Іаган Бугенхаген
Іаган Бугенхаген | |
---|---|
Johannes Bugenhagen | |
Род дзейнасці | багаслоў, выкладчык універсітэта, дзеяч Рэфармацыі |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1485[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1558[2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | немец |
Веравызнанне | лютэранства |
Бацька | Герхард Бугенхаген |
Жонка | Вальпурга Бугенхаген[d] |
Дзеці | Іаган, Марта, Сара |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаган Бугенхаген (ням.: Johannes Bugenhagen; 24 чэрвеня 1485, Волін, Свяшчэнная Рымская імперыя — 20 красавіка, 1558, Вітэнберг, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі прапаведнік, дзеяч Рэфармацыі, тэолаг, паслядоўнік і паплечнік Марціна Лютэра. Іаган з поспехам прасоўваў Рэфармацыю Памеранію і Данію. Сярод яго асноўных дасягненняў маюцца арганізацыя лютэранскіх цэркваў у Паўночнай Германіі і Скандынавіі. Мае мянушку «другі апостал Поўначы».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1485 годзе ў памеранскім горадзе Волін. З 1502 года вывучаў багаслоўе і гуманітарныя навукі ў Грайфсвальдзе і ўжо ў 1503 годзе быў прызначаны рэктарам школы ў Трэптаве. Паводле даручэння герцага Багуслава X напісаў першую гісторыю Памераніі на лацінскай мове.
Вітэнберг
[правіць | правіць зыходнік]У Вітэнбергу Бугенхаген стаў пастарам прыходу[4] і сябрам Марціна Лютэра[5]. Ён быў членам каманды Лютэра, якая здзейсніла пераклад Бібліі з лацінскай на нямецкую мову, а таксама прымаў удзел у дыскусах паводле рэформ Ульрыха Цвінглі[5]. У 1523 годзе, дзякуючы сваім лекцыям, быў запрошаны ва ўніверсітэт Вітэнберга. Такім чынам Бугенхаген стаў адным з самых уплывовых рэфарматараў у горадзе.
17 сакавіка 1533 года Іаган атрымаў званне доктара багаслоўя ва ўніверсітэце Вітэнберга, дзякуючы падтрымцы з боку Марціна Лютэра[6].
Рэфармацыйная праца
[правіць | правіць зыходнік]Галоўным унёскам Бугенхагена лічыцца тое, што ён з вялікім поспехам усталяваў царкоўныя парадкі ў шэрагу гарадоў, такіх як Браўншвайг, Гамбург, Любек, Брэмен, Гётынген, Оснабрук і іншых. У 1534 годзе Бугенхаген правёў Рэфармацыю ў Памераніі, а ў 1537 годзе адправіўся з той жа мэтай у Данію, дзе таксама працаваў над аднаўленнем універсітэта Капенгагена і стаў у ім першым рэктарам і выкладчыкам багаслоўя. У 1542 годзе Іаган увёў тыя ж царкоўныя парадкі ў Шлезвіг-Гольштэйне, а ў 1543 годзе наведаў цэрквы ў Хільдэсхайме і Браўншвайгу.
Апошнія гады
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці Лютэра ў 1546 годзе, Бугенхаген клапаціўся аб яго ўдаве і дзецях. Бугенхаген памёр у Вітэнбергу ў 1558 годзе і быў пахаваны ў царкве Святой Марыі.
Лютэранства |
---|
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118517287 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118517287 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Nieden 2006, s. 46.
- ↑ а б Kaufmann 1998, s. 58.
- ↑ Nieden 2006, s. 62.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Nieden, Marcel. Die Erfindung des Theologen. Wittenberger Anweisungen zum Theologiestudium im Zeitalter von Reformation und Konfessionalisierung. — Mohr Siebeck Verlag, 2006. — ISBN 3-16-148878-4.
- Kaufmann, Thomas. Reformatoren. — Vandenhoeck & Ruprecht, 1998. — ISBN 3-525-34004-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаган Бугенхаген
- Literatur von und über Johannes Bugenhagen Архівавана 3 сакавіка 2016.. Deutschen Nationalbibliothek. (ням.)
- Informationen zu Bugenhagen. Pommerschen Evangelischen Kirche. (ням.)
- Johannes Bugenhagen. Ökumenischen Heiligenlexikon. (ням.)
- Асобы
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1485 годзе
- Нарадзіліся ў Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 1558 годзе
- Памерлі ў Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Пахаваныя ў Саксоніі-Ангальт
- Выкладчыкі Капенгагенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Грайфсвальдскага ўніверсітэта
- Лютэранскія тэолагі
- Постаці Рэфармацыі
- Багасловы Германіі
- Перакладчыкі Германіі
- Перакладчыкі на нямецкую мову
- Перакладчыкі Бібліі на нямецкую мову
- Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся ў Заходнепаморскім ваяводстве
- Памерлі ў Саксоніі-Ангальт