Італьянская сацыяльная рэспубліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка
Італьянская сацыяльная рэспубліка
Repubblica Sociale Italiana
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: «Giovinezza»
Тэрыторыя ІСР у 1943 годзе. Зялёным колерам вылучаны германскія «аперацыйныя зоны», дэ-факта анексаваныя Трэцім рэйхам
Тэрыторыя ІСР у 1943 годзе. Зялёным колерам вылучаны германскія «аперацыйныя зоны», дэ-факта анексаваныя Трэцім рэйхам
< 
 >

Сталіца Рым (дэ-юрэ)[1]
Мова(ы) Італьянская
Афіцыйная мова італьянская мова
Рэлігія Каталіцтва
Грашовая адзінка Італьянская ліра
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка (дэ-юрэ)
Аднапартыйная рэспубліка (дэ-факта)
Кіраўнікі дзяржавы
Кіраўнік дзяржавы і ўрада
 • 1943—1945 Беніта Мусаліні
Генеральны сакратар РФП
 • 1943—1945 Алесандра Паваліні
Гісторыя
 • 12 верасня 1943 Аперацыя «Дуб»
 • 23 верасня 1943 Стварэнне ўрада
 • 29 красавіка — 2 мая 1945 Спыненне існавання
  1. Рым з'яўляўся афіцыйнай сталіцай, што было ў прыватнасці адлюстравана ў праекце канстытуцыі ІСР. У чэрвені 1944 года перайшоў пад кантроль войскаў саюзнікаў. Фактычнай сталіцай рэспублікі з'яўляўся невялікі горад Сало на поўначы Італіі, пазней сталіца была перанесена ў Мілан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Італьянская сацыяльная рэспубліка (італ.: Repubblica Sociale Italiana), неафіцыйна вядомая па назве сваёй сталіцы як Рэспубліка Сало́ (італ.: Repubblica di Salò) — марыянетачная дзяржава[1][2][3][4][5], утвораная ў верасні 1943 года на акупаванай Германіяй тэрыторыі паўночнай (і часткова цэнтральнай) Італіі. Створана пасля вызвалення нямецкім спецпрызнам з-пад арышту італьянскага дыктатара Беніта Мусаліні, які і ўзначаліў новы ўрад, а зноў створаная Рэспубліканская фашысцкая партыя (пераемнік Нацыянальнай фашысцкай партыі) стала кіруючай і адзінай законнай у краіне. Фармальна ІСР была незалежнай дзяржавай, фактычна падтрымлівалася дзякуючы знаходжанню ў гэтым рэгіёне нямецкіх войскаў.

Урад рэспублікі абвясціў сябе адзіным законным італьянскім урадам і не прызнаваў заключанага новым італьянскім урадам у верасні 1943 года перамір'я з саюзнікамі, абвясціўшы караля Віктара Эмануіла III здраднікам.

Да чэрвеня 1944 рэспубліка валодала адноснай самастойнасцю ва ўнутранай палітыцы і нават змагла ажыццявіць шэраг праектаў (напрыклад сацыялізацыю эканомікі), але паступовы распад рэспублікі пад націскам войскаў саюзнікаў і італьянскага супраціўлення ўзмацняў яе залежнасць ад германскага ўрада[6].

Дзяржава спыніла сваё існаванне ў апошніх чыслах красавіка 1945 года, калі капітулявалі рэшткі нямецкіх войскаў на тэрыторыі Італіі. Шматлікія былыя лідары рэспублікі былі захоплены і пакараны смерцю італьянскімі партызанамі, уключаючы Мусаліні.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як войска саюзнікаў уварвалася на Сіцылію, Вялікая фашыская рада ў ліпені 1943 пад старшынствам Дзіна Грандзі пры падтрымцы караля Віктара Эмануіла III зрынуў і арыштаваў Беніта Мусаліні. Новы ўрад маршала П’етра Бадолья пачаў перамовы з уладамі саюзных дзяржаў.

У падзеі хутка ўмяшалася Германія, якая акупавала поўнач Італіі. Мусаліні быў вызвалены нямецкімі парашутнікамі пад кіраўніцтвам Ота Скарцэні і дастаўленыя ў зону акупацыі. 23 верасня 1943 годзе Мусаліні абвясціў, што пераварот, накіраваны супраць яго, патрываў няўдачу, і што яго рэжым працягваецца ўжо ў выглядзе рэспублікі.

