Мурманск: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Горад Мурманск using HotCat |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
||
Радок 94: | Радок 94: | ||
{{DEFAULTSORT:Мурманск}} |
{{DEFAULTSORT:Мурманск}} |
||
[[Катэгорыя:Гарады Мурманскай вобласці|Мурманск]] |
[[Катэгорыя:Гарады Мурманскай вобласці|Мурманск]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Мурманск| ]] |
Версія ад 16:57, 23 верасня 2017
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Му́рманск — горад у Расіi, цэнтр Мурманскай вобласці, горад-герой. Насельніцтва (2005) — 320.9 тыс. жыхароў, гэта найбуйнейшы горад у свеце на поўнач ад палярнага круга. Мурманск — вялікі порт на ўзбярэжжы Баранцава мора, зімою не замярзае.
У горадзе знаходзіцца аддзяленне беларускага пасольства.
Гісторыя
Заснаваны 21 верасня 1916 года ў сувязі са стварэннем марскога порта ў Кольскім заліве. У сакавіку 1918 — лютым 1920 года быў акупаваны войскамі Антанты і белагвардзейцамі. 7 сакавіка 1920 года ў Мурманск увайшлі часткі Чырвонай Арміі. З 1921 года — цэнтр Мурманскай губерні, з 1927 года — Мурманскай акругі Ленінградскай вобласці, з 1938 года абласны цэнтр. У час Вялікай Айчыннай вайны Мурманскі порт сыграў вялікую ролю ў забеспячэнні СССР і арміі, бо праз яго ішлі грузы, якія паступалі з краін-саюзніц па барацьбе з нацысцкай Германіяй.
Эканоміка
Галоўныя галіны прамысловасці — рыбная і рыбаперапрацоўчая, суднарамонтная, вытворчасць будматэрыялаў.
Вядомыя асобы
- Алена Беркава
- Сяргей Курохін, расійскі музыкант
- Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў, расійскі дзяржаўны дзеяч
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мурманск
- Аддзяленне беларускага пасольства
Зноскі
- ↑ З іх 9 % — акваторыя Кольскага заліва, 43 % — гарадскія лесу, 0,5 % — зялёныя насаджэнні агульнага карыстання.
- ↑ Паспорт города