Аляксей Аляксеевіч Наседкін
| Аляксей Аляксеевіч Наседкін | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Барыс Берман | ||||||
| Пераемнік | Лаўрэнцій Цанава | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
18 лютага 1897 |
||||||
| Смерць | 26 студзеня 1940[1] (42 гады) | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | УКП(б) | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Ваенная служба | |||||||
| Прыналежнасць |
|
||||||
| Род войскаў | НКУС | ||||||
| Званне |
|
||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Аляксе́й Аляксе́евіч Насе́дкін (6 лютага 1897, в. Маўрына, Растоўскі павет, Яраслаўская губерня (па іншых звестках у Маскве) — 26 студзеня 1940) — Народны камісар унутраных спраў БССР (1938).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рускі. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Інстытут чырвонай прафесуры. Пасля выключэння за няплату з Маскоўскага камерцыйнага вучылішча (1913 год) працаваў электраманцёрам у Маскоўскім электрычным таварыстве і на фабрыцы «Флетчэр», прымаў удзел у Кастрычніцкім паўстанні ў Маскве ў 1917 годзе ў складзе атрада барацьбы з юнкерамі.
У 1918—1920 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнік ліквідацыі Мамантаўскага рэйду і задушэння сялянскіх паўстанняў на Тамбоўшчыне, затым — начальнік кулямётнай каманды атрада спецыяльнага прызначэння, камандзір кулямётнай школы. У 1923—1926 гадах працаваў у партыйных органах Масквы.
У органах дзяржаўнай бяспекі з 1927 года. Супрацоўнік ЭКУ АДПУ пры СНК СССР, памочнік начальніка ЭКА і па сумяшчальніцтве начальнік пажарна-тэхнічнай інспекцыі ПП АДПУ пры СНК СССР па Маскоўскай вобласці. У 1934 годзе — начальнік ЭКА УДБ УНКУС СССР па Куйбышаўскай вобласці, з 1935 года — намеснік начальніка ЭКА УДБ УНКУС СССР па Маскоўскай вобласці і ў 1937 годзе — начальнік УНКУС СССР па Смаленскай вобласці. З 22 мая па 16 снежня 1938 года — народны камісар унутраных спраў БССР.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Арыштаваны 16 снежня 1938 года.
Пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 15 студзеня 1940 года прыгавораны па артыкулах 58-1 і 58-11 КК РСФСР да ВМП. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў Маскве 26 студзеня 1940 года. Не рэабілітаваны[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Наседкин А. А. // Петров Н. В., Скоркин К. В. Кто руководил НКВД, 1934—1941 : справочник / Под ред. Н. Г. Охотина и А. Б. Рогинского. — М.: Звенья, 1999. — 502 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-7870-0032-3.
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 26 студзеня
- Памерлі ў 1940 годзе
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
- Асобы
- Нарадзіліся 6 лютага
- Міністры ўнутраных спраў БССР
- Кіраўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі БССР
- Расстраляныя ў СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання



