Перайсці да зместу

Soldat

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Soldat
Скрыншот экшн-гульні «Soldat» з адкрытым зыходным кодам.
Скрыншот экшн-гульні «Soldat» з адкрытым зыходным кодам.
Распрацоўшчык Transhuman Design[d]
Выдавец Transhuman Design[d]
Дата выпуску 9 мая 2002[1]
Ліцэнзія ліцэнзія MIT[d][2] і 🅭🅯 4.0[d][3]
Апошняя версія
Жанр run and gun[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы PC і Windows[6]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня[6] і аднакарыстальніцкая гульня[6]
Мовы інтэрфейсу англійская[7], французская[7], італьянская мова[7], нямецкая[7], іспанская[7], чэшская[7], нідэрландская[7], фінская мова[7], грэчаская мова[7], венгерская мова[7], польская[7], руская[7], шведская мова[7], тайская мова[7], турэцкая мова[7] і украінская мова[7]
Носьбіты лічбавая спампоўка[d] і лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура
Афіцыйны сайт (англ.)

«Soldat» — двухмерная гульня ад польскага праграміста Міхала Марчынкоўскага (польск.: Michał Marcinkowski). Гэта так званы side-scroller, у якім увасоблены ідэі «Liero[ru]» і «Worms[ru]», сумешчаныя з некаторымі элементамі «Counter-Strike» і «Quake[ru]». Статус гульні — shareware[ru]. У зарэгістраванай версіі даступная змена колеру паліўных агнёў, убудаваны MP3-плэер, усталёўка наладжвальных інтэрфейсаў, стварэнне персанальных карыстальніцкіх профіляў і прагляд статыстыкі матчу. З версіі 1.7.0 была дададзена падтрымка тэкстур высокай раздзяляльнасці, а графічны рухавік[ru] перапісаны з DirectX 8.1 на OpenGL[ru].

Гульня мае афіцыйны беларускамоўны інтэрфейс.[8]

«Soldat PolyWorks», рэдактар узроўняў для «Soldat», часткова атрыманы з выпуску зыходнага кода афіцыйнага рэдактара.

Першапачаткова «Soldat» быў распрацаваны Міхалам Марцінкоўскім у лістападзе 2001 года. Марцінкоўскі з’яўляецца генеральным дырэктарам незалежнай групы распрацоўшчыкаў гульняў[en] «Transhuman Design»[9], а таксама вядомы сваёй працай над такімі гульнямі, як «Crimson Glory», «R & link-dead». Гульня напісана на мове праграмавання «Delphi[en]» з выкарыстаннем бібліятэк JEDI. Першая агульнадаступная бэта-версія[en] (v0.9.4b) была выпушчана 9 траўня 2002 года. З цягам часу гульня змянялася ад распрацоўкі выключна Марцінкоўскім да таго, што ёй займалася шмат розных распрацоўшчыкаў, якія ўносяць розны ўклад, але Марцінкоўскі як раней прымае выканаўчыя рашэнні для «Soldat».

Галоўны распрацоўшчык «Soldat» з часам мяняўся: Міхал «MM» Марцінкоўскі кіраваў праектам да 2008 года, за ім да 2010 года кіраваў Нік «EnEsCe» Купер. Грэгар «Shoozza» A. Цесляк кіраваў праектам з 2010 па 2016 гады. Паміж 2016 і 2017 гадамі Томаш «Falcon» Каласоўскі быў кіраўніком праекта, а затым зноў Грэгар «Shoozza» A. Цесляк.

Версія 1.0.5b, выпушчаная 23 жніўня 2002 года, лічыцца першым буйным выпускам гульні[10], хоць некалькі бэта-версій і дадатковых версій былі даступныя за некалькі месяцаў да яе выхаду. З тых часоў гульня перажыла шмат змен і дапаўненняў. Баланс зброі часта з’яўляецца галоўнай тэмай новых выпускаў. Істотнымі зменамі ў выпуску сталі «стартавыя» мадыфікацыі ў Barrett M82, M72 LAW[en] і баявога нажа[en], а таксама невялікія памылкі са сцягамі і картамі.

У «Soldat» гулец кіруе невялікім салдатам, вонкавы выгляд якога можна наладзіць. Усе рэжымы гульні арыентаваныя на гульню з іншымі людзьмі ў сетцы Інтэрнэт або LAN, зрэшты, можна падключыць і ботаў[ru]. У гульні прысутнічаюць такія класічныя рэжымы, як «Deathmatch[ru]», «Capture the Flag», «Teammatch», а таксама «Infiltration», «Hold the Flag», «Rambomatch» і «Pointmatch». У некаторых рэжымах абарона сцяга з’яўляецца галоўнай мэтай, у той час як у іншых гэта — атрымаць як мага больш фрагаў[ru]. «Capture the Flag» і «Deathmatch» з’яўляюцца найболей папулярнымі рэжымамі. Выбар зброі ў гульні дастаткова вялікі. Некалькі (палову ад максімальнага магчымага на серверы ліку з акругленнем у вялікі бок) гранат гулец атрымлівае з пачатку гульні, папаўняць запас можна са скрынь, якія знаходзяцца на мапе. «Ракетныя чаравікі» дапамагаюць гульцу перасоўвацца па карце, якая звычайна складаецца з некалькіх узроўняў/паверхаў, ці бязладна раскіданых у прасторы палігонаў. На некаторых серверах уключаны бонусы, якія альбо часова павялічваюць шкоду, якую наносіць гулец (Berserker), альбо часова робяць гульца практычна нябачным[ru] (Predator), альбо рыхтуюць гульца агнямётам[ru] і робяць непаражальным (FlameGod) на кароткі прамежак часу. Аптэчкі (у гульні — «Medkits»), якія аднаўляюць здароўе гульца да 100 %, як і гранаты, раскіданыя па ўсёй карце калі не ўключаны рэжым «Выжыванне» (Survival Mode). Пасля смерці гулец адпраўляецца на рэспаўн[ru] і можа выбраць іншую зброю — гэты цыкл паўтараецца на ўсім працягу гульні, калі толькі не ўключаны рэжым «Выжыванне» (Survival Mode) (у гэтым выпадку рэспаўн немагчымы, пакуль усе гульцы не належаць адной камандзе не будуць мёртвыя).

Джым Росіньёл[en] з «Eurogamer[en]» уключыў «Soldat» у лік 20 лепшых летніх бясплатных[en] гульняў для ПК у 2006 годзе[21]. «Thinkdigit[en]» уключыў яе ў ліпені 2008 года на вокладку[en].[22]

Другі рэліз у «Steam», 31 сакавіка 2020 года, атрымаў агульную адзнаку «вельмі станоўча» ў больш чым 130 аглядах карыстальнікаў[23]. У першыя гадзіны ў «Steam», «Soldat» адначасова набраў каля 400 актыўных гульцоў.

Лістападаўскі нумар часопіса «Игромания[ru]» № 11(86) за 2004 год[24] утрымліваў нататку аб гульні, а на дыску ў раздзеле «Online» быў прадстаўлены ўсталёўнік «Soldat». У 2007 годзе часопіс «Страна игр[ru]»[25] (№ 231) апублікаваў артыкул «Як стаць салдатам у Сетцы?», даўшы інфармацыю аб чэмпіянатах, якія праводзяцца, лігах і актыўнай супольнасці гульні.

  1. Internet Game Database — 2012.
  2. https://github.com/Soldat/soldat/blob/develop/LICENSE.md
  3. https://github.com/Soldat/base/blob/master/LICENSE.md
  4. Soldat 1.8 has been released as open source! — 2020. Праверана 30 снежня 2021.
  5. SOLDAT 1.8 SOURCE CODE RELEASED! — 2020. Праверана 30 снежня 2021.
  6. а б в Steam — 2003. Праверана 24 красавіка 2022.
  7. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Steam — 2003. Праверана 31 сакавіка 2022.
  8. Недаверкаў, Мікіта. «Да бою!» — 5 гульняў з беларускамоўным інтэрфэйсам, пра якія вы маглі не ведаць . Nashaniva.com (12 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2023. Праверана 8 лютага 2023.
  9. Transhuman Design
  10. Soldat version history. 1.0.5b was the last beta release.
  11. GameSpot.com. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2007. Праверана 17 кастрычніка 2011.
  12. softpedia.com. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2011. Праверана 17 кастрычніка 2011.
  13. cnet.com(недаступная спасылка)
  14. gamearena.com.au Архівавана 3 красавіка 2013 года.
  15. softonic.com. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2011. Праверана 17 кастрычніка 2011.
  16. clubic.com. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2011. Праверана 17 кастрычніка 2011.
  17. reloaded.org. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2011. Праверана 17 кастрычніка 2011.
  18. freegame.cz
  19. AG.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана 17 кастрычніка 2011.
  20. PlayGround.ru. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 17 кастрычніка 2011.
  21. Eurogamer’s Summer of PC Plenty — Twenty freeware games. by Jim Rossignol on Eurogamer.net (2006-07-18)
  22. thinkdigit-magazine-2008-07 thinkdigit-magazine-2008-07.
  23. over 130 user reviews
  24. «Игромания» Архівавана 19 кастрычніка 2013., № 11(86) 2004 г., заметка
  25. «Страна Игр» Архівавана 3 лістапада 2012 года., #6(231) 2007 г., статья «Как стать солдатом в Сети?»
  • soldat.pl (англ.) — афіцыйны сайт