Касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак (Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: (1991)| → , 1991| (2), Менск → Мінск (3), У 1682 року → У 1682 годзе, [Наша ніва, 1991| → [Наша ніва (1991)| (2), разбян → разьбян, б using AWB
Радок 14: Радок 14:
[[Выява:Minsk 1790.jpg|thumb|250px|План Мінска ([[1790]]). Касцёл і кляштар бенедыкцінак значацца пад нумарам 7]]
[[Выява:Minsk 1790.jpg|thumb|250px|План Мінска ([[1790]]). Касцёл і кляштар бенедыкцінак значацца пад нумарам 7]]


У [[Крывавы патоп|вайну з Масковіяй 1654—1667 годаў]] усходнія захопнікі спалілі ўсе драўляныя кляштарныя пабудовы, значна пашкодзілі і разрабавалі мураваную святыню. Кляштар адбудавалі ў [[1670-я]] гады, касцёл асвяціў біскуп Мікола Слупскі.
У [[Крывавы патоп|вайну з Масковіяй 1654—1667 гадоў]] усходнія захопнікі спалілі ўсе драўляныя кляштарныя пабудовы, значна пашкодзілі і разрабавалі мураваную святыню. Кляштар адбудавалі ў [[1670-я]] гады, касцёл асвяціў біскуп Мікола Слупскі.


У [[1682]] року ўвесь комплекс рэканструявалі, апроч таго ўзвялі новы мураваны кляштарны корпус. У [[1780-я]] гады комплекс кляштара зноў рэканструявалі паводле праекта архітэктара Т. Раманоўскага ў стылі сталага барока, але будаўніцтва вежаў-званіц завершылася толькі ў [[1803]] годзе.
У [[1682]] годзе ўвесь комплекс рэканструявалі, апроч таго ўзвялі новы мураваны кляштарны корпус. У [[1780-я]] гады комплекс кляштара зноў рэканструявалі паводле праекта архітэктара Т. Раманоўскага ў стылі сталага барока, але будаўніцтва вежаў-званіц завершылася толькі ў [[1803]] годзе.


Станам на кан. [[XVIII стагоддзе|XVIII]] — пач. [[XIX стагоддзе|XIX]] стст. ва ўладанні кляштара знаходзіліся 3 фальваркі, 8 вёсак, 3 карчмы, млын і каля 93 валок зямлі. У [[1799]] годзе ў ім жылі 22 манашкі. Пры кляштары дзейнічала школа, у якой паводле [[Ян Ходзька|Яна Ходзькі]], вучылася 18 дзяўчат (толькі 6 з іх плацілі на навучанне<ref name="evkl"/>).
Станам на кан. [[XVIII стагоддзе|XVIII]] — пач. [[XIX стагоддзе|XIX]] стст. ва ўладанні кляштара знаходзіліся 3 фальваркі, 8 вёсак, 3 карчмы, млын і каля 93 валок зямлі. У [[1799]] годзе ў ім жылі 22 манашкі. Пры кляштары дзейнічала школа, у якой паводле [[Ян Ходзька|Яна Ходзькі]], вучылася 18 дзяўчат (толькі 6 з іх плацілі на навучанне<ref name="evkl"/>).


Па задушэнні [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 годаў]] расійскія ўлады зачынілі кляштар бенедыкцінак ([[1871]]), канфіскавалі будынкі ў каталікоў і перадалі іх праваслаўнаму ведамству пад жаночы Праабражэнскі манастыр. У [[1872]] годзе пачалася перабудова барочнага комплексу ў стылі [[Масковія|маскоўскай сярэднявечнай]] архітэктуры.
Па задушэнні [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў]] расійскія ўлады зачынілі кляштар бенедыкцінак ([[1871]]), канфіскавалі будынкі ў каталікоў і перадалі іх праваслаўнаму ведамству пад жаночы Праабражэнскі манастыр. У [[1872]] годзе пачалася перабудова барочнага комплексу ў стылі [[Масковія|маскоўскай сярэднявечнай]] архітэктуры.


У пачатку [[1920-я|1920-х]] гадоў савецкія ўлады ліквідавалі менскі жаночы праваслаўны манастыр. Некаторы час праваслаўная царква ў будынку былога касцёла працягвала дзейнічаць, але ў [[1930-я]] гады яе прыстасавалі пад клуб. У сярэдзіне [[1960-я|1960-х]] гадоў комплекс касцёла і кляштара ўзарвалі. Пазней з левага боку ад падмуркаў касцёла збудавалі будынак гарадской пракуратуры з чырвонай цэглы.
У пачатку [[1920-я|1920-х]] гадоў савецкія ўлады ліквідавалі менскі жаночы праваслаўны манастыр. Некаторы час праваслаўная царква ў будынку былога касцёла працягвала дзейнічаць, але ў [[1930-я]] гады яе прыстасавалі пад клуб. У сярэдзіне [[1960-я|1960-х]] гадоў комплекс касцёла і кляштара ўзарвалі. Пазней з левага боку ад падмуркаў касцёла збудавалі будынак гарадской пракуратуры з чырвонай цэглы.
Радок 30: Радок 30:
Пасля рэканструкцыі [[1780]]—[[1803]] гадоў касцёл уяўляў сабой прамавугольны ў плане 1-[[неф]]ны аб'ём з 5-граннай [[апсіда]]й, памерамі 70 на 20 локцяў (каля 46×13 м). Святыня мела 2-схільны чарапічны дах, больш нізкі над [[прэзбітэрый|прэзбітэрыем]]. Галоўны [[фасад]], звернуты да вуліцы, завяршаўся [[франтон]]ам крывалінейнага абрысу. Яго фланкіравалі 2 высокія 3-ярусныя вежы з купальнымі завяршэннямі. Фасад быў насычаны вытанчанай архітэктурнай пластыкай: тонкапрафіляваны раскрапаваны [[карніз]]ны пас падзяляў яго на два ярусы, а [[пілястра|пілястры]] — на тры часткі, аконныя праёмы мелі мяккую лучковую абмалёўку.<ref name="kul">Касцёл і кляштар бенедыкцінак // {{Крыніцы/Каталіцкія храмы на Беларусі, 2001|к}} С. 188</ref>
Пасля рэканструкцыі [[1780]]—[[1803]] гадоў касцёл уяўляў сабой прамавугольны ў плане 1-[[неф]]ны аб'ём з 5-граннай [[апсіда]]й, памерамі 70 на 20 локцяў (каля 46×13 м). Святыня мела 2-схільны чарапічны дах, больш нізкі над [[прэзбітэрый|прэзбітэрыем]]. Галоўны [[фасад]], звернуты да вуліцы, завяршаўся [[франтон]]ам крывалінейнага абрысу. Яго фланкіравалі 2 высокія 3-ярусныя вежы з купальнымі завяршэннямі. Фасад быў насычаны вытанчанай архітэктурнай пластыкай: тонкапрафіляваны раскрапаваны [[карніз]]ны пас падзяляў яго на два ярусы, а [[пілястра|пілястры]] — на тры часткі, аконныя праёмы мелі мяккую лучковую абмалёўку.<ref name="kul">Касцёл і кляштар бенедыкцінак // {{Крыніцы/Каталіцкія храмы на Беларусі, 2001|к}} С. 188</ref>


Інтэр'ер пад цыліндрычнымі скляпеннямі ўпрыгожвалі пяць 2-ярусных алтароў: галоўны алтар Св. Войцеха, алтары Тадэвуша Апостала, Святой Сям'і, святых патрыярхаў Бенедыкта і Схаластыкі, Беззаганага Зачацця Дзевы Марыі. У галоўным драўляным алтары быў абраз Маці Божай з Дзіцяткам, напісаны на палатне, у срэбнай з пазалотай і рубінамі шаце. У 2-м ярусе быў абраз Св. Войцеха, увенчвала кампазіцыю разбянае Укрыжаванне. Падлогу ў прэзбітэрыі касцёла пакрывалі пліткі чорнага мармуру, у [[санктуарый|санктуарыі]] яна была цаглянай. [[Сакрысція]] мелася адна, на [[хоры|хорах]] стаялі [[арган]]ы на 10 галасоў. Побач з хорамі каля бакавой сцяны была адмысловая галерэя, дзе падчас святаў выступалі музыкі.<ref>[[Уладзімір Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Кляштар бенедыкцінак // {{Крыніцы/Памяць/Мінск|1к}} С. 313</ref>
Інтэр'ер пад цыліндрычнымі скляпеннямі ўпрыгожвалі пяць 2-ярусных алтароў: галоўны алтар Св. Войцеха, алтары Тадэвуша Апостала, Святой Сям'і, святых патрыярхаў Бенедыкта і Схаластыкі, Беззаганага Зачацця Дзевы Марыі. У галоўным драўляным алтары быў абраз Маці Божай з Дзіцяткам, напісаны на палатне, у срэбнай з пазалотай і рубінамі шаце. У 2-м ярусе быў абраз Св. Войцеха, увенчвала кампазіцыю разьбянае Укрыжаванне. Падлогу ў прэзбітэрыі касцёла пакрывалі пліткі чорнага мармуру, у [[санктуарый|санктуарыі]] яна была цаглянай. [[Сакрысція]] мелася адна, на [[хоры|хорах]] стаялі [[арган]]ы на 10 галасоў. Побач з хорамі каля бакавой сцяны была адмысловая галерэя, дзе падчас святаў выступалі музыкі.<ref>[[Уладзімір Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Кляштар бенедыкцінак // {{Крыніцы/Памяць/Мінск|1к}} С. 313</ref>


[[Выява:Miensk,_Zboravaja._Менск,_Зборавая_(1912).jpg|thumb|250px|Касцёл (злева) пасля перабудовы пад праваслаўную царкву]]
[[Выява:Miensk,_Zboravaja._Менск,_Зборавая_(1912).jpg|thumb|250px|Касцёл (злева) пасля перабудовы пад праваслаўную царкву]]
Радок 39: Радок 39:
Да заходняга фасада касцёла далучаўся 2-павярховы, прамавугольны ў плане, кляштарны корпус пад вальмавым дахам. Насуперак архітэктуры касцёла ён меў сціплае пластычнае вырашэнне, фасады рытмічна падзяляліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі.<ref name="kul"/>
Да заходняга фасада касцёла далучаўся 2-павярховы, прамавугольны ў плане, кляштарны корпус пад вальмавым дахам. Насуперак архітэктуры касцёла ён меў сціплае пластычнае вырашэнне, фасады рытмічна падзяляліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі.<ref name="kul"/>


Цікавай была сістэма ацяплення будынка — ад печак у тоўшчы сцен і пад падлогай былі пракладзеныя своеасаблівыя керамічныя каларыферы, якія давалі дадатковае цяпло. Корпус бенедыкцінак разлічваўся на 15 келляў, тым не менш у кляштары часам знаходзілася да 28 законніцаў, а разам з навіцыяткамі, вучаніцамі і служачымі насельніцтва дасягала 90 чалавек.
Цікавай была сістэма ацяплення будынка — ад печак у тоўшчы сцен і пад падлогай былі пракладзены своеасаблівыя керамічныя каларыферы, якія давалі дадатковае цяпло. Корпус бенедыкцінак разлічваўся на 15 келляў, тым не менш у кляштары часам знаходзілася да 28 законніцаў, а разам з навіцыяткамі, вучаніцамі і служачымі насельніцтва дасягала 90 чалавек.


У комплекс кляштара таксама ўваходзіў сад, які паводле інвентара [[1804]] года налічваў 150 фруктовых дрэваў і агарод.
У комплекс кляштара таксама ўваходзіў сад, які паводле інвентара [[1804]] года налічваў 150 фруктовых дрэваў і агарод.


== Цікавыя факты ==
== Цікавыя факты ==
* Мінскі кляштар бенедыкцінак быў апошнім, які царскія ўлады ліквідавалі ў месце. Пасля задушэння паўстання 1863—1864 годаў ён яшчэ некаторы час функцыянаваў, але цярпеў пераслед. У пачатку [[1871]] года з кляштару выслалі манашак, якія знайшлі тут прытулак пасля ліквідацыі іншых каталіцкіх кляштараў. Іх накіравалі ў Кімбараўскі кляштар, што знаходзіўся каля [[Мазыр]]а.<ref>[[Сяргей Харэўскі]]. [http://baj.by/belkalehium/lekcyji/historyja/hareuski_02.htm Колькі шчыгулаў да разумення сучаснага Мінску] // «Беларускі калегіум», лекцыі</ref>
* Мінскі кляштар бенедыкцінак быў апошнім, які царскія ўлады ліквідавалі ў месце. Пасля задушэння паўстання 1863—1864 гадоў ён яшчэ некаторы час функцыянаваў, але цярпеў пераслед. У пачатку [[1871]] года з кляштару выслалі манашак, якія знайшлі тут прытулак пасля ліквідацыі іншых каталіцкіх кляштараў. Іх накіравалі ў Кімбараўскі кляштар, што знаходзіўся каля [[Мазыр]]а.<ref>[[Сяргей Харэўскі]]. [http://baj.by/belkalehium/lekcyji/historyja/hareuski_02.htm Колькі шчыгулаў да разумення сучаснага Мінску] // «Беларускі калегіум», лекцыі</ref>


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 18:06, 6 кастрычніка 2014

Касцёл Св. Войцеха (здымак 1870 года)

Касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак — рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мінску. Дзейнічаў з 1-й пал. XVII ст да 1870-х гадоў. Займаў пляц на Высокім Рынку на Зборавай вуліцы (раён кінатэатра «Перамога»).

