Перайсці да зместу

Альбін Мацвеевіч Стаповіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альбін Мацвеевіч Стаповіч
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 сакавіка 1894(1894-03-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 1934(1934-12-18)[1] (40 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі палітык, публіцыст, музыкант
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альбін Мацвеевіч Стаповіч (Стэповіч) (польск.: Albin Stapowicz; 18 сакавіка 1894, вёска Барані, цяпер Астравецкі раён Гродзенскай вобл. — 18 снежня 1934; псеўд. Уладзімір Загорскі) — беларускі грамадска-палітычны і музычны дзеяч, публіцыст. Крыптанімы: С-іч; Стэп; Al.S.; Ал. С.; S-wіcz; А. С.; St.Al.; Ал. Ст.; С-віч[2].

Альбін Стаповіч у 1930-я гг.

Брат К. Сваяка. Вучыўся ў кансерваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім і Віленскім універсітэтах (1918—24). Перапыніў вучобу па прычыне матэрыяльнага становішча. Надалей выкладаў спевы і музыку ў Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага кааператыўнага земляробча-прамысловага банка ў Вільні, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, яго сакратар, намеснік старшыні (1930—1934), старшыня Віленскага аддзела, кіраўнік хору пры ім. 3 1926 года сакратар, у 1927—1930 гадах віцэ-старшыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), выдавец яго органа — газеты «Беларуская крыніца». У 1928—1930 гадах пасол (дэпутат) польскага сейма, член Беларускага пасольскага клуба. У 1930 годзе намеснік старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1931 годзе выйшаў з БХД. Супрацоўнічаў з Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыяй, адзін з ідэолагаў беларускіх нацыянал-сацыялістаў (пад псеўданімам Уладзімір Загорскі).

Супрацоўнічаў у выданнях «Наш шлях», «Крыніца», «Беларуская крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач» і інш. Аўтар музыкі да вершаў Я. Купалы, М. Машары, К. Сваяка, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўскага, А. Гурло, вершаваных перакладаў з польскай мовы, аўтар гімна Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі».

У снежні 1994 года ў Вільні на старажытных могілках Роса адбылося адкрыццё надмагільнага помніка Альбіну Стаповічу, прымеркаванае да 60-годдзя з дня ягонай смерці[3].

У 2004 годзе ў яго роднай вёсцы Барані адбыліся чытанні, прысвечаныя Альбіну Стаповічу, і адкрыта мемарыяльная шыльда[4].

Зноскі