General Cup 2013 (снукер)
General Cup 2013 | |
Сезон | 2013/2014 |
---|---|
Тэрміны | 9 — 13 верасня 2013 |
Арэна | General Snooker Club |
Краіна | Ганконг |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Прызавыя пераможцы | HK$120,000 |
Мінулы чэмпіён | Ніл Робертсан |
Фінал | |
Пераможца | Марк Дэвіс |
Фіналіст | Ніл Робертсан |
Лік | 7:2 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 8 |
Колькасць матчаў | 15 |
←2012 ● General Cup ● 2014→ |
General Cup 2013 — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 9 па 13 верасня 2013 года ў «General Snooker Club», у Ганконгу. Турнір стаў пятым розыгрышам «General Cup», які праходзіў у 2004 і 2009 гадах, а з 2011 года праходзіць штогод. Пераможца турніру атрымаў HK$120 000, а аўтар максімальнага брэйка мог атрымаць HK$147 000, а таксама алмазны кі, кошт якога равняўся HK$220 000.
Спаборніцтва уключала ў сябе групавы раўнд, у якім 8 прафесійных снукерыстаў, разбітыя на 2 групы па 4 удзельніка, гулялі адзін з адным па аднаму разу. Пасля гэтага з кожнай групы выходзіла па два лепшых гульца ў плэй-оф, дзе яны гулялі паўфінальныя двубоі і фінальны матч.
Пераможцам турніру стаў Марк Дэвіс, які перайграў у групавым этапе англічан Рыкі Уолдэна (3ː1) і Шона Мёрфі (3ː2) і саступіў мясцоваму фаварыту Марке Фу (2ː3), выйшаўшы ў паўфінал з другога месца, пасля чаго разграміў у апошніх паядынках Бары Хокінса (6ː1) і лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана ў фінале (7ː2). Гэтая перамога прынесла Дэвісу чацвёрты прафесійны тытул, а таксама другую снукерную перамогу за два тыдні (7 верасня 2013 года ён стаў трохразовым чэмпіёнам свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі).
Турнір
[правіць | правіць зыходнік]General Cup 2013 года стаў пятым розыгрышам гэтага турніру, які быў заснаваны ў 2004 годзе, пасля чаго праходзіў у 2009, а з 2011 года праводзіцца штогод. З самога заснавання General Cup праходзіць у General Snooker Club у Ганконгу.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Прызавы фонд турніру склаў HK$280,000, а таксама яшчэ па HK$2,000 за кожную соценную серыю. Пераможца турніру атрымаў HK$120,000, што прыкладна равнялася £15,000 (на £5,000 больш, чым за перамогу на этапе PTC). Апроч таго, вялікі прыз быў падрыхтаваны для аўтара максімальнага брэйка, у суме ў тры разы перасягнуўшы прыз за перамогу на спаборніцтве.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | |
Фіналіст | |
Паўфіналісты | |
Соценны брэйк | |
Найвышэйшы брэйк | |
Максімальны брэйк |
- ↑ Аўтар максімальнай серыі мог атрымаць HK$147,000, а таксама алмазны кі, кошт якога прыкладна равняўся HK$220,000
Групавы раўнд
[правіць | правіць зыходнік]Група A
[правіць | правіць зыходнік]Матчы
[правіць | правіць зыходнік]Гулец 1 | Лік | Гулец 2 |
---|---|---|
Бары Хокінс | 2-3 | Джо Пэры |
Ніл Робертсан | 3-1 | Эндру Хігінсан |
Джо Пэры | 3-1 | Эндру Хігінсан |
Ніл Робертсан | 1-3 | Бары Хокінс |
Бары Хокінс | 3-1 | Эндру Хігінсан |
Ніл Робертсан | 3-0 | Джо Пэры |
Табліца
[правіць | правіць зыходнік]М | Гулец | ЗМ | В | П | Ф | ВФ | ПФ | РФ | А |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Бары Хокінс | 3 | 2 | 1 | 13 | 8 | 5 | +3 | 2 |
2 | Ніл Робертсан | 3 | 2 | 1 | 11 | 7 | 4 | +3 | 2 |
3 | Джо Пэры | 3 | 2 | 1 | 12 | 6 | 6 | 0 | 2 |
4 | Эндру Хігінсан | 3 | 0 | 3 | 12 | 3 | 9 | -6 | 0 |
Група B
[правіць | правіць зыходнік]Матчы
[правіць | правіць зыходнік]Гулец 1 | Лік | Гулец 2 |
---|---|---|
Шон Мёрфі | 2-3 | Рыкі Уолдэн |
Рыкі Уолдэн | 1-3 | Марк Дэвіс |
Шон Мёрфі | 2-3 | Марк Дэвіс |
Рыкі Уолдэн | 1-3 | Марка Фу |
Шон Мёрфі | 2-3 | Марка Фу |
Марка Фу | 3-2 | Марк Дэвіс |
Табліца
[правіць | правіць зыходнік]М | Гулец | ЗМ | В | П | Ф | ВФ | ПФ | РФ | А |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Марка Фу | 3 | 3 | 0 | 14 | 9 | 5 | +4 | 3 |
2 | Марк Дэвіс | 3 | 2 | 1 | 14 | 8 | 6 | +2 | 2 |
3 | Рыкі Уолдэн | 3 | 1 | 2 | 13 | 5 | 8 | -3 | 1 |
4 | Шон Мёрфі | 3 | 0 | 3 | 15 | 6 | 9 | -3 | 0 |
Плэй-оф
[правіць | правіць зыходнік]Паўфіналы да 6 перамог |
Фінал да 7 перамог | |||||||
Бары Хокінс | 1 | |||||||
Марк Дэвіс | 6 | |||||||
Марк Дэвіс | 7 | |||||||
Ніл Робертсан | 2 | |||||||
Марка Фу | 3 | |||||||
Ніл Робертсан | 6 |
Фінал
[правіць | правіць зыходнік]Фінал: да 7 перамог. General Snooker Club, Ганконг, 13 верасня 2013. | ||
Марк Дэвіс Англія |
7-2 | Ніл Робертсан Аўстралія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
|
Статыстыка турніру
[правіць | правіць зыходнік]Статыстыка ігракоў
[правіць | правіць зыходнік]ігрок | Апошні матч | М | В | П | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | ПГ (HK$) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Марк Дэвіс | Фінал: Ніл Робертсан 7:2 | 5 | 4 | 1 | 30 | 21 | 9 | 70% | 120,000 |
Ніл Робертсан | Фінал: Марк Дэвіс 2:7 | 5 | 3 | 2 | 29 | 15 | 14 | 51,7% | 60,000 |
Бары Хокінс | 1/2 фіналу: Марк Дэвіс 1:6 | 4 | 2 | 2 | 20 | 9 | 11 | 45% | 40,000 |
Марка Фу | 1/2 фіналу: Ніл Робертсан 3:6 | 4 | 3 | 1 | 23 | 12 | 11 | 52,2% | 40,000 |
Джо Пэры | Групавы раўнд | 3 | 2 | 1 | 12 | 6 | 6 | 50% | 0 |
Шон Мёрфі | Групавы раўнд | 3 | 0 | 3 | 15 | 6 | 9 | 40% | 0 |
Рыкі Уолдэн | Групавы раўнд | 3 | 1 | 2 | 13 | 5 | 8 | 38,5% | 0 |
Эндру Хігінсан | Групавы раўнд | 3 | 0 | 3 | 12 | 3 | 9 | 25% | 0 |