Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Планета Зямля: афармленне
Радок 56: Радок 56:
* {{За}}. --[[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 22:13, 13 кастрычніка 2014 (FET)
* {{За}}. --[[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 22:13, 13 кастрычніка 2014 (FET)
* {{За}}. --[[Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы|Дзяніс Тутэйшы]] ([[Размовы з удзельнікам:Дзяніс Тутэйшы|размовы]]) 16:59, 17 кастрычніка 2014 (FET)
* {{За}}. --[[Удзельнік:Дзяніс Тутэйшы|Дзяніс Тутэйшы]] ([[Размовы з удзельнікам:Дзяніс Тутэйшы|размовы]]) 16:59, 17 кастрычніка 2014 (FET)
* {{За}}. --<font style="font-weight: bolder; color: #00FF00; text-shadow:#00FF00 0em 0em 0.5em;">
* {{За}}. --<font style="font-weight: bolder; color: #00FF00; text-shadow:#00FF00 0em 0em 0.5em;">[[Удзельнік:Artificial123|Artificial123]] [[Размовы з удзельнікам:Artificial123|(размовы)]]</font> 21:10, 17 кастрычніка 2014 (FET)
[[Удзельнік:Artificial123|Artificial123]] [[Размовы з удзельнікам:Artificial123|(размовы)]]</font> 21:10, 17 кастрычніка 2014 (FET)
* {{За}}. Аўтарытэтныя крыніцы прадастаўлены, я не заўважыў нейкіх сур'ёзных памылак. Лічу, што трэба даць артыкулу статус. --[[Удзельнік:TheCureMan|TheCureMan]] ([[Размовы з удзельнікам:TheCureMan|размовы]]) 12:52, 7 снежня 2014 (FET)
* {{За}}. Аўтарытэтныя крыніцы прадастаўлены, я не заўважыў нейкіх сур'ёзных памылак. Лічу, што трэба даць артыкулу статус. --[[Удзельнік:TheCureMan|TheCureMan]] ([[Размовы з удзельнікам:TheCureMan|размовы]]) 12:52, 7 снежня 2014 (FET)
=== Заўвагі ===
=== Заўвагі ===

Версія ад 12:54, 7 снежня 2014

Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:КВА

На гэтай старонцы адбываецца абранне выдатных артыкулаў, якія можна прылічыць да адных з найлепшых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі.

Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу выдатнага, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да артыкула і працэдурай вылучэння!

Калі артыкул даволі харошы, але ўсё ж не адпавядае патрабаванням да выдатных артыкулаў, яго можна вылучыць на атрыманне статусу добрага.

Абмеркаванне пазбаўлення статусу выдатнага адбываецца на гэтай старонцы.

Выдатныя артыкулы павінны мець высокі ўзровень якасці. У дадатак да агульных правіл, датычных артыкулаў Вікіпедыі, выдатныя артыкулы павінны быць:

  1. Якасна складзенымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на высокім узроўні і не ўтрымліваць памылак.
  2. Поўнымі і рознабаковымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць усе значныя факты і меркаванні.
  3. Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі любое невідавочнае сцвярджэнне можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры.
  4. Мець зноскі і спасылкі на крыніцы: у тэксце артыкула каля сцверджанняў, важных як для артыкула ў цэлым, так і для яго раздзелаў, а таксама каля лікавых дадзеных, павінны быць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, аформленыя ў выглядзе зносак. Для крыніц вялікага аб’ёму (кнігі, артыкулы з аб’ёмам, большым за 15—20 старонак) у зносцы трэба ўказваць пэўныя старонкі або раздзелы.
  5. Нейтральнымі: асвятляць тэму справядліва і непрадузята.
  6. Стабільнымі: калі змест артыкула не з’яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
  7. З уводзінамі: утрымліваць не менш за 3—4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
  8. Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
  9. Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстання.
  10. Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
  11. Мець катэгорыі і інтэрвікі (калі ў іншых моўных раздзелах ёсць артыкулы-адпаведнікі).

Пажадана (але не абавязкова):

  • Няўнасць адной ці некалькіх ілюстрацый.
  • Спасылка на адпаведную катэгорыю ў Вікісховішчы (калі яна існуе).
  • Афармленне бібліяграфіі з дапамогай адпаведных шаблонаў ({{кніга}}, {{артыкул}}, {{cite web}}, падрабязней гл. даведку).

