Перайсці да зместу

Іван Андрэевіч Алісіевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Андрэевіч Алісіевіч
Дата нараджэння 1899
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук (1955)
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Іван Андрэевіч Алісіевіч (нар. 1899, Мінская губерня, Расійская імперыя — ?) — беларускі педагог, кандыдат педагагічных навук (1955).

У 1919 годзе скончыў настаўніцкую семінарыю і працаваў настаўнікам, а потым загадчыкам валаснога аддзела народнага адукацыі. З 1921 па 1925 год вучыўся ў Акадэміі Камуністычнага выхавання імя Н. К. Крупскай у Маскве, па сканчэнню якой працаваў выкладчыкам у педтэхнікумах Гомля і Мінска. З 1931 года з’яўляўся навуковым працаўніком НДІ камуністычнага выхавання ў Мінску. З 1932 па 1933 год працаваў дэканам педфакультета Мінскага педінстытута. З 1933 года працаваў у Гомельскім педінстытуце ў якасці старшага выкладніка кафедры педагогікі, якую ўзначальваў з 1933 па 1935 год. Пэўны час працаваў намеснікам дырэктара па завочным навучанні. У гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Кіраўскай вобласці, дзе працаваў дырэктарам школы.

У 1944 годзе вярнуўся ў вызвалены Гомель і праводзіў працу па аднаўленні Гомельскага педінстытута, займаючы пасады старшага інспектара Упраўлення вышэйшай школы Народнага камісарыята асветы БССР, а потым в. а. дырэктара Гомельскага педінстытута.

У красавіку 1947 года на рэспубліканскай нарадзе кіраўнікоў кафедраў ВНУ БССР загадчык кафедры педагогікі Гомельскага педінстытута Алісіевіч І. А. выказаў занепакоенасць лёсам беларускай мовы. Гэтага было дастаткова, каб у маі 1947 года яго выступ абмяркоўваўся на адмысловым паседжанні бюро ЦК КП(б)Б і Алісіевічу І. А. было абвешчана строгае партыйнае спагнанне за няправільнае разуменне нацыянальнай палітыкі, якое было знята 29 снежня 1953 года.

У 1955 годзе у Маскоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя У. І. Леніна паспяхова абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата педагагічных навук на тэму «Педагагічныя пагляды Якуба Коласа». Працаваў на кафедры педагогікі Гомельскага педінстытута.

  • М.И. СТАРОВОЙТОВ, А.И. ЗЕЛЕНКОВА, М.П. САВИНСКАЯ. ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИМЕНИ ФРАНЦИСКА СКОРИНЫ: ИСТОРИЧЕСКИЙ ОЧЕРК. — Гомель: УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2005. — 359 с.