XIV з’езд КП(б)Б

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з XIV (чатырнаццаты) з'езд КП(б)Б)

Чатырнаццаты з'езд КП(б)Б. Адбыўся 23 — 29 студзеня 1932 г. у Мінску. Прысутнічалі 494 дэлегаты з рашаючым і 185 з дарадчым голасам ад 75 238 членаў і кандыдатаў у члены партыі [разам з вайсковымі арганізацыямі; 54 392 члена і кандыдатаў у члены КП(б)Б]. Парадак дня:

З'езд адзначыў паспяховае выкананне ў БССР заданняў 1-га пяцігадовага плана. Удзельная вага прамысловасці ў народнай гаспадарцы вырасла з 38,7% у 1929/30 да 50% у 1931 г.; створаны новыя галіны прамысловасці: сельскагаспадарчага машынабудавання, штучнага шоўку, будаўнічых матэрыялаў і інш. Аднак нездавальняючымі заставаліся якасныя паказчыкі развіцця эканомікі. За час ад XIII з'езда КП(б)Б (1930 г.) колькасць калгасаў павялічылася на 50%, іх пасяўныя плошчы — у 3 разы. Першачарговымі задачамі з'езд вызначыў барацьбу за якасць вытворчасці, са стратамі і расхлябанасцю, укараненне гаспадарчага разліку ў цэхі і брыгады, ліквідацыю абязлічкі, арганізацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў. У ліку дасягненняў адзначаны ліквідацыя ў рэспубліцы непісьменнасці, пераход Беларусі адной з першых у СССР да ўсеагульнага навучання, расшырэнне сеткі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, рабфакаў, разгортванне навукова-даследчай дзейнасці. Поспехі ў нацыянальнай палітыцы і культурным будаўніцтве тлумачыліся разгромам пад кіраўніцтвам КП(б)Б «беларускага контррэвалюцыйнага нацыянал-дэмакратызму» і яго «агентуры» ў партыі — нацыянал-апартунізму. Ставілася задача яшчэ большага ўзмацнення барацьбы супраць скажэнняў ленінізму ў тэорыі і практыцы. З'езд ухваліў дырэктывы ЦК ВКП(б) па 2-м пяцігадовым плане развіцця народнай гаспадаркі СССР на 19331937 гг., даручыў ЦК КП(б)Б забяспечыць на іх аснове распрацоўку 2-га пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. З'езд выбраў ЦК КП(б)Б з 117 членаў і 56 кандыдатаў, Рэвізійную камісію КП(б)Б з 11 членаў, ЦКК КП(б)Б з 120 членаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • XIV з'езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі: Стэнаграфічная справаздача. — Мн., 1934.
  • Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 2. 1928—1932. — Мн., 1984.