5 беларускіх рублёў
5 рублёў | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Намінал | 5 рублёў |
Шырыня | 135 мм |
Вышыня | 72 мм |
Дата друку | 2009 |
Аверс | |
Малюнак аверса | Пярэдні бок банкнота наміналам пяць рублёў узору 2009 года |
Рэверс | |
Малюнак рэверса | Адваротны бок банкнота наміналам пяць рублёў узору 2009 года |
5 рублёў — намінал грашовых купюр Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Банкнот наміналам 5 беларускіх рублёў упершыню ўведзены ў абарачэнне 25 мая 1992 года. На пярэднім боку банкнота размяшчалася выява ваўкоў, на адваротным — выява Дзяржаўнага герба («Пагоні») і лічбавае абазначэнне наміналу. Выведзены з абарачэння 1 студзеня 2001 года[1].
-
Пярэдні бок банкнота ўзору 1992 года
-
Адваротны бок банкнота ўзору 1992 года
1 студзеня 2000 года ўведзены новыя банкноты, на пярэднім боку якіх размяшчалася выява Траецкага прадмесця ў Мінску, на адваротным — лічбавае абазначэнне наміналу. Выведзены з абарачэння 1 верасня 2004 года[2].
-
Пярэдні бок банкнота ўзору 2000 года
-
Адваротны бок банкнота ўзору 2000 года
У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі беларускай нацыянальнай валюты ў 10 000 разоў з 1 ліпеня 2016 года ў абарачэнне быў уведзезны новы банкнот наміналам 5 рублёў узору 2009 года[3]. Новыя грошы былі гатовыя яшчэ ў 2008—2009 гадах, але тады ўвесці іх у абарачэнне не дазволіў крызіс. Вырабленыя грашовыя знакі былі перададзены ў Цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Купюры ўзору 2009 года надрукаваны брытанскай фірмай «Thomas De La Rue»[4]. Памер банкнота складае 135 х 72 мм. Банкнот прысвечаны Брэсцкай вобласці, адпаведнасць вобласці наміналу банкнота была вызначана ў алфавітным парадку. На пярэднім боку банкнота размешчана выява Белай (Камянецкай) вежы, якая знаходзіцца ў г. Каменцы Брэсцкай вобласці, на адваротным — калаж, прысвечаны першым славянскім паселішчам (фрагмент скуранога пояса, драўлянае кола, малюнак старажытнага дзядзінца «Бярэсце»)[5].