Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2012

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адкрыты чэмпіянат ЗША 2012
Фота
Тэрміны: 27 жніўня — 9 верасня 2012
Месца: Нацыянальны тэнісны цэнтр Білі Джын Кінг
Горад: Нью-Ёрк
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Пакрыццё: Хард
Фармат: Турніры Вялікага шлема
Агульны прызавы фонд: $ 22,285,008
Пераможцы
Мужчынскі адзіночны разрад
Пераможца: Вялікабрытанія Эндзі Марэй
Фіналіст: Сербія Новак Джокавіч
Лік: 7:6(12:10), 7:5, 2:6, 3:6, 6:2
Жаночы адзіночны разрад
Пераможца: Злучаныя Штаты Амерыкі Серэна Уільямс
Фіналістка: Беларусь Вікторыя Азаранка
Лік: 6:2, 2:6, 7:5
Мужчынскі парны разрад
Пераможцы: Злучаныя Штаты Амерыкі Боб Браян / Злучаныя Штаты Амерыкі Майк Браян
Фіналісты: Індыя Леандэр Паес / Чэхія Радэк Штэпанек
Лік: 6:3, 6:4
Жаночы парны разрад
Пераможцы: Італія Раберта Вінчы / Італія Сара Эрані
Фіналісткі: Чэхія Андрэа Главачкава / Чэхія Люцыя Градэцкая
Лік: 6:4, 6:2
←2011Адкрыты чэмпіянат ЗША2013→

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2012 (англ.: US Open 2012) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 27 жніўня да 9 верасня 2012 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2012 годзе. Турнір стаў 132-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў.

Дзеючымі чэмпіянамі ў адзіночных разрадах былі серб Новак Джокавіч і аўстралійка Саманта Стосур. Стосур саступіла ў чвэрцьфінале беларусцы Вікторыі Азаранка, а Джокавіч дайшоў да фіналу, дзе быў пераможаны Эндзі Марэем з Вялікабрытаніі, які выйграў свой першы турнір Вялікага шлема і стаў першым брытанцам, які дасягнуў гэтага з 1936 года, а таксама першым тэнісістам, які выйграў залаты медаль Алімпійскіх гульняў і адкрыты чэмпіянат ЗША у адным годзе. Чэмпіёнкай у жаночым адзіночным разрадзе ў чацвёрты раз у кар'еры стала амерыканка Серэна Уільямс, якая перамагла Азаранка ў фінальным паядынку і здабыла свой 15-ы тытул Вялікага шлема.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]