Мора Скоша: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Makecat-bot (размовы | уклад) др r2.7.3) (робат дадаў: sr:Скотија (море) |
др r2.7.3) (робат зьмяніў sr:Скотија (море) на sr:Море Скоша |
||
Радок 40: | Радок 40: | ||
[[ru:Море Скоша]] |
[[ru:Море Скоша]] |
||
[[simple:Scotia Sea]] |
[[simple:Scotia Sea]] |
||
[[sr: |
[[sr:Море Скоша]] |
||
[[sv:Scotiahavet]] |
[[sv:Scotiahavet]] |
||
[[tr:Scotia Denizi]] |
[[tr:Scotia Denizi]] |
Версія ад 00:14, 5 лютага 2013
Мора Скоша (англ.: Scotia Sea) — міжастраўное мора паміж астравамі Паўднёвая Георгія, Паўднёвымі Сандвічавымі і Паўднёвымі Аркнейскімі. Вялікая яго частка ляжыць у межах Атлантычнага акіяна, меншая — у межах Паўднёвага акіяна. На захадзе злучаецца пралівам Дрэйка з Ціхім акіянам. Плошча звыш 1,3 млн. км². Глыбіні перавышаюць 5 тысяч метраў. З'яўляецца найглыбейшым па сярэдняй глыбіні морам у міры. Максімальная глыбіня 6022 м. Сярэдняя тэмпература вады на паверхні ад 6 °C да -1 °C. Салёнасць каля 34‰. У асноўным знаходзіцца ў субпалярных шыротах. Воды ўмераных шырот пануюць толькі ў яго паўночна заходняй частцы, у сярэдняй — пераважаюць паўднёвыя палярныя воды Антарктычнай цыркумпалярнай плыні, а ў паўднёваўсходнюю частку з поўдня паступае яшчэ халаднейшая вада з мора Уэдзела. Над морам пануюць моцныя заходнія вятры, часта здараюцца штормы. З'яўляецца адным з галоўных раёнаў зараджэння антарктычных айсбергаў, таму яны тут вельмі частыя.
У моры велізарная колькасць крыля, якая служыць ежай для рыб, марскіх птушак і вусатых кітоў. Развіта рыбная здабыча. Названа ў 1932 годзе па назве экспедыцыйнага судна «Скотыя» шатландскай антарктычнай экспедыцыі У. Бруса.