Міхаіл Іванавіч Баскакаў: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др + {{няма катэгорый}} |
др - {{няма катэгорый}} |
||
Радок 13: | Радок 13: | ||
Звольнены ў адстаўку з-за хваробы ў лютым 1958 года. |
Звольнены ў адстаўку з-за хваробы ў лютым 1958 года. |
||
{{няма катэгорый}} |
|||
{{DEFAULTSORT:Баскакаў}} |
{{DEFAULTSORT:Баскакаў}} |
Версія ад 04:25, 1 чэрвеня 2016
Міхаіл Іванавіч Баскакаў (1905, Масква — 18 кастрычніка 1958) — Міністр дзяржаўнай бяспекі БССР (1952—1954).
Біяграфія
Рускі. У 1933 годзе скончыў факультэт знешняга гандлю Маскоўскага інстытута ўсходазнаўства пры ЦВК СССР. Працоўную дзейнасць пачаў у 1918 годзе вучнем слесара, выбіраўся старшынёй сельсавета Увараўскага раёна, членам праўлення і загадчыкам сыравіннага аддзела Івакінскага сельскагаспадарчага таварыства Маскоўскай вобласці.
Праходзіў ваенную службу ў радах Чырвонай Арміі. З 1928 года на камсамольскай і партыйнай рабоце — інструктар і прадстаўнік МК УЛКСМ у Маскрэдытпрамсаюзе, сакратар ячэйкі ВКП(б) Масаблдруксаюза (Масква).
У органах дзяржбяспекі з 1933 года. Службу пачаў супрацоўнікам цэнтральнага апарату АДПУ пры СНК СССР (з 1934 года — НКУС). У 1938 годзе назначаецца намеснікам народнага камісара, затым народным камісарам унутраных спраў Карэла-Фінскай ССР, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў адным з кіраўнікоў Рэспубліканскага штаба партызанскага руху. У 1943 годзе — начальнік УНКДБ СССР па Горкаўскай вобласці, затым у 1946 годзе — міністр дзяржбяспекі Узбекскай ССР, а ў 1951 годзе — начальнік УМДБ СССР па Хабараўскім краі.
З лютага 1952 года па 16 сакавіка 1953 года — міністр дзяржбяспекі БССР, а з 21 ліпеня 1953 года — міністр унутраных спраў БССР. Выбіраўся членам Бюро ЦК КП(б) Карэла-Фінскай ССР Узбекістана і Беларусі, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, дэлегатам XX з'езда КП(б) Беларусі і XIX з'езда ВКП(б).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За абарону Савецкага Запаляр'я» і інш.
Звольнены ў адстаўку з-за хваробы ў лютым 1958 года.