Берасцейскае гарадзішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Берасцейскае гарадзішча
Раскапаная забудова на тэрыторыі старажытнага Бярэсця
Раскапаная забудова на тэрыторыі старажытнага Бярэсця
52°04′48″ пн. ш. 23°39′17″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Брэст
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000006шыфр 113В000006

Берасцейскае гарадзішча (Брэст)
Берасцейскае гарадзішча
Берасцейскае гарадзішча

Берасцейскае гарадзішча - помнік археалогіі ў Брэсце, размешчаны на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Гарадзішча датуецца XIXIII стагоддзямі. На аснове выяўленай забудовы на тэрыторыі старажытнага Бярэсця створаны археалагічны музей «Бярэсце».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У час будаўніцтва крэпасці рэльеф мясцовасці зменены, зніклі прыкметы, характэрныя для гарадзішчаў старажытнарускіх гарадоў. Таму пытанне аб месцы размяшчэння старажытнага Бярэсця доўгі час было нявырашаным. Выявіў у 1969 г. і даследаваў на працягу 19691981 гг. П. Ф. Лысенка. Раскопкамі 19691970 гг. пацверджана меркаванне, што дзядзінец старажытнага Бярэсця знаходзіўся на мысе, утвораным правым берагам Заходняга Буга і левым берагам левага прытока Мухаўца. Шурфы і раскопы, закладзеныя каля падножжа гарадзішча і на паверхні пяцівугольнага бастыёна, выявілі культурны пласт (да 7 м) старажытнага горада. Трохвугольная форма гарадзішча, рэшткі абарончага рова з боку поля, археалагічныя знаходкі сведчаць аб тым, што дзядзінец знаходзіўся менавіта на мысе і яго рэшткі пры будаўніцтве крэпасці былі выкарыстаны як падножжа бастыёна. Культурны пласт дзядзінца мае высокую вільготнасць і добра захаваў рэчы арганічнага і неарганічнага паходжання. Пры раскопках выяўлены рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў, насцілы ў дварах, парканы. На плошчы раскопу (26 X 54 м) ускрыты 3 паралельныя вуліцы, накіраваныя з усходу на захад; вулічны насціл з тоўстых колатых дошак па падоўжаных падвалінах, пад якімі ляжалі папярок бярвенні. Асноўным планіровачным элементам былі вуліцы.

У 19691981 гг. выяўлена больш за 200 пабудоў 12 будаўнічых ярусаў. Усе тыпу наземных аднакамерных будынкаў зрубнай канструкцыі, квадратныя ў плане. Даўжыня сцен жылых пабудоў 3,2—6 м, гаспадарчых — 2,6—3,4 м. У жылых (часам і гаспадарчых) будынках падлога з дошак, печы глінабітныя і з выкарыстаннем цэглы. Забудова шчыльная. Ёсць пабудовы, у якіх захавалася па 12 вянкоў зруба. У 3 будынках цалкам зберагліся дзвярныя праёмы. Меткі-насечкі па сценах некаторых набудоў сведчаць аб тым, што будынкі перанесены на пастаяннае месца пасля ўзвядзення зруба.

У культурным пласце знойдзены прылады працы (нарог сахі, сярпы, косы, акоўка рыдлёўкі, нажы, нажніцы, ліцейная формачка, жорны, драўляная нажная ступа і інш.), прадметы ўзбраення, амуніныя конніка і збруя (фрагмент пласціністых даспехаў, наканечнікі коп'яў, стрэл, шпоры, фрагменты стрэмя і цугляў, кавалкі кальчугі, крыжавіна мяча), рэчы бытавога прызначэння (замкі і ключы да іх, крэсіва, дзвярныя кольцы і прабоі, клямкі і інш.), жаночыя ўпрыгожанні (бранзалеты, падвескі, спражкі, заходнелітоўская фібула, білонны колт). Шмат вырабаў з дрэва (вёслы, абады і спіцы ад колаў, часткі санак, ткацкага станка, верацёны, лыжкі, кавалкі посуду і інш.), скуры (ножны, футаралы, кашалькі, абутак). Найбольш цікавыя знаходкі — самшытавы грабеньчык з выразанымі на абодвух баках літарамі кірыліцы ад А да Л (напісанне, характэрнае для пачатку 13 ст.), запэцканая фарбай касцяная пласцінка, накшталт мастыхіна мастака, вязаная шарсцяпая рукавічка.

У 1971 г. ўпершыню ў СССР раскапаныя пабудовы былі закансерваваны ў палявых умовах. Кансервацыя вялася пад кіраўніцтвам прафесара В. Я. Віхрова.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]