Марцін Феафанавіч Лозбень
Марцін Феафанавіч Лозбень | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 красавіка 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Альма-матар |
Марцін Феафанавіч Лозбень (13 красавіка 1895, Сяроўка, Гомельскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — ?) — беларускі педагог, рэктар Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. П. Чкалава (1944—1946).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля сканчэння 4-х агульнаадукацыйных класаў духоўнай семінарыі паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт. Яго навучанне прыпыніла першай сусветнай вайны, калі ён працаваў справаводам 13-й інжынерна-будаўнічай групы Каўказскага фронту.
З мая 1917 года па жнівень 1918 года працаваў ва Усерасійскім земскім саюзе ў Маскве і Менску. З 1919 года па 1922 год займаў розныя пасады ў Гомельскім павятовым аддзеле народнай адукацыі. У 1923—1924 гадах працаваў выкладчыкам цэнтральнай прафесійнай школы пры ЦК Саюза чыгуначнікаў горада Масквы.
У 1924 годзе скончыў Маскоўскі Цэнтральны інстытут арганізатараў народнай асветы. З 1924 года па 1929 год з’яўляўся загадчыкам пададдзела сацыяльнага выхавання павятоўнага аддзела народнай адукацыі, а потым губернскага аддзела народнай адукацыі, старшынёй акруговага метадычнага бюро. Адначасна працаваў настаўнікам у школах і педагагічным тэхнікуме горада Гомля. У 1929 годзе з’яўляўся загадчыкам Гомельскага рабфака. З 1930 года па 1933 год быў загадчыкам навучальнай часткі і кафедры педагогікі Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1933 годзе атрымаў званне дацэнта педагогікі і быў прызначаны дырэктарам навукова-даследчага інстытута педагогікі ў Менску, які ўзначальваў да лістапада 1934 года. Адначасна з’яўляўся рэдактарам часопіса «Камуністычнае выхаванне». У 1934—1935 гады займаў пасаду начальніка школьнага праўлення Наркамасветы БССР.
У 1935 годзе звінавачаны ў сувязі з чужым элементам і ўхіленні ад удзелу ў падаўленні Стракапытаўскага паўстання ў Гомлі. Ён быў выключаны з партыі і на 2,5 гады высланы з БССР.
З 1938 года па 1940 год працаваў настаўнікам Мала-Вышкоўскай сярэдняй школы Злынкаўскага раёна Бранскай вобласці. У 1940 годзе прызначаны загадчыкам кафедры педагогікі Віцебскага педагагічнага інстытута, у складзе якога напачатку Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуяваны ў горад Пласт Чалябінскай вобласці. З 1943 года па 1944 год працаваў загадчыкам навучальнай часткі і дацэнтам кафедры педагогікі Белдзяржуніверсітэта, які знаходзіўся ў Маскоўскай вобласці.
Са жніўня 1944 года па лістапад 1946 года займаў пасаду дырэктара Гомельскага педінстытута, а са студзеня 1948 года па лістапад 1950 года — намесніка дырэктара па навучальнай працы. Неаднаразова прызначаўся загадчыкам кафедры педагогікі і псіхалогіі. Летам 1972 года пайшоў на пенсію з пасады дацэнта гэтай кафедры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М.И. СТАРОВОЙТОВ, А.И. ЗЕЛЕНКОВА, М.П. САВИНСКАЯ. ГОМЕЛЬСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИМЕНИ ФРАНЦИСКА СКОРИНЫ: ИСТОРИЧЕСКИЙ ОЧЕРК. — Гомель: УО «ГГУ им. Ф. Скорины», 2005. — 359 с.
- Создание и развитие научно-исследовательского института педагогики в БССР (1929-1941 годы)(руск.) // Веснік адукацыі : Часопіс. — 2019. — № 11. — С. 15-22. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2022.