне наміналу. Выведзены з абарачэння 1 студзеня 2001 года[2].
-
Пярэдні бок банкнота ўзору 1992 года
-
Адваротны бок банкнота ўзору 1992 года
1 студзеня 2000 года ўведзены новыя банкноты, на пярэднім боку якіх размяшчалася выява Траецкага прадмесця ў Мінску, на адваротным — лічбавае абазначэнне наміналу. Выведзены з абарачэння 1 верасня 2004 года[3].
-
Пярэдні бок банкнота ўзору 2000 года
-
Адваротны бок банкнота ўзору 2000 года
У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі беларускай нацыянальнай валюты ў 10 000 разоў з 1 ліпеня 2016 года ў абарачэнне быў уведзезны новы банкнот наміналам 5 рублёў узору 2009 года[4]. Новыя грошы былі гатовыя яшчэ ў 2008—2009 гадах, але тады ўвесці іх у абарачэнне не дазволіў крызіс. Вырабленыя грашовыя знакі былі перададзены ў Цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Купюры ўзору 2009 года надрукаваны брытанскай фірмай «Thomas De La Rue»[1]. Памер банкнота складае 135 х 72 мм. Банкнот прысвечаны Брэсцкай вобласці, адпаведнасць вобласці наміналу банкнота была вызначана ў алфавітным парадку. На пярэднім баку банкнота размешчана выява Белай (Камянецкай) вежы, якая знаходзіцца ў Каменцы Брэсцкай вобласці, на адваротным — калаж, прысвечаны першым славянскім паселішчам (фрагмент скуранога пояса, драўлянае кола, малюнак старажытнага дзядзінца «Бярэсце»)[5].
У 2019 дызайн банкноты быў нязначна мадыфікаваны (сучасны выгляд помніка архітэктуры, пазначаны 2019 год выпуску і інш.)[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Новыя беларускія грошы зроблены ў Еўрасаюзе Архівавана 4 ліпеня 2016.
- ↑ 5 рублёў (1992)
- ↑ 5 рублёў (2000)
- ↑ Пра правядзенне з 1 ліпеня 2016 г. дэнамінацыі беларускага рубля
- ↑ Апісанне грашовых знакаў узору 2009 года і іх асноўныя прыкметы сапраўднасці
- ↑ Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2009 года 2019 года выпуску, якія знаходзяцца ў абарачэнні. 5 рублёў . Нацыянальны банк Беларусі.