Перайсці да зместу

Тлушчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Pinguicula)
Тлушчанка

Тлушчанка звычайная (Pinguicula vulgaris)
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pinguicula L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34433
NCBI  4197
EOL  60117
IPNI  23916-1

Тлушча́нка[3][4][5] (Pinguícula) — род шматгадовых насякомаедных раслін сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад іншых родаў сямейства плывунцовых, у тлушчанак ёсць сапраўдныя карані.

Лісце ўтварае прыкаранёвую разетку. Верхні бок ліста пакрыты шматлікімі залозкамі: адны з іх вылучаюць цукрыстую слізь, якая з’яўляецца пасткай для дробных насякомых; іншыя залозкі генеруюць ферменты, якія спрыяюць пераварванню ежы. Рухі насякомых, якія трапляюць у расліны, прыводзяць да павольнага скручвання лісцінкі, а слізь растварае бялкі цела ахвяры.

Кветкі адзіночныя, на доўгіх кветканосах. Колер: фіялетавы, блакітны, ружовы, рэдка белы. Плод — каробачка.

Пашыраны ў пазатрапічнымі абласцях Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы. Растуць у вільготных месцах. На тэрыторыі Беларусі 1 від — тлушчанка звычайная (Pinguicula vulgaris)[4][5].

Род складаецца з 47[6] (каля 45[4], больш за 30) відаў.

Спіс заснаваны на даных EOL і GRIN.

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в БелЭн 2002.
  5. а б ЭПБ 1986.
  6. Спіс відаў роду Тлушчанка на сайце The Plant List