IV з’езд КП(б)Б

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Чацвёрты з'езд КП(б)Б, [XI канферэнцыя КП(б)Б]. Адбыўся ў Мінску 25 лютага — 2 сакавіка 1921 г. (паводле некаторых крыніц завяршыў работу 1 сакавіка 1921 г.). Прысутнічала 110 дэлегатаў з рашаючым і 42 з дарадчым голасам ад 6 павятовых арганізацый і армейскіх часцей, што размяшчаліся на тэрыторыі ССРБ. Яны прадстаўлялі 3000 членаў партыі. Парадак дня:

  • справаздача ЦК КП(б)Б (І. А. Вайнер);
  • справаздача Рэвізійнай камісіі КП(б)Б;
  • справаздача Кантрольнай камісіі КП(б)Б;
  • справаздача ЦК ЛКСМБ (Кузняцоў);
  • даклад «Сацыялістычная рэспубліка ў капіталістычным акружэнні» (А. Р. Чарвякоў);
  • даклад «Прафсаюзы, іх роля і задачы»;
  • даклад «Пытанні партыйнага будаўніцтва» (В. Г. Кнорын);
  • даклад «Міліцыйныя сістэма і Чырвоная Армія»
  • даклад Галоўпалітасвета і агітацыйна-прапагандысцкая работа (В. Г. Кнорын);
  • выбары.

З'езд адзначыў неабходнасць умацавання савецкай улады ва ўмовах больш цеснай работы партыйных арганізацый з саюзамі моладзі і ўсямернай дапамогі ім. Асаблівая ўвага звернута на ўмацаванне партыйнай дысцыпліны, абавязковасць для «ўсіх арганізацый бясспрэчна кіравацца Статутам, дакладна і своечасова выконваць усе распараджэнні ЦБ». З'езд канстатаваў, што Чырвоная Армія працягвае заставацца апорай савецкай улады, але яна павінна быць рэарганізавана, колькасна скарочана і якасна палепшана. Асноўнай задачай Галоўпалітасветы павінна стаць «масавая камуністычная прапаганда і агітацыя»; усе палітычна-асветныя аддзелы пры наркаматах падлягалі скасаванню. Галоўныя рашэнні з'езда прымаліся на аснове матэрыялаў, распрацаваных у ЦК РКП(б) і апублікаваных як праекты рэзалюцый X з'езда РКП(б). У іх праглядаецца курс на барацьбу з апазіцыяй і іншадумствам у партыі. З'езд выбраў ЦК КП(б)Б з 11 членаў і 4 кандыдата ў члены, Кантрольную камісію з 3 членаў і 2 кандыдатаў у члены, Рэвізійную камісію з 3 членаў і 2 кандыдатаў у члены, 5 дэлегатаў з рашаючым і 5 з дарадчым голасам на X з'езд РКП(б).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 1. 1918—1927. — Мн., 1983.
  • Очерки истории Коммунистической партии Белоруссии. Ч. 2 (1921—1966). — Мн., 1967.