Праваслаўе: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат зьмяніў es:Iglesia ortodoxa на es:Iglesia católica apostólica ortodoxa |
др робат змяніў: es:Iglesia católica apostólica ortodoxa→es:Iglesia ortodoxa |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
[[en:Eastern Orthodox Church]] |
[[en:Eastern Orthodox Church]] |
||
[[eo:Ortodoksismo]] |
[[eo:Ortodoksismo]] |
||
[[es:Iglesia |
[[es:Iglesia ortodoxa]] |
||
[[et:Õigeusk]] |
[[et:Õigeusk]] |
||
[[eu:Eliza ortodoxoa]] |
[[eu:Eliza ortodoxoa]] |
Версія ад 05:12, 24 снежня 2012
Хрысціянства |
---|
Біблія |
Тройца |
Гісторыя хрысціянства |
Хрысціянскае багаслоўе |
Галіны хрысціянства |
Праваслаўе (калька з грэчаскага слова ὀρθοδοξία (артадоксія) — «правільнае меркаванне»), першапачаткова — тэрмін, які абазначаў супрацьлегласць гетэрадоксіі («памылка ерэтыкоў»). Узнік у II стагоддзі ва Усяленскай царкве для абазначэння адрознення яе вучэння ад поглядаў розных расколаў, ерасей і сект. У дактрынальных дакументах часта ўжываўся як сінонім тэрміна «кафалічны» (у лацінскай традыцыі — «каталіцкі»)(καθολικός).
У сучасным свецкім рэлігіязнаўстве — адзін з асноўных накірункаў хрысціянства, які аформіўся пасля расколу адзінай царквы на Усходнюю і Заходнюю.
У праваслаўнай царкве — вучэнні і духоўныя практыкі Адзінай Святой Саборнай і Апостальскай Царквы, якая складаецца 15 аўтакефальных памесных цэркваў, што ўтвараюць адзіную сусветную царкву. У гэтым разуменні гісторыя царквы да 1054 года з'яўляецца часткай гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы, ад якой у выніку шэрагу памылак і скажэнняў праваслаўнага вучэння і, нават, Сімвала веры (напрыклад, філіокве, дагмат аб непарочным зачацці Багародзіцы, дагмат аб Чысцілішчы, дагмат аб бязгрэшнасці рымскага першасвяшчэнніка ў справах веры і маралі, дагмат аб вяршэнстве ў хрысціянскай царкве рымскага епіскапа і г. д.) адкалолася Рымска-каталіцкая царква. Вучэнне апошняй назвалі «каталіцтвам» і разглядаюць як ерась там, дзе яно супярэчыць праваслаўнаму.