Ігар Міхайлавіч Бабкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ігар Міхайлавіч Бабкоў
Igar Mihajlavich Babkou - 1964 born - Minsk city - 2014 AD.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

2 чэрвеня 1964(1964-06-02) (53 гады)

Месца нараджэння:

горад Гомель, Гомельская вобласць, БССР, СССР

Грамадзянства:

СССР, Беларусь

Альма-матар:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

філосаф, культуролаг, пісьменнік, паэт

Жанр:

верш, паэма, эсэ

Мова твораў:

Беларуская мова

Дэбют:

1986

Узнагароды:

Гліняны Вялес (1993), Залатая літара (2005), Залаты апостраф (2011), Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца (2014)

Ігар Міхайлавіч Бабкоў (нар. 2 чэрвеня 1964, Гомель) — беларускі паэт, празаік, філосаф, культуролаг. Кандыдат філасофскіх навук (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

у 1986 г. скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Мінск). У канцы 1980-х гг. быў сябрам літаратурных суполак «Бабілён» і «Тутэйшыя». Браў удзел у аднаўленні газеты «Наша Ніва» у пачатку 1990-х гг., быў адным з заснавальнікаў Беларускага Калегіума. Выдаваў і рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты».

Працуе ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, займаецца сучаснай посткаланіяльнай тэорыяй і гісторыяй філасофіі. У 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Філасофія Яна Снядэцкага і станаўленне познеасветніцкай рацыянальнасці ў Беларусі і Літве (першая трэць XIX стагоддзя)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Жыве ў Мінску.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Solus Rex» (1986), паэзія
  • «Герой вайны за празрыстасць» (1998), паэзія
  • «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001), раман; у 2008 годзе выйшаў па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік.
  • «Філасофія Яна Снядэцкага» (2002)
  • «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў» (2005), зборнік эсэ
  • «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» (2009), паэзія
  • «Хвілінка. Тры гісторыі» (2013), проза

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]