Сцяпан Піліпавіч Ажгірэй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Сцяпан Піліпавіч Ажгірэй
Дата нараджэння 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 1981
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную доблесць» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Сцяпан Піліпавіч Ажгірэй (1905, в. Блонь, Ігуменскі паветМінская губерня, Расійская імперыя — 1981) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1948), дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1922 годзе уступіў у камсамол. Па кірунку Мінскага акругкама ЛКСМБ у 1925—1927 гадах вучыўся ў Усебеларускай савецкай партыйнай школе імя Молатава (г. Віцебск). З кастрычніка 1927 года па лістапад 1928 года праходзіў службу ў Чырвонай Арміі як курсант-аднагадовік. Падчас службы быў прыняты ў члены УКП(б). У 1928—1930 гадах знаходзіўся на партыйнай і савецкай працы ва установах КП(б)Б і дзяржаўнага кіравання горада Гомеля і горада Веткі. У верасні 1930 года паступіў на педагагічны факультэт БДУ, а пасля яго рэарганізацыі працягваў навучанне ў Мінскім педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага, які скончыў у 1932 годзе. З верасня 1932 года і да чэрвеня 1934 года знаходзіўся на партыйнай і камсамольскай працы ў Петрыкаўскім раённым камітэце КП(б)Б і ЦК УЛКСМБ. Потым да студзеня 1937 года навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Пасля сканчэння аспірантуры з 1937 па 1939 год працаваў настаўнікам СШ № 21, дырэктарам СШ № 19, загадчыкам Варашылаўскім раённым аддзелам народнай адукацыі горада Мінска. Са жніўня 1939 года і да чэрвеня 1944 года быў лектарам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б. 20 чэрвеня 1944 года быў прызначаны сакратаром Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б)Б. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў да скасавання вобласці ў 1954 годзе. Абіраўся дэпутатам Баранавіцкай абласнога савета дэпутатаў працаўнікоў. 1 лютага 1954 года быў прызначаны дырэктарам (з 1961 года — рэктар) Гомельскага педагагічнага інстытута. У лютым 1954 года быў абраны членам Гомельскага абласнога камітэта КПБ. Знаходзіўся на пасадзе рэктара Гомельскага педінстытута да 4 студзеня 1965 года, потым (да 1975 года) працаваў дацэнтам кафедры гісторыі КПСС.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Палітычная гісторыя Беларусі; гісторыя Вялікай Айчыннай вайны; палітычнае выхаванне моладзі; палітычная асвета насельніцтва.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большевики Барановичской области в Великой Отечественной войне : диссертация … кандидата исторических наук / Ажгирей С. Ф. — Москва, 1948.
  • Сцяпан Піліпавіч Ажгірэй : [некралог] // Гомельская праўда. — 1981. — 18 верасня.
  • Аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі партызан, арганізатараў партызанскага руху, работнікаў навукі і культуры Беларускай ССР : Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, 1 студзеня 1944 г. // Савецкая Беларусь. — 1944. — 1 лютага (№ 12). — С. 2. — У змесце: ордэнам «Знак Почета» Ажгірэя Сцяпана Філіпавіча.
  • М.И. СТАРОВОЙТОВ, А.И. ЗЕЛЕНКОВА, М.П. САВИНСКАЯ. ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИМЕНИ ФРАНЦИСКА СКОРИНЫ: ИСТОРИЧЕСКИЙ ОЧЕРК. — Гомель: УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2005. — 359 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]