Можа адсутнічаць:

  • Спіс літаратуры, але тады абавязкова павінны быць вонкавыя спасылкі на рэсурсы ў Сеціве.
  • Спасылкі на рэсурсы ў Сеціве, але тады павінен быць спіс літаратуры.

Абранне

  1. Памеры артыкула асаблівай ролі не іграюць, трэба зыходзіць са зместу і ступені раскрыцця тэмы.
  2. Калі вы галасуеце Сімвал голасу «супраць» Супраць ці Сімвал голасу «слабае супраць» Слабае супраць артыкула, абавязкова патлумачце прычыну.
  3. Артыкул павінен знаходзіцца на старонцы абрання не менш за адзін месяц і не больш за тры.
  4. Колькасць галасоў Сімвал голасу «за» За павінна быць не меншай за чатыры (або тры галасы, калі чалавек, які высунуў артыкул на намінацыю, не галасаваў).
  5. Калі артыкул не быў абраны, то наступная яго намінацыя мае быць не менш чым праз месяц.

Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:

Сімвал голасу «за» За — шаблон {{За}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «супраць» Супраць — шаблон {{Супраць}}.

Калі вы галасуеце «Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся» ці «Сімвал голасу «супраць» Супраць», калі ласка, патлумачце прычыну.

Кандыдаты

Калі ласка, дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю :). Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны.

Сабраў усё самае лепшае, карыснае і цікавае.--Pracar (размовы) 20:31, 28 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Артыкул дапрацаваны перакладам з англамоўнай вікіпедыі --Kalinowski (размовы) 22:20, 12 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Заўвага

Такое пытанне: а чаму намінацыя не ў выдатныя? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:42, 12 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Ну я вырашыў спачатку ў добрыя намінаваць, каб ужо спадарства вырашала. --Kalinowski (размовы) 23:11, 12 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Дарэчы, вялікае дзякуй Вам, пане Каліноўскі, за дапрацоўку вельмі важнага артыкула. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:44, 12 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Вельмі рады ўнесці свой уклад. Быў здзіўлены, калі пабачыў, што гэты артыкул мае статус выдатнага выключна на англамоўнай вікіпедыі.--Kalinowski (размовы) 23:11, 12 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Не, спадар Каліноўскі. Так справа не пойдзе. Неабходна перанесці ў кандыдаты ў выдатныя артыкулы. Дзякую Вам за працу. Далучайцеся, калі ласка, да працы над артыкулам у чарнавіках Арціфішла (ён пакінуў спасылку на Форуме ў якасці адказу Вам). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:37, 12 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Толькі пачаў чытаць. Першы сказ ваенны інжынер і ваенны лідар Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы і ЗША патрабуе спасылкі. Мне здаецца, што на Беларусі Касцюшка, на жаль, ніякі не герой... Дакладна, афіцыйна - не...--Павел Петро (размовы) 15:28, 13 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Я так разумею, што гэта залежыць ад таго, што разумець пад тэрмінам «нацыянальны герой». Напрыклад, у англамоўнай вікіпедыі ёсць артыкул Folk hero ці National hero. І тут не маецца на ўвазе нейкі афіцыйны тытул. --Kalinowski (размовы) 15:43, 13 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
У кожнай краіны ёсць сваі званні героя, якія маюць розныя афіцыйныя назвы. На Беларусі гэта герой Беларусі (таксама наследуюцца ўсе савецкія ўзнагароды). Дык вось, ніякага ордэна Касцюшка не мае. Афіцыйнае прызнанне яго дзейнасці амаль адсутнічае. Так, інтэлігенцыя жадала б, каб ён быў прызнаны героям, але аднаго жадання мала...--Павел Петро (размовы) 12:03, 14 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Ну такое своеасаблівае званне, як «герой Беларусі», не ўручаюць героям мінулага, а толькі сучасным асобам, як Пракаповіч ці Домрачава, таму гаварыць пра тое, што Касцюшка мог бы тэарэтычна атрымаць менавіта гэты ордэн — недарэчна. Таксама, мне здаецца, і атаясамліваць т.зв. «герояў Беларусі» са званнем «нацыянальны герой» будзе няправільна. Напрыклад, на украінскамоўнай вікіпедыі ёсць артыкул Національний герой, дзе чытаем «Нацыянальны герой (англ. National hero) - рэальная ці міфічная асоба, дзейнасць якой прынесла славу, веліч або карысць пэўнай нацыі. Чалавек, з якім атаясамліваюць пэўную нацыю. Персанаж палітыка-гістарычнага міфа гэтай нацыі. Персанаж многіх гістарычных або фальклорных сюжэтаў, літаратурных твораў, кінафільмаў і т.д. Блізкі да нацыянальнай персаніфікацыі. Ганаровае званне ў некаторых краінах.» І ў дадатак наконт таго, што Тадэвуш Касцюшка мае нейкія афіцыйныя званні «героя» ў ЗША ці Польшчы, я таксама нічога ня ведаю.. --Kalinowski (размовы) 13:12, 14 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Добра, здымаю дыскусію, пра нацыянальнага героя ёсць спасылка на belarus.by, хоць мне здаецца, што яны бралі інфармацыю з той жа вікіпедыі. Як кажуць, кола замкнулася...--Павел Петро (размовы) 15:32, 14 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Справа даўніх часоў, раней была без большасці выяў, таму выстаўляю толькі зараз. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:28, 5 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Грунтоўная перакладчыцка-ўласная праца спадарыні Вольгі. Артыкул мае вельмі высокі ўзровень сацыяльнай значнасці.

  1. Сімвал голасу «за» За. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:38, 15 кастрычніка 2014 (FET)

Заўвагі

Я пашукаю свежую статыстыку па Беларусі і правяду рэцэнзаванне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:38, 15 кастрычніка 2014 (FET)

Памылка ў зносках. --Artificial123 (размовы) 21:09, 15 кастрычніка 2014 (FET)
Куды? Там яшчэ не даперакладзена, не кажучы ўжо, што трэба добра пашураваць на стылістычныя памылкі. Не хачу, каб мяне зноў вінавацілі ў «аўтарскім перакладзе», таму я супраць выстаўлення.--Хамелка/ разм. 13:49, 22 кастрычніка 2014 (FET)

Прапаную свой артыкул. --Kalinowski (размовы) 00:14, 14 кастрычніка 2014 (FET)

Гэтаму артыкулу месца сярод выдатных: усё адно я яго туды потым наміную. Прашу Вас, Каліноўскі, прыбірайце яго адсюль ды пераносьце яго ў выдатныя. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:40, 13 кастрычніка 2014 (FET)
Проста там яшчэ ёсць, што дапрацоўваць, улічваючы стварэнне «чырвоных» артыкулаў. І ў дадатак да гэтага, мне здалося, што такая вялікая колькасць артыкулаў пра снукер у «кандыдатах у выдатныя» можа спалохаць некаторых удзельнікаў :) --Kalinowski (размовы) 23:26, 13 кастрычніка 2014 (FET)
Kalinowski, спалохаць могуць іншыя рэчы, а гэта не можа выклікаць іншых эмоцый, апроч павагі. Што тычыцца чырвоных спасылак, то я Вам раю не заганяцца на гэты конт: гэты крытэрый не ёсць абавязковым: ён проста спрашчае працу іншым удзельнікам, якія пажадаюць напісаць гэтыя "чырвоныя" артыкулы. А ў нашай Вікіпедыі пра снукер пішаце толькі Вы. Вось і вырашайце, ці трэба ставіць інтэрвікі на чырвоных спасылках. Што тычыцца дапрацоўкі: ніхто не забараняе дапрацаваць артыкул, калі ён ужо абраны выдатным. Я ўжо намінаваў Ваш іншы добры артыкул кандыдатам у выдатныя. Проста, Вы ведаеце, з такім аб'ёмам нават сорамна бачыць артыкул сярод добрых. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:45, 13 кастрычніка 2014 (FET)
Калі вы настойваеце, я не супраць, канешне. Зараз у выдатныя прапаную, але як адсюль яго прыбраць па ўсіх правілах?--Kalinowski (размовы) 00:12, 14 кастрычніка 2014 (FET)

Закрыць тэму і напісаць: „Перанесены ў кандыдаты ў выдатныя артыкулы". Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:05, 14 кастрычніка 2014 (FET)

Заўвагі

Артыкул трэба давычытваць, пачынаючы з раздзелу "Форма Зямлі". --Artificial123 (размовы) 22:54, 13 кастрычніка 2014 (FET)
Зроблена. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:59, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Выглядае добра, але ёсць пытанні:
  • Абавязкова напішыце Асноўны артыкул: Фігура Зямлі, гэта ўсё роўна, што не дапісаны раздзел Форма. Дарэчы, форма ці фігура? Тая ж заўвага пра Асноўны артыкул: Будучыня Зямлі.
Напішу. --Artificial123 (размовы) 11:40, 28 лістапада 2014 (FET)
Зроблена. --Artificial123 (размовы) 15:58, 28 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Вельмі добра. Тыя ж заўвагі наконт Гісторыя Зямлі, Магнітнае поле Зямлі, Сутачнае вярчэнне Зямлі--Павел Петро (размовы) 12:02, 1 снежня 2014 (FET)
  • Не зразумеў з колькасцю гелія ў табліцы раздзелу Хімічны састаў. Што значыць 111??? Выглядае, як на няўдалы падлік галасоў на выбарах...
Перад табліцай напісана: Ніжэй прыводзіцца больш падрабязная інфармацыя аб хімічным складзе Зямлі (для інертных газаў дадзеныя прыведзены ў 10−8см³/г; для астатніх элементаў — у працэнтах) --Artificial123 (размовы) 11:40, 28 лістапада 2014 (FET)
Шаноўны Анатоль, "састаў" можа быць чыгуначны. А хімічны павінен быць "склад". У дадзеным кантэксце гэта дужа махровы русізм. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:23, 28 лістапада 2014 (FET)
Састаў бывае і чыгуначны, і хімічны. Вось спасылка [1]. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:14, 28 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Дапусцім, што бывае. Аднак "склад" асабіста мне падабаецца болей, прычым сэнс ён не парушае, бо гэта поўныя сінонімы, калі гаворка вядзецца пра структуру. Будзем лічыць гэта стылявымі зменамі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:46, 30 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
А нельга прывесці да адзінай адзінкі вымярэння? Бо кілаграмы з кіламетрамі неяк няўтульна параўноўваць--Павел Петро (размовы) 12:02, 1 снежня 2014 (FET)
Мабыць, нельга. Асабіста я не магу гэта зрабіць. --Artificial123 (размовы) 15:12, 1 снежня 2014 (FET)
Яшчэ заўвага з табліцай хімічных элементаў. Неяк яна странна сартыруе... Вельмі странна--Павел Петро (размовы) 12:07, 1 снежня 2014 (MSK)[адказаць]
Сартыроўку прыбраў. Не спадабалася яна мне. --Artificial123 (размовы) 15:02, 1 снежня 2014 (FET)

Ганебна, што гэты артыкул добры. Яго месца сярод выдатных. Выключна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:19, 9 кастрычніка 2014 (FET)

Гэта мой аўтарскі пераклад. Гарантую правільнасць тэрміналогіі і непатрэбнасць вычытвання. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:10, 7 кастрычніка 2014 (FET)

Заўвагі

Шаноўны спадар Цярэшчанка, артыкул, канешне, выдатны, наколькі я магу судзіць, але мне здаецца, што ў артыкуле на англійскай мове ёсць інфармацыя, якая не ўвайшла сюды. Нешмат, але ёсць, і было б выдатна гэтую крышачку перакласці. Апроч таго, мне вельмі падабаецца лід у тым артыкуле, але калі, на ваш погляд, гэты лід больш дарэчны, то настойваць не буду. --Kalinowski (размовы) 22:10, 14 кастрычніка 2014 (FET)
Прэамбула на англійскай мове амаль ідэнтычная, але дужа падрабязная (на маю думку, можна не чытаць артыкул пасля іх прэамбулы ўвогуле). Я, аднак, лічу, што для чалавека непадрыхтаванага ў медыцыне (напрыклад, хворага, які вырашыў пачытаць пра сваю хваробу) там усяго зашмат: руская прэамбула значна прасцей і лепей у гэтым плане. Што тычыцца інфармацыі з АнглаВікі, якой у нашым артыкуле няма: я перацягну яе. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:27, 14 кастрычніка 2014 (FET)
Зроблена. Я пераклаў з англійскай мовы тое, чаго не хапала артыкулу. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:32, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Прагледце, калі ласка, ёсць "бітыя" зноскі. Яшчэ заўвага - трэба прыбраць чырвань. Калі больш за палову спасылак - чырвоныя, то артыкул яшчэ на дарос за выдатных--Павел Петро (размовы) 09:48, 12 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Дзякую за заўвагу наконт зносак. Зараз жа выпраўлю. Што ж тычыцца чырвані, то магу сказаць, што яе адсутнасць не з'яўляецца крытэрыем для намінавання артыкула на званне выдатнага. Г. зн. артыкул можа быць выдатным нават тады, калі ўсе спасылкі ў ім чырвоныя. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:23, 12 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
А чым, ён тады адрозніваецца ад добрага? Артыкул павінен быць добра прапрацаваным, у тым ліку па змежным тэмам. А калі аўтар ляніцца перакласці спасылаючыя артыкулы, то аб чым гэта гаворыць? Натуральна, што ён недапрацаваны...--Павел Петро (размовы) 11:24, 18 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Каб не перадрукоўваць тое, што ўжо надрукавана, раю Вам прагартаць старонку вышэй і ўважліва пачытаць крытэрыі выдатнага артыкула. Яны там падрабязна распісаныя. У добрых артыкулаў іншыя крытэрыі. Яны таксама ў нас распісаныя. Шаноўны Павел, каб гэты артыкул у Вашай сістэме каштоўнасцей лічыўся прапрацаваным, мне трэба напісаць яшчэ некалькі тысяч медыцынскіх артыкулаў. І толькі тады ў гэтым артыкуле не будзе чырвані. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:11, 18 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Дык, чым адрозніваюцца? А амаль што нічым. Патрабаванні толькі дублююць адзін аднаго. Можна ўсе добрыя артыкулы перапісаць у выдатныя, і ніякіх супярэчанняў не будзе. Нажаль, такі расклад шкодзіць якасці. Неяк сорамна, калі артыкул перакладны, ды яшчэ больш чым напалову "чырвоны"... У больш вялікіх вікіпедых (у той жа рувікі, не кажу ўжо пра enwiki) такое б ніколі не прайшло... Як калі нехта пісаў, выдатныя артыкулы - самае лепшае, што ёсць у вікіпедыі. А калі яны "так сябе"? --Павел Петро (размовы) 08:56, 19 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Пераклад артыкула са статусам выдатнага з рувікі.--Хамелка/ разм. 10:44, 22 верасня 2014 (FET)

Заўвагі

Я б сказаў, што гэта аўтарская версія перкладу артыкула з рускай мовы. Яна сваеасаблівая, але не энцыклапедычная. Увогуле прыкольнае такое атрымалася дрэва, з жаночымі і мужчынскімі завушніцамі, прыдатнае на корм скату. --JerzyKundrat (размовы) 18:00, 25 верасня 2014 (FET)

Пра якасьць перакладу адзначана вышэй, ня буду паўтарацца. Але хацеў бы пацікавіцца, дзеля чаго такая прывязка да расейскага разьдзелу шляхам пакіданьня нутраных спасылак на артыкулы, адсутныя ў гэтай Вікіпедыі?--Liashko (размовы) 18:34, 25 верасня 2014 (FET)

Вы пра {{нп3}}? --Artificial123 (размовы) 20:06, 25 верасня 2014 (FET)
Я калі пішу і вікіфікую не толькі да расійскага раздзелу прывязваюся, а да ўсіх, дзе ёсць патрэбны артыкул, а пры наяўнасці артыкулу на некалькіх мовах абіраю рускую, таму што яна мая другая размоўная, правіламі гэта не забаронена, да таго ж хочаце верце, а хочаце - не, але спасылкі з шаблонам нп3 у нас рэгулярна становяцца жоўтымі і абнаўляюцца, таму што раздзел жывы і новыя артыкулы пішуцца на самыя розныя тэмы. Што тычыцца русізмаў, паспрабую павыпраўляць, але дапамога вітаецца--Хамелка/ разм. 20:48, 25 верасня 2014 (FET)
Ой нячаста спасылкі з шаблонам нп3 у нас становяяцца жоўтымі. --JerzyKundrat (размовы) 21:07, 25 верасня 2014 (FET)
Вы не валодаеце інфармацыяй, кожны дзень 2-3 артыкулы становяцца жоўтымі.--Хамелка/ разм. 10:34, 26 верасня 2014 (FET)
Ня трэба пераходзіць на асобы. Як па мне дык 2-3 артыкулы за дзень гэта мала --JerzyKundrat (размовы) 10:50, 26 верасня 2014 (FET)
Не забараняцца, але як па мне, дык у такой колькасці гэта выглядае надта страшна, хаця б паглядзець на раздзел арэалу.--Liashko (размовы) 22:41, 25 верасня 2014 (FET)
Мабыць, першы раз я з Вамі згодны. Напісаць пару дзясяткаў артыкулаў з {{нп3}}, і будзе добра. --Artificial123 (размовы) 10:16, 26 верасня 2014 (FET)
Зашмат неперакладзеных артыкулаў--Павел Петро (размовы) 09:35, 26 верасня 2014 (FET)

Калегі, сарказм сарказмам, але не ў выпадку, калі ён пераходзіць межы ВП:ЭП. Пагатоў калі самі ўспрымаеце крытыку як пераход на асобы. Наконт нп3, то шаблон карысны і матывуе ствараць новыя артыкулы, а таксама падвышае інфарматыўнасць нашага раздзела, адно што, мабыць, візуалізацыя благая, але можна замяніць яго нп5. --Максім Л. (размовы) 14:19, 26 верасня 2014 (FET)

Не трэба. Артыкул будзе чырвоным. Можна {{нп4}}, артыкул сіні, акуратная спасылка і няма жудаснага тэксту "прыбраць шаблон". --Artificial123 (размовы) 16:35, 26 верасня 2014 (FET)
Артыкул і мусіць быць чырвоным, калі яго няма, трэба каб чытач быў упэўнены, што націскаючы на сіняе ён трапіць на артыкул у гэтай жа Вікіпедыі, а не кудысьці ў іншае месца. І, галоўнае, калі артыкул будзе напісаны, то стане сінім і будзе працаваць як звычайная вікіфікацыя, а не спасылка на іншы рэсурс, нават з непрыбраным шаблонам. Візуалізацыю "прыбраць шаблон" можна змяніць на такую, як у нп4, тут цалкам згодны, выглядае яна лепей. --Максім Л. (размовы) 20:00, 26 верасня 2014 (FET)
Ну так што, заменім? --Artificial123 (размовы) 12:18, 27 верасня 2014 (FET)

Выстаўляў на рэцэнзаванне, але ніхто не адгукнуўся. Паспрабую тут.--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:33, 25 жніўня 2014 (FET)

Заўвагі

У раздзеле Зноскі вісіць нейкая памылковая спасылка «Cite error: Invalid ref tag; no text was provided for refs named», а ў Літаратура адсутнасць шаблону Шаблон:Вікікрыніцы-тэкст, мне здаецца, таксама мазоліць вочы--Kalinowski (размовы) 15:11, 7 кастрычніка 2014 (FET)

Вынік

Артыкул абраны выдатным 30 кастрычніка 2014 года. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:18, 30 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]

Прапаную (пажадана вычытка) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:08, 25 ліпеня 2014 (FET)

  • Сімвал голасу «супраць» Супраць, артыкул патрабуе вычыткі, вылазяць русізмы і пад., чырвоныя спасылкі парою вядуць не туды --JerzyKundrat (размовы) 21:39, 25 ліпеня 2014 (FET)
А можна больш разгорнута ў заўвагах, каб я дакладна ведаў, што трэба выправіць? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:20, 3 жніўня 2014 (FET)
  • Сімвал голасу «супраць» Супраць. Аналагічна папярэдняму суразмоўцы. Вось як трэба чырвань афармляць. --Artificial123 (размовы) 23:27, 25 ліпеня 2014 (FET)
Афармленне артыкула з дапамогай шаблону {{нп3}} не з'яўляецца абавязковым патрабаваннем - гл. крытэрыі вышэй. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:36, 29 ліпеня 2014 (FET)
Не абавязкова. Але артыкул, поўны чырвані, не выглядае прыгожа. --Artificial123 (размовы) 16:16, 30 ліпеня 2014 (FET)
  • Сімвал голасу «за» За --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:28, 25 жніўня 2014 (FET)
  • Сімвал голасу «за» За. Бліскучы артыкул. Што важна, амаль цалкам нейтральны. Выключэнне склала абвінавачанне Эстонскага Легіёна ў вайсковых злачынствах: МЗС Расіі не можа быць нейтральнай крыніцай у гэтым дачыненні па ўсім вядомых прычынах. Я правёў поўную вычытку артыкула і пазначыў вышэй згаданае месца шаблонам [крыніца?]. Шаноўны Уладзіслаў, калі ласка, ці дадайце туды ў дадатак да расійскай насамрэч нейтральных крыніц, ці выдаліце гэту інфармацыю. Найлепшым варыянтам была б інфармацыя міжнародных судоў і трыбуналаў (калі, вядома, злачынствы ўвогуле былі, у чым асабіста ў мяне ёсць сумненні, улічваючы крыніцу інфармацыі). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:03, 6 кастрычніка 2014 (FET)

Артыкул ужо мае статус добрага. Аднак, мяркую, наўрад пра гэты цудоўны фільм з'явіцца новая інфармацыя. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:59, 25 ліпеня 2014 (FET)

Вельмі сур'ёзна. Большасць раздзелаў, нават РуВікі, паляць нервова.

Сімвал голасу «за» За. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:30, 24 красавіка 2014 (FET)

Заўвагі

Карыстайцеся працяжнікам. Не забывайце пра слова «лідар». Яшчэ, калі ласка, абнавіце інфармацыі пра сенчуры. У Робертсана каля 95 за гэты сезон, а напісана, што 67. --Artificial123 (размовы) 11:02, 24 красавіка 2014 (FET)

Я вельмі ўдзячны, спадар Цярэшчанка, але, шчыра кажучы, хацелася б папрасіць трохі часу і дапрацаваць гэты артыкул перад такой намінацыяй :) --Kalinowski (размовы) 11:13, 24 красавіка 2014 (FET)

Сапраўды вельмі годна. З пажаданняў - прыбраць чырвань, хаця б у прэамбуле--Павел Петро (размовы) 16:09, 2 чэрвеня 2014 (FET)

Наша з Дзянісам Тутэйшы агульная праца на вельмі важную для Беларусі тэму да 70-годдзя вызвалення. Слухаем вашы парады. --Artificial123 (размовы) 10:10, 12 красавіка 2014 (FET)

Сімвал голасу «за» За. Вельмі добрае і, што галоўнае, цікавае апісанне падзей. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:11, 15 красавіка 2014 (FET)
Сімвал голасу «за» За. Выдатнае афармленне і багаты змест. --Da voli (размовы) 00:07, 24 красавіка 2014 (FET)
Сімвал голасу «за» За. Што мне падабаецца ў гэтым артыкуле, так гэта тое, што ёсць як савецкія, так і нямецкія дадзеныя. --Artificial123 (размовы) 00:18, 24 красавіка 2014 (FET)
Прынцыпова, канешне, Сімвал голасу «за» За. Але заўвагі ёсць. Сам артыкул напісаны ў вельмі ідэалагічнай манеры, як у нейкім падручніку па айчынай ваеннай гісторыі, дзе ўсё добра і наступ ідзе як па нотах. Аднак насамрэч было трохі не так, але паколькі гэта пераклад, то нічога не выправіш...--Павел Петро (размовы) 14:48, 18 ліпеня 2014 (FET)
Давайце крыніцы, дапішам. --Artificial123 (размовы) 17:19, 18 ліпеня 2014 (FET)

Заўвагі

Не тое што абзацы — цэлыя раздзелы без зносак на крыніцы. --Gruszecki (размовы) 23:11, 25 красавіка 2014 (FET)

І што? --Artificial123 (размовы) 20:49, 26 красавіка 2014 (FET)
Апроч таго, што гэта не адпавядае п.4 асноўных патрабаванняў да КВА — нічога. У руВікі такое нават не гледзячы на вялікі і аб'ёмны матэрыял нават у добрыя не праходзіць. Проста імкнуцца трэба і раўнавацца да лепшага. Прашу толькі без крыўд, бо зыходжу з лепшых падахвочванняў, але ў белВікі даўно ўжо варта паднімаць планку для прац, хаця б з пачуцця самапавагі.--Gruszecki (размовы) 14:24, 29 красавіка 2014 (FET)
І ізноў храмае афармленне крыніц, месцамі няма указанняў старонак, што абцяжарвае правяраемасць крыніцы. Зноскі на ЦАМО РФ так сама сумніўныя па правяраемасці, бо яны дзеля гэтага павіны быць апублікаваны ў даступных крыніцах. У афармленні аўтараў няма адзінства: Рокоссовский К. К., Михаил Поликарпов, Алекс Бухнер — дзе скарочаны ініцыялы дзе прапісаны, дзе курсівам, дзе не. Варта ўсіх пісаць аднолькава, так як запісаны Рокоссовский К. К.. Наогул у цэлым пагледзіце як прароблена праца з падобнага роду артыкуламі ў руВікі, і вы самі зразумееце, што я не чапляюся, а толькі жадаю, каб артыкулы адпавядалі сапраўды статусу. З павагай, --Gruszecki (размовы) 14:39, 29 красавіка 2014 (FET)
Калі ласка, пазначце спрэчныя сцвярджэнні шаблонам {{Крыніца?}}.--Artificial123 (размовы) 11:23, 30 красавіка 2014 (FET)

Узяў найлепшае з рускага і ўкраінскага артыкула пра выдатнага чалавека. Выслухаю вашы прапановы і парады. --Artificial123 (размовы) 20:07, 22 сакавіка 2014 (FET)

Сімвал голасу «супраць» Супраць публіцыстычны стыль. --Rymchonak (размовы) 21:57, 2 красавіка 2014 (FET)
Сімвал голасу «за» За. Гэта быў вялікі чалавек і артыкул адпаведны. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:13, 3 красавіка 2014 (FET)
Чалавек быў сапраўды вялікім, але не памерам трэба вызначаць якасць артыкула. Раздзел "Кар'ера ў Лотус" ўвогуле напісаны не па-беларуску, падрадкоўны пераклад тут не пасуе. --Rymchonak (размовы) 21:30, 3 красавіка 2014 (FET)
Слова "вялікі" мае 2 значэнні. Я ўжыў менавіта абстрактнае. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:45, 3 красавіка 2014 (FET)
Чаму не па-беларуску? --Artificial123 (размовы) 21:43, 3 красавіка 2014 (FET)
Сінтаксіс рускай мовы. Словы беларускія, а сінтаксіс рускай мовы (цытата: за гранню разумнага разумення). Гэты артыкул - падрадкоўны пераклад. --Rymchonak (размовы) 21:56, 3 красавіка 2014 (FET)
Не буду спрачацца, паколькі так і ёсць. Вы ведаеце, што ў мяне няма такога адчування беларускай мовы, як у носьбітаў. Таму праўце на свой густ. --Artificial123 (размовы) 22:02, 3 красавіка 2014 (FET)

Усё: выправіў тыя хібы, якія рэзалі вочы. Вядома, можна яшчэ больш перапрацаваць, але і зараз задавальняльна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:08, 13 ліпеня 2014 (FET)

Сімвал голасу «за» За. --Artificial123 (размовы) 17:23, 13 ліпеня 2014 (FET)

Стоп! Трэба дапісваць. Да мяне толькі зараз дайшло, што тут не апісваецца дзяцінства і асабістае жыццё, а гэта мусіць быць у выдатным артыкуле. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 10:31, 15 ліпеня 2014 (FET)

Там трохі ёсць. Але я ўвечары пашукаю. --Artificial123 (размовы) 10:42, 15 ліпеня 2014 (FET)
Дадаў. Просьба пачытаць і выправіць стыль. --Artificial123 (размовы) 19:26, 15 ліпеня 2014 (FET)

Прапаную артыкул пра гульню. Пакуль я яго не вычытаў да канца, але відаць, што на выдатны ён цягне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:43, 13 снежня 2013 (FET)

  1. Сімвал голасу «за» За. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:47, 15 снежня 2013 (FET)
  2. Сімвал голасу «за» За. --Artificial123 (размовы) 17:02, 18 студзеня 2014 (FET)
  3. Сімвал голасу «за» За. --Kalinowski (размовы) 15:07, 24 кастрычніка 2014 (FET)

Прапаную. Мае статус добрага і па якасці вельмі блізкі да выдатнага. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 01:09, 1 снежня 2013 (FET)

  1. Сімвал голасу «за» За. Але нядрэнна было б прыбраць трохі чырвані. --Artificial123 (размовы) 19:52, 5 снежня 2013 (FET)
  2. Сімвал голасу «за» За. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 01:59, 7 снежня 2013 (FET)
  3. Сімвал голасу «супраць» Супраць. Добры, але не выдатны. Трэба перачытаць, выправіць стыль. + Напісаць пару артыкулаў з чырвоных радкоў. --Rymchonak (размовы) 13:46, 17 снежня 2013 (FET)
  4. Сімвал голасу «супраць» Супраць. Добры артыкул, але не выдатны. Ёсць выразныя сляды аўтаперакладу з рускай мовы. --JerzyKundrat (размовы) 15:27, 25 верасня 2014 (FET)

Журнал абрання

Да пазбаўлення статусу

Пытанні аб пазбаўленні статусу выдатных у выпадку неадпаведнасці крытэрыям абмяркоўваюцца на старонцы Да пазбаўлення статусу.

Гл. таксама