Перайсці да зместу

Віталь Аляксандравіч Дрожжа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Дрожжа
Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Сцяг
5 красавіка 2018 — 5 мая 2022
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Раман Галоўчанка
Папярэднік Міхаіл Амельяновіч
Пераемнік Аляксандр Кулік

Нараджэнне 20 чэрвеня 1978(1978-06-20) (46 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Віта́ль Алякса́ндравіч Дро́жжа (нар. 1978, Карэлічы Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2018—2022).

Біяграфія

У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць Віталь Дрожжа пачынаў у Лагойскім лясгасе на пасадзе рабочага.

У 2000—2001 гадах служыў у органах унутраных спраў.

2001—2006 — ляснічы Чырвона-Швабскага лясніцтва Лагойскага лясгаса.

2006—2008 — галоўны інспектар аддзела кантрольна-рэвізійнай работы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.

2008—2013 — дырэктар Бабруйскага лясгаса Магілёўскай вобласці.

З 2013 года — генеральны дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк „Браслаўскія азёры“».

12 красавіка 2018 года ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

5 мая 2022 Аляксандр Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжу «ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе»[1]. 25 красавіка паведамлялася пра затрыманне міністра супрацоўнікамі ГУБАЗіК[2].

Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры асудзіла яго да 7 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з тым да яго прымянілі амністыю, вызваліўшы на 1 год ад пазбаўлення свабоды[3].

Зноскі

Спасылкі