Wargaming.net

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Wargaming.net
Тып акцыянернае таварыства, карпарацыя[d] і таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 2 жніўня 1998
Заснавальнікі Віктар Уладзіміравіч Кіслы
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Віктар Уладзіміравіч Кіслы (прэзідэнт кампаніі), Мікалай Нябышынец[1] (дырэктар па PR і маркетынгу)
Галіна індустрыя камп’ютарных гульняў[d]
Прадукцыя праграмнае забеспячэнне і камп’ютарная гульня
Колькасць супрацоўнікаў
  • 4 500 чал. (2019)[2]
Даччыныя кампаніі Wargaming West Corporation[d], Wargaming Seattle[d], Wargaming Sydney[d] і Lesta Studio
Сайт wargaming.com/en/ (англ.)
Офіс кампаніі ў Мінску.

Wargaming.net — кампанія-распрацоўшчык камп’ютарных гульняў у жанры стратэгій[3]. Кампанія была заснавана ў 1998 годзе[4][5]. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Лондане, Вялікабрытанія. Цэнтр распрацовак кампаніі знаходзіцца ў Мінску, Беларусь[6].

У 2007 годзе Wargaming.net аб'ядналася са студыяй-распрацоўшчыкам Arise,[3]. На гэты момант штат супрацоўнікаў Wargaming.net налічвае каля 250 чалавек[7][8][няма ў крыніцы]. У 2012 годзе штат павялічыўся да 900 супрацоўнікаў, па ўсім свеце, 400 з якіх працуюць у Мінску.

У чэрвені 2012 года кампанія Wargaming анансавала новы сэрвіс, які ўключае ў сябе гульні ваеннай MMO-серыі: World of Tanks (Свет танкаў), World of Warplanes (Свет баявых самалётаў) і World of Battleships (Свет баявых караблёў). Сэрвіс Wargaming.net стане цэнтрам новай ММО-сусвету з адзінай кропкай уваходу — парталам www.wargaming.net. Са стартам гульнявога сэрвісу і абноўленага сайта кампаніі гульцы атрымаюць Wargaming.net ID, які прадстаўляе адначасовы доступ да ўсіх праектаў і сэрвісаў кампаніі, а таксама магчымасць OpenID-аўтэнтыфікацыі на партнёрскіх і фан-рэсурсах. На дадзены момант гульнявыя серверы кампаніі падзеленыя па рэгіянальнай прыкмеце, г.зн. гулец з амерыканскім або расійскім акаўнтам не можа гуляць на серверы іншага рэгіёна (англ.: global play).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія была заснавана ў 1998 годзе.

У 2000 годзе выйшла першая гульня кампаніі — DBA Online.

У 2003 годзе выйшла гульня Massive Assault, якая ўмацавала пазіцыі распрацоўшчыка на рынку камп’ютарных гульняў і вырасла ў паўнацэнную медыяфраншызу.

Затым у 2004—2006 гадах выпускаліся яе працягі. У 2007 годзе выйшла гульня Galactic Assault: Prisoner of Power.

У 2007 годзе Wargaming.net аб'ядналася са студыяй-распрацоўшчыкам Arise, і ў выніку сумеснай працы выйшла гульня Аперацыя «Баграціён».

У 2010 годзе Wargaming.net выпусціла free-to-play MMO World of Tanks, якая заваявала пасля мноства ўзнагарод і стала асноўным праектам кампаніі.

На чэрвень 2012 штат супрацоўнікаў Wargaming.net налічвае каля 900 чалавек па ўсім свеце і з іх каля 400 чалавек у Мінску.

У чэрвені 2012 года кампанія Wargaming.net анансавала новы сэрвіс, які ўключае ў сябе гульні ваеннай MMO-серыі: World of Tanks, World of Warplanes і World of Warships. Сэрвіс Wargaming.net стане цэнтрам новай ММО-сусвету з адзінай кропкай уваходу — парталам www.wargaming.net. Са стартам гульнявога сэрвісу і абноўленага сайта кампаніі гульцы атрымаюць Wargaming.net ID, які прадстаўляе адначасовы доступ да ўсіх праектах і сэрвісаў кампаніі, а таксама магчымасць OpenID-аўтэнтыфікацыі на партнёрскіх і фан-рэсурсах.

7 жніўня 2012 было абвешчана, што кампанія Wargaming.net набыла за 45 мільёнаў долараў кампанію BigWorld Pty Ltd, Сідней, Аўстралія.

29 студзеня 2013 было абвешчана, што Wargaming.net набыла за 20 мільёнаў долараў кампанію Day 1 Studios, Чыкага, ЗША.

Гульні[правіць | правіць зыходнік]

