Plebejus idas

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Plebejus idas
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Plebejus idas


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  777920
NCBI  155166

Plebejus idas — від дзённых матылькоў сямейства блакітніцы.

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнагрэчаскай міфалогіі Ідас — арганаўт, удзельнік Каледонскага палявання.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ніжні бок крылаў, зверху ♂, знізу ♀, Германія, Мюнхен

Даўжыня пярэдніх крылаў 11-16 мм. Крылы самца зверху фіялетава-сінія, з вузкім, каля 1 мм шырынёй, чорным краем, вылучаюцца з цёмнымі жылкамі, з чорнымі кропкамі-плямамі ля краю задніх крылаў. Крылы самкі бурыя, яна падобная на самку Plebejus argus, толькі аранжавыя лункі каля цёмных кропак ля вонкавага краю задніх крылаў буйней і іх звычайна менш. Знізу крылы ў самцоў і самак палева-шэрыя або бялёсыя, на знешнім краі задніх крылаў цёмныя плямкі з унутранага боку аранжавай палоскі ў форме перавернутай рымскай лічбы V. На задніх крылах ёсць бліскучыя плямы. Вяршыня кастальнага атожылка вальвы без буйных зубчыкаў.

Тыповая мясцовасць: Швецыя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа, Пярэдняя Азія, горы Сярэдняй Азіі, Казахстан, паўднёвая палова Урала, поўдзень Заходняй Сібіры, горы Паўднёвай Сібіры, Якуція[1].

Насяляе на лугах розных тыпаў. На Алтаі звычайны па рачных далінах, тэрасах і прырэчных схілах з лугова-стэпавым разнатраўем да вышыні 2000—2100 м над узроўнем мора[1].

Жыццёвы цыкл[правіць | правіць зыходнік]

Яйкі белыя, круглявыя, маршчыністыя, з цёмнай кропкай на вяршыні.

Вусень зялёны, у тонкіх аксамітных валасінках, з цёмна-карычневай або чырванаватай ў белым абрамленні палоскай на спіне. Каля дыхальцаў маюцца чырвона-карычневыя рыскі, а на баках белыя касыя рыскі. Галава чорная. Жыве на кармавых раслінах побач з гнёздамі мурашак: чорнай садовай мурашкі (Lasius niger), Formica cinerea і цёмна-бурай лясной мурашки (Formica fusca). Кармавыя расліны вусеняў — расліны з сямейства бабовыя: куравай, рутвіца, люцэрна, канюшына, гарошак і іншыя расліны[1].

Кукалка фарміруецца ў гнёздах мурашак. Спачатку яна зялёная, пазней светла-карычневая з чырвона-карычневымі плямамі на галаве і каля сучлянення сегментаў.

Зноскі

  1. а б в Коршунов Ю. П.  (руск.) Определители по флоре и фауне России // Булавоусые чешуекрылые Северной Азии. Выпуск 4. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2002. — С. 373. — ISBN 5-87317-115-7.