Майскі вальс (фестываль)
Майскі вальс | |
---|---|
Месца(ы) правядзення | Беларусь Мар’іна Горка |
Рэгіянальны фестываль песні і музыкі «Майскі вальс» — штогадовы беларускі музычны фестываль песні і музыкі на прыз народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка. I рэгіянальны фестываль адбыўся 12-13 мая 2012 года на сцэна раённага цэнтра культуры г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Назва
Сваю назву фестываль атрымаў ад аднаімённай песні, напісаная кампазітарам Ігарам Лучанком і паэтам Міхаілам Ясенем, упершыню прагучала ў 1985 годзе. Яе выканаў народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў на Усесаюзным тэлефестывалі «Песня года».
Пра фэст
Яго заснавальнікамі з’яўляюцца Пухавіцкі райвыканкам і Саюз кампазітараў Рэспублікі Беларусь.
Кожны з заяўленых удзельнікаў — творчы калектыў альбо асобны выканаўца — павінен прадставіць на суд журы два творы, адзін з якіх — Ігара Лучанка.
Гісторыя
2012
I рэгіянальны фестываль. Дата: 12-13 мая . Месца правядзення фестывалю - сцэна раённага цэнтра культуры г. Мар’іна Горка.
Фестываль наведаў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік. Госцем форуму стаў таксама і міністр абароны Юрый Жадобін. Журы ўзначаліў кампазітар, народны артыст Беларусі Валерый Іваноў, а заснавальнікамі "Майскага вальса" выступілі Пухавіцкі райвыканкам і Беларускі саюз кампазітараў, які ўзначальвае Ігар Міхайлавіч.
Гран-пры атрымаў народны вакальны ансамбль "Рэтра" з Бярэзінскага раёна, спецыяльны прыз Ігара Лучанка - Ягор Жалук, саліст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Світанак" Пухавіцкага раёна. Першыя месцы занялі: у намінацыі "За высокі ўзровень выканальніцкага мастацтва і творчы ўклад у развіццё песеннай і музычнай культуры" - узорны хор "Мара" Мар'інагорскай ДШМ і Ганна Салаўянчык з Дружненскай ДШМ (Пухавіцкі раён), у намінацыі "За высокі ўзровень выканальніцкага мастацтва і прапаганду песеннага і музычнага мастацтва" - народны ансамбль народных інструментаў "Крыніца" Мар'інагорскай ДШМ.
У другі фестывальны дзень ля РЦК прайшоў канцэрт з удзелам пераможцаў конкурсу і аркестра Узброеных Сіл. Выступілі і артысты беларускай эстрады.[1]
2013
Дата: 10-11 мая. Месца правядзення фестывалю - сцэна раённага цэнтра культуры г. Мар’іна Горка.[2]
2014
Дата: 17 мая. Месца правядзення фестывалю - сцэна раённага цэнтра культуры г. Мар’іна Горка.
У фестывалі прынялі ўдзел народныя калектывы і асобныя выканаўцы.[3]
2016
Месца правядзення фестывалю - сцэна раённага цэнтра культуры г. Мар’іна Горка.
Сваё майстэрства прадэманстравалі 27 выканаўцаў і творчых калектываў з Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей нашай краіны, горада Масквы. Такім чынам, фестываль выйшаў за межы рэгіянальнага. Пухавіцкі раён прадстаўляла самая вялікая каманда артыстаў, у ліку якіх былі як дарослыя, так і дзеці.
Ацэньвала выступленне канкурсантаў прадстаўнічае журы на чале з Ігарам Міхайлавічам Лучанком. Яго намеснікам была Стэла Іванова — кіраўнік народнага жаночага хору Пухавіцкага раённага цэнтра культуры.[4]
Зноскі
- ↑ http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=7433&mode=print
- ↑ http://www.cherven.by/%D0%B0%D0%B4%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C-%D1%82%D1%8B%D0%B4%D0%BD%D1%8F/%D1%96-%D0%B7%D0%BD%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D1%83-%D0%BC%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D1%96-%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%81-%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%87%D1%8B%D1%9E-%D1%82%D0%B2%D0%BE%D1%80%D1%87.html(недаступная спасылка)
- ↑ http://www.cherven.by/therventhina/%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D1%82%D1%8B-%D1%87%D0%B5%D1%80%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D1%89%D0%B8%D0%BD%D1%8B/%D1%87%D1%8D%D1%80%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D1%8C%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F-%D0%B1%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D1%83%D1%80%D1%8B-%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%B5%D0%B7%D0%BB%D1%96-%D0%B7-%D0%BC%D0%B0.html(недаступная спасылка)
- ↑ http://belsmi.by/archive/article/49244(недаступная спасылка)