Італьянская сацыяльная рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйнай сталіцай рэспублікі быў Рым[7], неўзабаве пасля абвяшчэння рэспублікі ўзяты войскамі саюзнікаў. Звычайна фактычнай сталіцай рэспублікі завуць Сало, маленькае мястэчка ў Ламбардыі (правінцыя Брэшыя) на возеры Гарда, аднак гэта не зусім дакладна, паколькі штаб-кватэры і філіялы міністэрстваў, кіраванняў узброенымі сіламі, дзяржаўных СМІ і іншых істытуцыянальных органаў былі размешчаны па ўсёй Паўночнай Італіі. Так, у Венецыі была размешчана Палата фасцыяў і карпарацый і італьянская дзяржаўная радыёвяшчальная карпарацыя EIAR, у Вероне Міністэрства Камунікацый, у Крэмоне Міністэрства Юстыцыі і гэтак далей. У самім Сало знаходзілася Міністэрства Замежных спраў, Міністэрства Народнай культуры, Цэнтральнае тэлеграфнае прэс-агенцтва і журналісцкі пул, штаб-кватэры Нацыянальнай рэспубліканскай гвардыі, Рэспубліканскай паліцыі, Аўтаномнага мабільнага легіёна імя Эторэ Муці, Дзясятай флатыліі MAS і гарнізон Чорных брыгад. Рада Міністраў знаходзіўся ў Гарньяна, а рэзідэнцыя Дучэ ў Мілане. Мусаліні сфарміраваў урад, які ўключаў некаторых членаў яго апошняга кабінета пры каралю (у прыватнасці, ваеннага міністра маршала Грацыяні).

Неўзабаве пасля стварэння, новая дзяржава была вымушана, фактычна, саступіць Трыест, Істрыю і Паўднёвы Ціроль (гэта значыць італьянскія тэрыторыі, да 1918 якія ўваходзілі ў Аўстра-Венгрыю) немцам (яны былі раней уключаны ў альпійскую і адрыятычную «аперацыйныя зоны» Трэцяга рэйха і толькі фармальна датычыліся да Італіі).

Пасля таго, як саюзнікі і байцы Супрацівы выцеснілі немцаў з Італіі, рэспубліка Сало спыніла існаванне, а дучэ быў расстраляны партызанамі пад Міланам; асобна ад яго былі пакараны два дзясятка іншых дзеячаў фашыскага рэжыму (Старачэ, Буфарыні-Гвідзі, Фарыначы і інш.).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленне часу ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка Сало вядомая як месца дзеяьння скандальнага мастацкага фільму П'ера Паўла Пазаліні «Сало, ці 120 дзён Садома» (1975).

Зноскі

  1. Випперман В. Европейский фашизм в сравнении 1922-1982 / Пер. с немецкого А. И. Федорова. — Новосибирск: Сибирский хронограф, 2000
  2. Ричард Эванс Третий рейх. Дни войны: 1939-1945 — Астрель, У-Фактория, 2011. — С. 515
  3. МУССОЛИНИ (Mussolini) Бенито. Большой Энциклопедический словарь. 2000
  4. Уильям Ширер. Взлёт и падение Третьего рейха, том 2. Пер. с англ./Под ред. О. А. Ржешевского. -М.: Воениздат, 1991
  5. Pauley, Bruce F. (2003). Hitler, Stalin and Mussolini: Totalitarianism in the Twentieth Century Italy (2nd ed.). Wheeling: Harlan Davidson. p. 228. ISBN 0-88295-993-X..
  6. Диссертация на тему «История Итальянской Социальной Республики» автореферат по специальности ВАК 07.00.03 — Всеобщая история (соответствующего периода) | disserCat — электронн …
  7. Праект Канстытуцыі Італьянскай сацыяльнай рэспублікі, ст. 4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чиано Галеаццо, Дневник фашиста. 1939—1943. М.: Издательство «Плацъ», Серия «Первоисточники новейшей истории», 2010, 676 с. ISBN 978-5-903514-02-1

Дакументы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]