Жывакост лекавы
Жывакост лекавы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Жывако́ст лекавы[4][5] (Symphytum officinale) — від кветкавых раслін з роду Жывакост (Symphytum) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100[5] см, шурпатая ад валаскоў на бародаўках. Сцябло прамастойнае, граністае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, падоўжана-ланцэтнай формы, з сеткай жылак знізу. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце звужаецца ў крылаты чаранок, верхняе — сядзячае. Кветкі пурпурова-фіялетавага колеру, зрэдку ружова-чырвоныя, знаходзяцца на канцах сцябла і галінак. Плод — бліскучы арэшак шаравата-чорнага колеру.
Расліна ядавітая.
Падвіды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле сайта The Plant List існуе падвід Symphytum officinale subsp. uliginosum (A.Kern.) Nyman[6].
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Расце на сырых месцах, па берагах вадаёмаў і ўскрайках балот, у садах і парках, на агародах і пустках. Цвіце ў маі—чэрвені. Святлолюбівая расліна, якае добра пераносіць цень, мезафіт, гіграфіт і эўтроф[7].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая расліна. У каранях маецца шмат цукру, крухмалу, дубільных рэчываў[5]. Выкарыстоўваецца ў якасці абвалакальнага, змякчальнага, вяжучага, супрацьзапаленчага, кроваспыняльнага сродку[5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Linnaeus C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 1. — С. 136.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Symphytum officinale: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
- ↑ Окопник лекарственный — Symphytum officinale: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрыева С. А., Кухарава Л. В. Жывакост // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 293. — 522 с. — 10 000 экз.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1953. — Т. XIX. — С. 289—291. — 752 с. — 3 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Окопник лекарственный — Symphytum officinale: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Живокость // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.