Паўднёвыя Аркнейскія астравы
Выгляд
| Паўднёвыя Аркнейскія астравы | |
|---|---|
| англ. South Orkney Islands | |
Панарама вострава Сігні | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 621 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
| Размяшчэнне | |
| 60°40′55″ пд. ш. 45°11′10″ з. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Атлантычны акіян |
| Краіна | |
| Рэгіён | Брытанскія заморскія тэрыторыі |
| Раён | Фалклендскія астравы |
Паўднёвыя Аркнейскія астравы (англ.: South Orkney Islands) — група астравоў на паўднёвым захадзе Атлантычнага акіяна, у Антарктыцы.
Складаецца з 4 буйных (Каранейшэн, Лоры, Паўэл, Сігні) і каля 40 дробных астравоў. Плошча 621 км². Вышыня да 1265,8 м.
Складзены ў асноўным з моцна метамарфізаваных асадкавых парод. Большая частка ўкрыта снегам і лёдам. Расліннасць — пераважна імхі і лішайнікі. Лежбішчы цюленяў, калоніі марскіх птушак.
Адкрыты ў 1821 годзе англійскім і амерыканскім прамыслоўцамі Дж. Паўэлам і Н. Палмерам і першапачаткова названы архіпелагам Паўэла. На астравах англійскія і аргенцінская навуковыя станцыі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
