Гарошак танкалісты
Гарошак танкалісты | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||
|
Гаро́шак танкалісты[3][4] (Vicia tenuifolia) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна 80—200 (100—150[4]) см даўжынёй. Сцябло прамое, рабрыстае, слаба апушанае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, доўгае і складаецца з 10—12[4] (8—12[5]) пар лісточкаў. Вось ліста заканчваецца вусікам. Лісточкі размешчаны ў 2 плоскасцях, арыентаваных пад вострым вуглом адзін да аднаго, суцэльныя, гладкія, з завостранай верхавінкай, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ліловага або лілова-сіняга колеру, у пазушных гронках даўжынёй 15—20[5] см. Вяночак 12—15 мм даўжынёй[6]. Кветканосы з гронкай звычайна амаль удвая даўжэй лісця. Плод — лінейна-падоўжаны струк.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы, у Азіі і Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Марока)[7][6][8]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[9].
Расце на сухіх лугах, стэпавых схілах, у зарасніках — у лесастэпе і стэпе, на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, каля дарог.
Ахоўваецца на тэрыторыі Латвіі, Эстоніі, Валынскай вобласці Украіны, Калужскай вобласці Расіі[9].
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Гарошак танкалісты перспектыўны ў якасці кармавой расліны ў рэгіёнах з недастатковым увільгатненнем і якасцю глебы[5]. Па кармавой якасці не саступае люцэрне[5].
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле сайта The Plant List
- Cracca tenuifolia (Roth) Gren. & Godr.
- Cracca tenuifolia (Roth) Godr. & Gren.
- Vicia antiqua Grossh.
- Vicia boissieri Freyn
- Vicia brachytropis Kar. & Kir.
- Vicia cracca subsp. tenuifolia (Roth) Gaudin
- Vicia cracca var. tenuifolia (Roth) Beck
- Vicia cracca (Roth) Bonnier & Layens
- Vicia tenuifolia subsp. boissieri (Freyn) Radzhi
- Vicia tenuifolia subsp. tenuifolia
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Агульны выгляд расліны
-
Сцябло з прылісткамі
-
Ліст з лісточкамі
-
Суквецце
-
Кветка
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
- ↑ а б Plants of the World online . (англ.)
- ↑ The Euro+Med PlantBase . (англ.)
- ↑ U.S. National Plant Germplasm System . (англ.)
- ↑ а б Горошек тонколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сауткіна Т. А., Кухарава Л. В. Гарошак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 567—568.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 844. Vicia tenuifolia Roth — Горошек тонколистный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 487. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Горошек тонколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Vicia tenuifolia Roth (Горошек тонколистный) // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Дикие родичи культурных растений. Vicia tenuifolia Roth — Вика тонколистная (горошек тонколистный). // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)