X з’езд КП(б)Б

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзесяты з'езд Камуністычнай парті (бальшавікоў) Беларусі. Адбыўся 310 студзеня 1927 г. у Мінску. Прысутнічала 278 дэлегатаў з рашаючым і 226 з дарадчым голасам ад 30 995 членаў і кандыдатаў у члены партыі.

Парадак дня[правіць | правіць зыходнік]

  • Справаздача ЦК КП(б)Б — палітычныя і арганізацыйныя (А. I. Крыніцкі, М. М. Галадзед);
  • справаздача ЦКК КП(б)Б (В. А. Радус-Зяньковіч);
  • даклад ЦКК ВКП(б) (Я. X. Петэрс);
  • даклад Рэвізійнай камісіі КП(б)Б (А. А. Чарнушэвіч);
  • вынікі гаспадарчага будаўніцтва у БССР і далейшыя задачы (Я. А. Адамовіч);
  • выбары ЦК, ЦКК і Рэвізійнай камісіі КП(б)Б.

Праца з'езда[правіць | правіць зыходнік]

3'езд падвеў вынікі работы КП(б)Б за 1926 г., ухваліў палітычную лінію і практычную дзейнасць ЦК КП(б)Б Прапанаваў ураду БССР умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу саўгасаў, стварыць фонд для крэдытавання калектыўных гаспадарак. Аналізуючы ход культурнага будаўніцтва, з'езд патрабаваў у правядзенні нацыянальнай палітыкі ажыццяўляць беларусізацыю, павялічыць асігнаванні на народную асвету, згуртаваць вакол партыі інтэлігенцыю, умацоўваць і павышаць партыйнае кіраўніцтва друкам. Даручыў ЦК рашуча змагацца з ідэйнымі ўхіламі, паслядоўна ажыццяўляць курс на індустрыялізацыю, прапанаваў умацаваць кіруючую ролю партыі ва ўсіх галінах сацыялістычнага будаўніцтва.

Вынікі з'езда[правіць | правіць зыходнік]

Выбраў ЦК КП(б)Б у складзе 62 членаў і 43 кандыдатаў у члены, ЦКК КП(б)Б з 37 членаў і 11 кандыдатаў у члены, Цэнтральную рэвізійную камісію КП(б)Б з 7 членаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • X-ый съезд Коммунистической партии (большевиков) Белоруссии, 3 — 10 января 1927 года: стенографический отчет. — Мн.: Белорусское государственное издательство, 1927. — VII, 447, [1] с.
  • Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК / Институт истории партии при ЦК КПБ — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 1: 1918 — 1927. — Мн.: Беларусь, 1983. — 526, [1] с.
  • Яфімчык, А. Дзесяты з'езд КП(б)Б / Аляксандр Яфімчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 227. — ISBN 985-11-0041-2.