Перайсці да зместу

Параф’янава (Параф’янаўскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 08:28, 11 сакавіка 2024, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.5)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Аграгарадок
Параф’янава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 040 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157 3
Паштовы індэкс
211710
Аўтамабільны код
2
Параф’янава на карце Беларусі ±
Параф’янава (Параф’янаўскі сельсавет) (Беларусь)
Параф’янава (Параф’янаўскі сельсавет)
Параф’янава (Параф’янаўскі сельсавет) (Віцебская вобласць)
Параф’янава (Параф’янаўскі сельсавет)

Параф’я́нава[1] (трансліт.: Parafjanava, руск.: Парафьяново) — аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр Параф’янаўскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Полацк — Маладзечна.

Назва паходзіць ад старой вёскі Параф’янава, паблізу якой у 1902—1906 гадах пабудавана аднайменная чыгуначная станцыя Параф’янава на лініі Полацк — Маладзечна, пры ёй і ўзнікла паселішча, з 2007 года аграгарадок. Наконт паходжання назвы вёскі Параф’янава ёсць некалькі версій, адна з іх — ад імя Параф’ян або прозвішча Параф’янаў.

У 1902—1906 гадах за 2 км ад вёскі Парфенава прайшла Балагое-Сядлецкая чыгунка, на ёй пабудавалі аднайменную чыгуначную станцыю Параф’янава, для таго часу буйную — з цягніковым дэпо, воданапорнай вежай для запраўкі паравозаў, вакзалам. Насосная станцыя і водаправод, жылыя дамы і некаторыя іншыя пабудовы захаваліся да цяперашняга часу.

У 1920-1939 гадах — цэнтр Параф'янаўскай гміны Віленскага ваяводства.

У час Вялікай Айчыннай вайны на станцыі Параф’янава немцы стварылі базу са складамі харчавання, вопраткі, будаўнічых матэрыялаў, паліва, боепрыпасаў. 31 мая 1942 года акупанты загубілі 270 жыхароў паселішча пры станцыі. Вызвалена 2 ліпеня 1944 года.

Пасля вайны паселішча пры станцыі стала значным, з 1959 года — цэнтр Параф’янаўскага сельсавета. Тым часам у старой вёсцы Парфенава пасля вайны жыло 250 чалавек, з 1959 года яна перададзена ў склад Сітцаўскага сельсавета[2] і адміністрацыйным цэнтрам не з’яўляецца. Такім чынам, з 1959 года паселішча пры станцыі (мела статус вёскі) Параф’янава і старая вёска Параф’янава знаходзяцца ў розных сельсаветах.

У 2007 годзе атрымала статус аграгарадка.

ДУА «Параф’янаўская сярэдняя школа Докшыцкага раёна». Вядзе гісторыю з 1908 года, калі ў паселішчы пры станцыі адкрылі аднакласную школу для дзяцей чыгуначнікаў. З 1913 года школа стала двухкласнай. У 1921 годзе адкрылі польскую пачатковую школу, якую наведвала 25-30 вучняў. У 1939 годзе адкрыта савецкая пачатковая школа, яе планавалі рэарганізаваць у сярэднюю, але перашкодзіла вайна. Пасля вызвалення, у жніўні 1944 года, адкрыта сямігодка, якая з верасня 1947 года стала дзесяцігодкай.

  • 1886 год — 45 чал.
  • 1921 год — 453 чал.
  • 1999 год — 1181 чал.
  • 2000 год — 1236 жыхароў, 486 двароў[3].
  • 2010 год — 1040 чал.
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан[3] у скверы паблізу чыгуначнага вакзала. Пахавана 55 савецкіх воінаў і партызан, загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. У 1961 годзе ўсталяваны помнік — скульптура воіна.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Пархве́нава, н.. Параф’я́наў, м.
  2. radzima.org
  3. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).