Абель Агілар
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Абель Энрыке Агілар Тапіяс | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Абелар | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 студзеня 1985[1][2][…] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Калумбія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Уніён Магдалена | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 14 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абель Энрыке Агілар Тапіяс (ісп.: Abel Enrique Aguilar Tapias; нар. 6 студзеня 1985, Багата, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Уніён Магдалена» і нацыянальнай зборнай Калумбіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Агілар з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Дэпартыва» з горада Калі. У асноўным складзе клубу ён дэбютаваў у 2002 годзе. У 2005 годзе ў складзе «Дэпартыва» Абель стаў чэмпіёнам Калумбіі. У тым жа годзе ён перайшоў у італьянскі «Удзінезэ» і быў адразу ж аддадзены ў арэнду ў клуб Серыі B «Асколі» з-за празмернай колькасці ў клубе легіянераў, аднак з-за праблем з афармленнем дакументаў у «Асколі» знаходзіўся ўсяго месяц, не паспеўшы дэбютаваць за клуб.
Ва «Удзінезэ» Абель не здолеў зачапіцца за асноўны склад, што прывяло да сталага знаходжання ў розных клубах у арэндзе. Пасля сканчэння кантракту з «Удзінезэ», ігрок падпісаў сталы кантракт з «Эркулесам». Улетку 2012 года ён перайшоў у «Дэпартыва» з Ла-Каруньі, і ўжо 20 жніўня ў матчы супраць «Асасуны» дэбютаваў за новую каманду[3].
З 2013 года з’яўляўся іграком французскай «Тулузы». У сезоне 2015/16 з-за траўмы страціў месца ў складзе, і ў канцы трансфернага акна ў студзені 2016 года перайшоў у партугальскі клуб «Белененсіш». 12 чэрвеня 2016 года вярнуўся ў Калумбію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з «Дэпартыва».
У жніўні 2018 года перайшоў у клуб «Далас» з амерыканскай МЛС. У пачатку 2019 года зноў апынуўся ў Калумбіі, папоўніўшы склад клуба «Уніён Магдалена», дзе стаў капітанам.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Агілар прымаў удзел у гульнях моладзевай зборнай Калумбіі. А ў 2004 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай Калумбіі на ўдзел у Кубку Амерыкі ў Перу. На турніры Абель забіў два галы: у матчы групавога этапу супраць гаспадароў першынства і 1/4 фіналу супраць зборнай Коста-Рыкі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Калумбіі: 2005
Зноскі
- ↑ Abel Aguilar // FBref.com
- ↑ ABEL ENRIQUE AGUILAR // Argentine Soccer Database
- ↑ Deportivo La Coruña vs. Osasuna 2-0
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Багаце
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Калумбіі
- Ігракі зборнай Калумбіі па футболе
- Ігракі ФК Уніён Магдалена
- Ігракі ФК Далас
- Ігракі ФК Дэпартыва Калі
- Ігракі ФК Белененсіш
- Ігракі ФК Тулуза
- Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья
- Ігракі ФК Эркулес Алікантэ
- Ігракі ФК Рэал Сарагоса
- Ігракі ФК Херэс
- Ігракі ФК Удзінезэ
- Ігракі ФК Асколі