Барыс Васільевіч Бокуць
Барыс Васільевіч Бокуць | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1993 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, палітык |
Навуковая сфера | Фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ф. І. Фёдараў |
Вядомыя вучні |
М. С. Казак А. М. Сердзюкоў |
Прэміі | |
Узнагароды |
Барыс Васільевіч Бокуць (27 кастрычніка 1926, в. Сакольшчына, Мінская вобласць — 15 сакавіка 1993) — савецкі і беларускі фізік-тэарэтык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980), доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бокуць нарадзіўся ў вёсцы Сакольшчына (Уздзенскі раён Мінская вобласць) у сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны актыўна ўдзельнічаў у партызанскім руху, быў членам Уздзенскай падпольнай арганізацыі. Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 далучыўся да дзеючай арміі, удзельнічаў у баях у складзе частак 2-га Беларускага фронта, быў цяжка паранены. Пасля заканчэння вайны паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, які скончыў у 1952. Затым быў аспірантам кафедры тэарэтычнай фізікі. У 1955 годзе абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук[2]. C 1955 года Бокуць працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР. У 1972 годзе абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені доктара фізіка-матэматычных навук[3] У 1973 ён быў запрошаны на пасаду рэктара Гомельскага ўніверсітэта, якую займаў да 1988. Вярнуўшыся ў Мінск, да 1991 працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам лабараторыі крышталяоптыкі Інстытута фізікі АН Беларусі. У 1991—93 Бокуць з’яўляўся саветнікам пры дырэкцыі інстытута. У 1975—80 ён абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы Бокуця прысвечаны пытанням электрадынамікі і крышталяоптыкі. Ім былі распрацаваны метады карэктнага рашэння межавых задач пры разглядзе гіратропных крышталёў натуральнага паходжання, а таксама спосабы вызначэння параметраў аптычнай актыўнасці крышталёў па характарыстыках палярызацыі святла, якое прайшло праз іх або была адлюстравана. Шэраг прац прысвечаны вывучэнню нелінейных уласцівасцей крышталёў. У прыватнасці, Бокуць вывучыў працэсы генерацыі гармонік (падвоеных, сумарных, рознасных частот) і вызначыў асаблівасці гэтага эфекту ў залежнасці ад аптычных уласцівасцей нелінейнага крышталя і параметраў падаючага выпраменьвання. Ім былі высветлены асноўныя характарыстыкі эфекту нелінейнай аптычнай актыўнасці і з’явы пандэраматорнага дзеянні магутнага святла на нелінейныя крышталі. У 1984 гэта дзейнасць была адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «За адвагу» (1944)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1986)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1984)
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985)
- Медаль Францыска Скарыны (1991)
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Б. В. Бокуць — аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 20 вынаходстваў.
Манаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]- Б. В. Бокуть, Н. С. Казак, А. Н. Сердюков. Нелинейная оптическая активность. — Минск: Ин-т физики Акад.наук БССР, 1971. — 45 с. 50 экз.
- Б. В. Бокуть, А. Н. Сердюков. Основы теоретической кристаллооптики. — Гомель: Изд-во Гомельского ун-та, 1977.
- А. Ф. Константинова, Б. Н. Гречушников, Б. В. Бокуть, Е. Г. Валяшко. Оптические свойства кристаллов. — Минск: Наука и техника, 1995
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Б. В. Бокуть, Н. С. Казак, А. Г. Мащенко, В. А. Мостовников, А. Н. Рубинов. Генерация мощного излучения с перестройкой спектра в области 280—385 нм.(недаступная спасылка) // Письма в ЖЭТФ, 1972, Т. 15, № 1.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У 2011 годзе ў Гомельскім універсітэце праведзена III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемы ўзаемадзеяння выпраменьвання з рэчывам», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Б. В. Бокуця.
Зноскі
- ↑ Бокуть Борис Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 69. — 737 с.
- ↑ Статистическая теория структуры поверхностного слоя жидкости: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук / Бокуть Б. В. — Минск, 1955. — 9 с.
- ↑ Электромагнитные волны в оптически активных и нелинейных кристаллах. Автореф.дис.на соиск.учен.степ.д-ра физ.-мат.наук: (01.044) / Акад.наук БССР, Учен.совет по физике отд-ния физ.-мат.наук. — Минск, 1972. — 18 с. 200 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ю. А. Храмов. Физики: Биографический справочник. — 2-е изд. — М.: Наука, 1983. — С. 38. (руск.)
- Военные судьбы: Сотрудники АН Беларуси — участники Великой Отечественной войны. — Минск: Навука і тэхніка, 1995.
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 120. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Васільевіч Бокуць у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Ученые Беларуси Борис Васильевич Бокуть (К 85-летию со дня рождения)/ Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия физико-математических наук № 4, 2011. С. 123—124.
- Нарадзіліся 27 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
- Памерлі 15 сакавіка
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Фізікі Беларусі
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Фізікі СССР
- Фізікі XX стагоддзя
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Рэктары Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта