Ізраіль Майсеевіч Ляплеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ізраіль Майсеевіч Ляплеўскі
Leplevskij Izrail Moiseevic.jpg
сцяг
Народны камісар унутраных спраў БССР
10 снежня 1934 — 28 лістапада 1936
Папярэднік: Леанід Закоўскі
Пераемнік: Георгій Малчанаў
 
Партыя: УКП(б)
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1896
Смерць: 28 ліпеня 1938(1938-07-28)
Пахаванне:
 
Ваенная служба
Прыналежнасць: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў: НКУС
Званне: Камісар дзяржаўнай бяспекі 2-га рангу
Бітвы:
 
Узнагароды:
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі

Ізра́іль Майсе́евіч Ляпле́ўскі (1894, Брэст — 28 ліпеня 1938) — Народны камісар унутраных спраў БССР (1934—1936).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з яўрэйскай сям'і. У 1914—1917 гадах служыў у Расійскай арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны (у 1917 годзе прымаў удзел у ліквідацыі паўстання гайдамакаў у Екацярынаславе).

У органах дзяржаўнай бяспекі з 1918 года. Службу праходзіў у Стаўрапольскай і Самарскай губернскіх ЧК. У 1919—1922 гадах — на падпольнай партыйнай рабоце ў Екацярынаславе, пасля ўстанаўлення ў горадзе савецкай улады — супрацоўнік, а затым начальнік губернскай ЧК.

У 1923—1925 гадах — начальнік Падольскага губернскага аддзела ДПУ, намеснік сакратара Падольскага губернскага камітэта КП(б) Украіны. У 1925—1934 гадах — начальнік ДПУ Адэскай губерні, супрацоўнік ДПУ УССР, АДПУ пры СНК СССР, АДПУ пры СНК СССР па Саратаўскім краі.

Са снежня 1934 года па лістапад 1936 года — народны камісар унутраных спраў БССР. У 1936—1937 гадах — намеснік народнага камісара ўнутраных спраў СССР, затым народны камісар унутраных спраў УССР, начальнік 6-га аддзела ГУДБ НКУС СССР. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двойчы ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі.

Арыштаваны 26 красавіка 1938 года. Прыгавораны Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28 ліпеня 1938 года па артыкулах 58-1 «б», 58-11 КК РСФСР за ўдзел у «антысавецкай арганізацыі правых» да ВМП. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў Маскве ў той жа дзень.

Да гэтага часу праверка абгрунтаванасці асуджэння І.М Ляплеўскага не праводзілася.