Комплекс складаўся з мураваных будынкаў касцёла і 2-павярховага кляштарнага корпуса з прыбудовай, капліцы, капеланіі, 2 флігеляў, бровара, свірана, стайні і інш. пабудоў, а таксама саду. Тэрыторыю кляштара атачаў высокі мур, які меў некалькі брам. Усе кляштарныя збудаванні зруйнавалі ў 1960-я гады, да нашага часу захаваліся падмуркі касцёла.[1][2]

Гісторыя

Высокі Рынак на здымку XIX ст., справа Касцёл Св. Войцеха

Мінскі бенедыкцінскі кляштар заснаваў віленскі канонік Войцех Сялява, які купіў у горадзе два дамы з іншымі пабудовамі ў С. Друцкага-Горскага і А. Сакалінскага і перадаў іх ордэну. Адпаведны ўклад у 4 мая 1633 года 14 ліпеня таго ж года пацвердзілі кароль Уладзіслаў ІV і віленскі біскуп С. Война.[3] Першыя манашкі перасяліліся сюды з нясвіжскага бенедыкцінскага кляштара.

Ад пачатку комплекс быў драўляным, але ўжо ў 16471649 гадах намаганнямі віленскага ваяводы Крыштафа Хадкевіча і яго жонкі Соф'я, уроджанай Горскай-Друцкай, архітэктар А. Кромер узвёў мураваны касцёл у гонар Св. Войцеха, біскупа і мучаніка. Мураваны кляштарны корпус збудавалі на сродкі К. К. Свірскай.[3] Мецэнатамі кляштару былі Марцыбела Зянкевіч, Сусанна і Алена Станкевіч, Сусанна Навадворская і інш.

Файл:Minsk 1790.jpg
План Мінска (1790). Касцёл і кляштар бенедыкцінак значацца пад нумарам 7

У вайну з Масковіяй 1654—1667 гадоў усходнія захопнікі спалілі ўсе драўляныя кляштарныя пабудовы, значна пашкодзілі і разрабавалі мураваную святыню. Кляштар адбудавалі ў 1670-я гады, касцёл асвяціў біскуп Мікола Слупскі.

У 1682 годзе ўвесь комплекс рэканструявалі, апроч таго ўзвялі новы мураваны кляштарны корпус. У 1780-я гады комплекс кляштара зноў рэканструявалі паводле праекта архітэктара Т. Раманоўскага ў стылі сталага барока, але будаўніцтва вежаў-званіц завершылася толькі ў 1803 годзе.

Станам на кан. XVIII — пач. XIX стст. ва ўладанні кляштара знаходзіліся 3 фальваркі, 8 вёсак, 3 карчмы, млын і каля 93 валок зямлі. У 1799 годзе ў ім жылі 22 манашкі. Пры кляштары дзейнічала школа, у якой паводле Яна Ходзькі, вучылася 18 дзяўчат (толькі 6 з іх плацілі на навучанне[3]).

Па задушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў расійскія ўлады зачынілі кляштар бенедыкцінак (1871), канфіскавалі будынкі ў каталікоў і перадалі іх праваслаўнаму ведамству пад жаночы Праабражэнскі манастыр. У 1872 годзе пачалася перабудова барочнага комплексу ў стылі маскоўскай сярэднявечнай архітэктуры.

У пачатку 1920-х гадоў савецкія ўлады ліквідавалі менскі жаночы праваслаўны манастыр. Некаторы час праваслаўная царква ў будынку былога касцёла працягвала дзейнічаць, але ў 1930-я гады яе прыстасавалі пад клуб. У сярэдзіне 1960-х гадоў комплекс касцёла і кляштара ўзарвалі. Пазней з левага боку ад падмуркаў касцёла збудавалі будынак гарадской пракуратуры з чырвонай цэглы.

