Іаган Фрыдрых Гербарт
Іаган Фрыдрых Гербарт | |
---|---|
ням.: Johann Friedrich Herbart | |
Дата нараджэння | 4 мая 1776[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1841[3][4][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, псіхолаг, педагог, выкладчык універсітэта, настаўнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Heinrich Wilhelm Stoll[d] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаган Фрыдрых Гербарт (ням.: Johann Friedrich Herbart; 4 мая 1776, Ольдэнбург, Свяшчэнная Рымская імперыя - 14 жніўня 1841, Гётынген, каралеўства Гановер) — нямецкі філосаф, псіхолаг, педагог. Адзін з заснавальнікаў навуковай педагогікі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыю атрымаў у Іенскім універсітэце. Прафесар Гётынгенскага (з 1805), Кёнігсбергскага ўніверсітэта (1809—1833), дзе заснаваў пры універсітэце педагагічную семінарыю з доследнай школай, зноў у Гётынгене (з 1833). Гербарт супрацьстаяў нямецкаму класічнаму ідэалізму паслякантаўскаму перыяду — філасофіі І. Г. Фіхтэ, Ф. Шэлінга, Г. Гегеля; адмаўляў творчы і спантанны характар свядомасці. Паводле Гербарта, асновай філасофіі з’яўляецца вопыт, а сама яна павінна займацца «апрацоўкай паняццяў вопыту» для іх высвятлення і выпраўлення. Пры гэтым логіка імкнецца да яснасці паняццяў, выкрываючы іх непрыдатнасць для вопыту ў выпадку супярэчлівасці (Гербарт адмаўляў рэальнасць супярэчнасцяў), метафізіка ліквідуе гэтую супярэчлівасць, а эстэтыка, якая ў Гербарта ўключае ў сябе і этыку, дапаўняе паняцці азначэннямі каштоўнасцяў. Адштурхоўваючыся ад кантаўскага паняцця «рэчы ў сабе» і вучэнні Лейбніца аб манадах, Гербарт сцвярджаў існаванне т. зв. «рэалаў» — мноства простых і нязменных сутнасцяў, дзякуючы розным ўзаемаадносінам якіх узнікае вобласць з’яў або адзінкавых рэчаў.
Зноскі
- ↑ Deutsche Biographie — München BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
- ↑ Педагоги и психологи мира — 2012.
- ↑ Johann Friedrich Herbart // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Podro M. Johann Friedrich Herbart // Herbart, Johann Friedrich // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T037701
- ↑ а б Гербарт Иоганн Фридрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаган Фрыдрых Гербарт