Анаптыхія раснічастая
Анаптыхія раснічастая | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Анапты́хія раснічастая[1] (Anaptychia ciliaris) — від лішайнікаў з роду Анаптыхія (Anaptychia) сямейства Фісцыевыя (Physciaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Слаявіна лішайніка буйная, цвёрдая, ляжачая або крыху прыўзнятая над субстратам у выглядзе кусцікаў карычнева-шэрага ці бураватага колеру. Часам утвараюцца падушачкі дыяметрам да 20 см. Лопасці з хвалістым краем, павіслыя, вілавата разгалінаваныя, з цёмнымі раснічкамі да 6 мм у даўжыню. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, дыяметрам 4—6[2] мм (да 8 мм[3]), сподкападобныя, сядзячыя або прыўзнятыя. Дыск апатэцыю пляскаты або ўвагнуты, карычнева-шэры, з тоўстым, часта зубчастым краем, голы ці з белым налётам. У сумцы 8 двухклетачных спор карычневага колеру[1].
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Анаптыхія раснічастая распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Афрыкі[3]. Расце на кары і галінах лісцевых парод дрэў, пераважна асіны. Зрэдку сустракаецца на імшыстых скалах[2]. Аддае перавагу адкрытым месцам (узлескі, лясныя паляны, берагі вадаёмаў).
Індыкатарная расліна на забруджанне атмасфернага паветра[1]. Ахоўваецца на тэрыторыі Еўрапейскай часткі Расіі і ў Херсонскай вобласці Украіны[3].
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б Анаптихия реснитчатая — Anaptychia ciliaris (L.) Koerb. // Экологический центр «Экосистема»™ (руск.)
- ↑ а б в Anaptychia ciliaris в Красной книге Архангельской области // ООПТ России Архівавана 3 верасня 2019. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кабзар Н. М. Анаптыхія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 91. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Анаптихия реснитчатая — Anaptychia ciliaris: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Анаптихия реснитчатая — Anaptychia ciliaris (L.) Koerb. // Экологический центр «Экосистема»™ (руск.)
- Anaptychia ciliaris (L.) Körb. ex A. Massal. // Index Fungorum (англ.)
- Anaptychia ciliaris в Красной книге Архангельской области // ООПТ России Архівавана 3 верасня 2019. (руск.)