Архітэктура

Рысунак касцёла з атласа Мінскай губерні (1800)

Касцёл

Пасля рэканструкцыі 17801803 гадоў касцёл уяўляў сабой прамавугольны ў плане 1-нефны аб'ём з 5-граннай апсідай, памерамі 70 на 20 локцяў (каля 46×13 м). Святыня мела 2-схільны чарапічны дах, больш нізкі над прэзбітэрыем. Галоўны фасад, звернуты да вуліцы, завяршаўся франтонам крывалінейнага абрысу. Яго фланкіравалі 2 высокія 3-ярусныя вежы з купальнымі завяршэннямі. Фасад быў насычаны вытанчанай архітэктурнай пластыкай: тонкапрафіляваны раскрапаваны карнізны пас падзяляў яго на два ярусы, а пілястры — на тры часткі, аконныя праёмы мелі мяккую лучковую абмалёўку.[4]

Інтэр'ер пад цыліндрычнымі скляпеннямі ўпрыгожвалі пяць 2-ярусных алтароў: галоўны алтар Св. Войцеха, алтары Тадэвуша Апостала, Святой Сям'і, святых патрыярхаў Бенедыкта і Схаластыкі, Беззаганага Зачацця Дзевы Марыі. У галоўным драўляным алтары быў абраз Маці Божай з Дзіцяткам, напісаны на палатне, у срэбнай з пазалотай і рубінамі шаце. У 2-м ярусе быў абраз Св. Войцеха, увенчвала кампазіцыю разьбянае Укрыжаванне. Падлогу ў прэзбітэрыі касцёла пакрывалі пліткі чорнага мармуру, у санктуарыі яна была цаглянай. Сакрысція мелася адна, на хорах стаялі арганы на 10 галасоў. Побач з хорамі каля бакавой сцяны была адмысловая галерэя, дзе падчас святаў выступалі музыкі.[5]

Касцёл (злева) пасля перабудовы пад праваслаўную царкву

Пры перабудове касцёла на царкву верхнія ярусы вежаў і франтон разбурылі, замест іх паставілі 5 глухіх цыбулепадобных купалаў над асноўным аб'ёмам і драўляную абшытую жалезам 3-ярусную шатровую званіцу ў цэнтры галоўнага фасада.[3]

Кляштар

Да заходняга фасада касцёла далучаўся 2-павярховы, прамавугольны ў плане, кляштарны корпус пад вальмавым дахам. Насуперак архітэктуры касцёла ён меў сціплае пластычнае вырашэнне, фасады рытмічна падзяляліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі.[4]

Цікавай была сістэма ацяплення будынка — ад печак у тоўшчы сцен і пад падлогай былі пракладзены своеасаблівыя керамічныя каларыферы, якія давалі дадатковае цяпло. Корпус бенедыкцінак разлічваўся на 15 келляў, тым не менш у кляштары часам знаходзілася да 28 законніцаў, а разам з навіцыяткамі, вучаніцамі і служачымі насельніцтва дасягала 90 чалавек.

У комплекс кляштара таксама ўваходзіў сад, які паводле інвентара 1804 года налічваў 150 фруктовых дрэваў і агарод.

Цікавыя факты

  • Мінскі кляштар бенедыкцінак быў апошнім, які царскія ўлады ліквідавалі ў месце. Пасля задушэння паўстання 1863—1864 гадоў ён яшчэ некаторы час функцыянаваў, але цярпеў пераслед. У пачатку 1871 года з кляштару выслалі манашак, якія знайшлі тут прытулак пасля ліквідацыі іншых каталіцкіх кляштараў. Іх накіравалі ў Кімбараўскі кляштар, што знаходзіўся каля Мазыра.[6]

Зноскі

  1. Захар Шыбека, Уладзімір Гілеп, Уладзімір Дзянісаў. Што аднаўляць найперш? // Наша Ніва, 2004 — 46. С. 7 [1]
  2. Аквапарк на кляштарных могілках // Наша Ніва, 27 верасня 2006
  3. а б в г Уладзімір Дзянісаў. Менскі кляштар бенедыкцінак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 292
  4. а б Касцёл і кляштар бенедыкцінак // Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 188
  5. У. М. Дзянісаў. Кляштар бенедыкцінак // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска.. — Мн. С. 313
  6. Сяргей Харэўскі. Колькі шчыгулаў да разумення сучаснага Мінску // «Беларускі калегіум», лекцыі

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Link FA