Назва гульні Беларуская назва гульні Год выпуску Платформы Заўвага
DBA Online 2000 ПК Першая гульня кампаніі. DBA Online — анлайнавая пакрокавая стратэгія, якая з'яўлялася адаптацыяй настольнай сістэмы De Bellis Antiquitatis. Распрацоўка гульні пачалася ў 1999 годзе. Над праектам працавала ўсяго шэсць чалавек першапачатковага штата кампаніі[9][10].
Massive Assault 2003 ПК Пакрокавая стратэгія. Па версіі GameRankings.com сярэдні бал, выстаўлены заходнімі СМІ Massive Assault, перавысіў 80 %.
Massive Assault Network 2004 ПК Працяг гульні Massive Assault. Гульня была распрацавана для правядзення сеткавых бітваў праз Інтэрнэт ці ў рэжыме hot seat.
Massive Assault: Domination/Phantom Renaissance Massive Assault: Світанак Лігі 2005 ПК Асноўнымі адрозненнямі «Massive Assault: Світанак Лігі» ад першай гульні серыі трэба назваць з'яўленне трох узроўняў складанасці, больш разнастайныя сюжэтныя місіі, новыя ўнікальныя для кожнай з бакоў юніты.
Massive Assault Network 2 2006 ПК Крытыкі часта завуць гэту гульню «сплавам» Massive Assault: Світанак Лігі і Massive Assault Network. Асаблівасцю гэтай гульні серыі трэба назваць вялікую колькасць карт, палепшаная графіка і адсутнасць абаненцкай платы[11][12].
Galactic Assault: Prisoner of Power Заселены востраў: Пасляслоўе 2007 ПК Пакрокавая стратэгія. Сюжэт гульні засноўваецца на рамане братоў Стругацкіх «Заселены востраў»[13].
Аперацыя Баграціён Аперацыя Баграціён 2008 ПК Стратэгія ў рэальным часе ў сетынге Другой сусветнай вайны. Сюжэт гульні прысвечаны вызваленчай аперацыі лета 1944 года, у рамках якой адбывалася вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў[14][15]. Гульня атрымала прыз у намінацыі «найлепшая стратэгічная гульня» на КРГ-2008[5].
Order of War Order of War. Вызваленне 2009 ПК Камп’ютарная гульня ў жанры стратэгіі ў рэальным часе, распрацаваная Wargaming.net і выпушчаная кампаніяй Square Enix[5]. Рэліз гульні адбыўся ўвосень 2009 года[16]. Сюжэт гульні заснаваны на ключавых падзеях Другой сусветнай вайны 1944 года[17][18].
World of Tanks Свет Танкаў 2010 ПК World of Tanks — онлайн гульня ў жанры MMO-action[19]. Як і некаторыя іншыя праекты Wargaming.net гульня вытрымана ў сетынге Другой сусветнай вайны. Канцэпцыя «World of Tanks» грунтуецца на масавых камандных танкавых бітвах у рэжыме PvP[20].
World of Warplanes Свет баявых самалётаў 2011 (у распрацоўцы) ПК World of Warplanes (руск.: Свет баявых самалётаў) — камп’ютарная гульня, кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня ў рэальным часе ў жанры аркаднага авіясімулятара ў гістарычным сетынге Другой сусветнай вайны, анансаваная беларускай студыяй Wargaming.net 7 чэрвеня 2011 года ў горадзе Лос-Анджэлес на выстаўцы Electronic Entertainment Expo.
World of Battleships Свет баявых караблёў TBA ПК World of Battleships (руск.: Свет баявых караблёў) — камп’ютарная гульня, кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня ў рэальным часе ў жанры сімулятара суднаў у гістарычным сетынге Другой сусветнай вайны, анансаваная беларускай студыяй Wargaming.net 16 жніўня 2011 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Найлепшая стратэгічная гульня КРГ-2008 за «Аперацыю Баграціён»[21]
  • Найлепшая кампанія-распрацоўшчык КРГ-2009
  • Прыз ад прэсы КРГ-2009[22]
  • Найлепшая кампанія-распрацоўшчык КРГ-2010
  • Найлепшая кліенцкая анлайн-гульня КРГ-2010 за «World of Tanks»
  • Найлепшая гульня КРГ 2011 за «World of Tanks»
  • Прыз гледачовых сімпатый КРГ 2011 за «World of Tanks»
  • Прыз ад індустрыі КРГ 2011 [23]

Зноскі

  1. [1] Архівавана 30 жніўня 2011.,.
  2. https://wargaming.com/en/careers Праверана 14 мая 2019.
  3. а б http://www.dtf.ru/company/info.php?id=238 Архівавана 9 сакавіка 2013.
  4. Картка кампаніі на it-job.by Архівавана 9 ліпеня 2012.
  5. а б в http://dev.by/companies/wargamingnet-gamestream Архівавана 22 лістапада 2012.
  6. Прэс рэліз на Gamershell.com Архівавана 3 красавіка 2012., перакладзена 26 лістапада 2009 года
  7. http://gameplanet.by/content/view/2233/31/ Архівавана 4 сакавіка 2013.
  8. http://www.gametech.ru/cgi-bin/show.pl?option=article&id=146 Архівавана 12 жніўня 2009.
  9. Гульнявы часопіс ЛКИ, ліпень 2009, стар.18
  10. Гульнявы часопіс «Страна Игр», ліпень 2009 года, стар.58
  11. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2009. Праверана 18 лістапада 2011.
  12. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2012. Праверана 18 лістапада 2011.
  13. «История одной студии: Wargaming.net», часопіс «Страна Игр», ліпень 2009, стар.59-60
  14. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2012. Праверана 18 лістапада 2011.
  15. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 18 лістапада 2011.
  16. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2009. Праверана 18 лістапада 2011.
  17. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2009. Праверана 18 лістапада 2011.
  18. «Гісторыя адной студыі: Wargaming.net», часопіс «Краіна Гульняў», ліпень 2009, стар.61
  19. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2012. Праверана 18 лістапада 2011.
  20. http://gameslife.ru/games/world_of_tanks.html Архівавана 28 снежня 2011.
  21. http://it.tut.by/news/94144.html Архівавана 22 лістапада 2010.
  22. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2013. Праверана 18 лістапада 2011.
  23. Узнагароды КРГ 2011 Архівавана 12 мая 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]