Анка Упала
Анка Упала | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1981 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, перакладчыца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Анка Упала (сапр.: Алена Уладзіміраўна Казлова; нар. 14 сакавіка 1981, Магілёў) — беларуская пісьменніца, перакладчыца (з англійскай, фінскай і шведскай моў).
Біяграфія
Скончыла факультэт замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Жыве ў Мінску. У 2013—2018 гадах каардынатарка Школы маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў.
Творчасць
Аўтарка кнігі кароткай прозы і вершаў «Дрэва энталіпт» (2012, выдавецтва «Логвінаў»)[1][2], першай у серыі дэбютных кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў «Пункт адліку», і аўтабіяграфічнага рамана «На заснежаны востраў» (2017, 2018, выдавецтва «Янушкевіч») пра час, пражыты ў Швецыі[3]. Як публіцыстка пісала ў асноўным на тэмы гендара, мовы і жаночых праў, выступала з серыяй тэкстаў на Радыё Свабода, асобнымі артыкуламі ў часопісе ПрайдзіСвет і на сайце budzma.by.
Апавяданні, вершы і пераклады публікаваліся ў анталогіі «Святая праўда і іншыя казкі» (2009), магілёўскім перыядычным друку, літаратурных часопісах «Тэксты», «Дзеяслоў», «Тэрмапілы», «Arche», газеце «Літаратурная Беларусь», шведскай анталогіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры «Беларусь — літаратурнае падарожжа» (Стакгольм, 2011).
Пасля публікацыі папяровага выдання рамана «На заснежаны востраў» на кнігу выйшла рэцэнзія Інгі-Ліны Ліндквіст у найбуйнейшай газеце Скандынавіі «Афтонбладэт»[4]. У рэцэнзіі гаворыцца:
«Усё робіцца свежым, быццам паніклыя цюльпаны ў ледзяной вадзе. Прыгарады, электрычкі, пешаходныя вуліцы апісаныя з інтэнсіўнасцю і меланхоліяй беларускай мовы, якой рэдка выпадае магчымасць выявіць усю сваю магутнасць». «Анка Упала закранае тэмы, якія прыцягваюць маладых чытачоў: міграцыя, выклікі глабальнага свету, фемінізм і пошук ідэнтычнасці ў іншай краіне».
Кнігі
«На заснежаны востраў» аўтабіяграфічны раман, 2018, выдавецтва «Янушкевіч»; 2017, kniharnia.by
«Дрэва энталіпт» зборнік кароткай прозы і вершаў, 2012, выдавецтва «Логвінаў»
Пераклады
- Астрыд Ліндгрэн «Пiпi Доўгая Панчоха ў Ціхім акіяне», «Папуры», 2021, пераклад са шведскай
- Астрыд Ліндгрэн «Пiпi Доўгая Панчоха падымаецца на борт», «Папуры», 2020, пераклад са шведскай
- Астрыд Ліндгрэн «Пiпi Доўгая Панчоха», «Папуры», 2020, пераклад са шведскай
- Сціна Джэксан, «Срэбная дарога», «Янушкевіч», 2020, пераклад са шведскай
- Ціма Парвела, «Эла і сябры 2», «Мастацкая літаратура», 2019, пераклад з фінскай
- Ціма Парвела, «Эла і сябры», «Мастацкая літаратура», 2017, пераклад з фінскай
- Артур Конан Дойл, апавяданні «Срэбны месяц», «Глорыя Скот» для кнігі «Нататкі пра Шэрлака Холмса», «Кнігазбор», 2015, пераклад з англійскай
- Артур Конан Дойл, апавяданні «Саюз рудых», «Чалавек з выкручанай губой» для кнігі «Прыгоды Шэрлака Холмса», «Кнігазбор», 2014, пераклад з англійскай
- Сакі, «Адчыненае акно», апавяданне, для зборніка містычнага апавядання «Вусцішны пакой», «Кнігазбор», 2013, пераклад з англійскай
Са старабеларускай пераклала на трасянку[5] «Прамову Мялешкі».
Узнагароды
Пераможца літаратурнага Конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009), дыпламантка (шорт-ліст) прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза» (2011) за часопісную публікацыю і (2018) у намінацыі «Пераклад» за пераклад з фінскай мовы кнігі для дзяцей Цімы Парвелы «Эла і сябры» (2017, выдавецтва «Мастацкая літаратура»).
Раман «На заснежаны востраў» увайшоў у шорт-ліст Прэміі Гедройца (2018). У пісьменніцкім галасаванні «Кніга году» (2018) кніга заняла трэцяе месца.
Стыпендыятка фонду культуры Artica Svalbard (в. Шпіцберген), 2019, намінаваная як пісьменніца нарвежскім ПЭН-цэнтрам[6].
Зноскі
- ↑ СБП, Анка Упала, Anka Upala Архівавана 26 лютага 2021.
- ↑ Анка Упала. Дрэва энталіпт Архівавана 23 студзеня 2021.
- ↑ На заснежаны востраў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 12 студзеня 2020.
- ↑ Sverige får nytt liv — på belarusiska
- ↑ Рэч Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на засяданіі правіцельства ў Варшаве ў 1589 гаду
- ↑ articasvalbard.no Архівавана 12 студзеня 2020.
Спасылкі
- Бязьвіз для адзіноты. Наста Грышчук пра кнігу Анкі Ўпалы «На засьнежаны востраў»
- Мы ўсе — адно возера
- Чытачка Ўпала: У культурным жыцьці вецер магутна дзьме аўтару ў сьпіну і аўтарцы ў твар
- Анка Упала і ўцёкі на заснежаны востраў
- «На заснежаны востраў»: кніга як танга
- «На заснежаны востраў». Путешествие в мир других и самой себя Архівавана 23 кастрычніка 2018.
- «На заснежаны востраў»: нічога лішняга, нічога фальшывага, нічога надрыўнага, нічога велічнага да разрыву аорты
- Анка Упала ў перадачы «Дыялогі пра культуру», вядучая: Наталля Сіротка Анка Упала «Дыялогі пра культуру» з Сяргеем Пукстам. Канал «Культура» Беларускага радыё
- Старонка на Літаратурным радыё Архівавана 14 ліпеня 2014.
- Sverige får nytt liv — på belarusiska
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменніцы Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову
- Перакладчыкі з англійскай мовы
- Перакладчыкі на англійскую мову
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі