XX з’езд КП(б)Б
Выгляд
Дваццаты з’езд КП(б)Б. Адбыўся 20 — 23 верасня 1952 г. у Мінску. Прысутнічалі 711 дэлегатаў з рашаючым і 145 з дарадчым голасам ад 127 436 членаў і кандыдатаў у члены партыі.
Парадак дня
[правіць | правіць зыходнік]- справаздача ЦК КП(б)Б (М. С. Патолічаў)
- справаздача Рэвізійнай камісіі (В. Я. Сядых)
- абмеркаванне праекта ЦК ВКП(б) «Дырэктывы XIX з’езда партыі па пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1951—1955 гг.» (М. В. Зімянін)
- абмеркаванне праекта ЦК ВКП(б) «Тэкст змененага Статута партыі» (Ц. С. Гарбуноў)
- выбары ЦК КП(б)Б
- выбары Рэвізійнай камісіі КП(б)Б
- выбары дэлегатаў на XIX з’езд партыі па 5-му пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР і «Тэкст змененага Статута партыі»
Вынікі з’езда
[правіць | правіць зыходнік]З’езд выбраў ЦК КП(б)Б у складзе 127 членаў і 65 кандыдатаў у члены, Равізійную камісію КП(б)Б з 34 членаў, 32 дэлегатаў з рашаючым і 6 з дарадчым голасам на XIX з’езд ВКП(б).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК / Институт истории партии при ЦК КПБ — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 4: 1945—1955. — Мн.: Беларусь, 1986. — 615, [1] с.
- Патолічаў, Н. С. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі на XX з’ездзе КП(б)Б / Н. С. Патолічаў. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1952. — 91, [2] с.
- Яўгенія Фалей. Дваццаты з’езд КП(б)Б // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.