З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кольнік[1] (Phyteuma) — род кветкавых раслін сямейства Званочкавыя (Campanulaceae).
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м з мясістым коранем. Сцёблы прамыя, пустыя ў сярэдзіне. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, сабраныя ў галоўчатыя або коласападобныя суквецці. Плод — каробачка.
Прадстаўнікі роду насяляюць на тэрыторыі Еўропы, пераважна ў Альпах, Карпатах і Пірэнеях. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 2 дзікарослыя віды: кольнік коласападобны (Phyteuma spicatum) і кольнік чорны (Phyteuma nigrum).
Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 26 відаў[2].
- Phyteuma betonicifolium Vill., 1787
- Phyteuma charmelii Vill., 1787
- Phyteuma confusum A.Kern., 1870
- Phyteuma cordatum Balb., 1809
- Phyteuma gallicum Rich.Schulz, 1904
- Phyteuma globulariifolium Sternb. & Hoppe, 1818
- Phyteuma hedraianthifolium Rich.Schulz, 1904
- Phyteuma hemisphaericum L., 1753
- Phyteuma humile Schleich., 1810
- Phyteuma michelii All., 1785
- Phyteuma nigrum F.W.Schmidt, 1793 — Кольнік чорны
- Phyteuma orbiculare L., 1753 — Кольнік круглявы
- Phyteuma ovatum Honck., 1782
- Phyteuma persicifolium Hoppe, 1803
- Phyteuma rupicola Braun-Blanq., 1945
- Phyteuma scheuchzeri All., 1785
- Phyteuma scorzonerifolium Vill., 1787
- Phyteuma serratum Viv., 1825
- Phyteuma sieberi Spreng., 1813
- Phyteuma spicatum L., 1753 — Кольнік коласападобны
- Phyteuma tetramerum Schur, 1853
- Phyteuma vagneri A.Kern., 1884
Зноскі