Ямная культура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 46: Радок 46:


[[Катэгорыя:Археалогія ў Расіі]]
[[Катэгорыя:Археалогія ў Расіі]]
[[Катэгорыя:Археалогія ва Украіне]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Украіны]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Бронзавы век]]
[[Катэгорыя:Бронзавы век]]

Версія ад 03:45, 17 чэрвеня 2018

Ямная культура
Бронзавы век
Ямная кераміка з калекцыі Эрмітажа
Геаграфічны рэгіён Усходняя Еўропа
Лакалізацыя Украіна, Расія
Датаванне 3200 да н.э.2300 да н.э.
Носьбіты індаеўрапейцы
Тып гаспадаркі жывёлагадоўля
Даследчыкі В. А. Гарадцоў, Л. С. Клейн
Пераемнасць
Хвалынская культура Афанасьеўская культура, Андронаўская культура, Пазырыкская культура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Я́мная культураархеалагічная культура бронзавага веку ва Усходняй Еўропе. Ахоплівала значныя тэрыторыі ад Днястра на захадзе да паўднёвага Урала на ўсходзе. Перыяд існавання — каля 3200 - 2300 гг. да н.э.

Паходжанне

Паводле курганнай гіпотэзы Марыі Гімбутас[1], Ямная культура належыла непасрэдным продкам індаеўрапейцаў. Дзякуючы асваенню конегадоўлі і выкарыстанню вазоў яны здолелі прасунуцца з тэрыторыі Прычарнамор'я на іншыя землі. Леў Клейн, які сам займаўся раскопкамі помнікаў Ямнай культуры і вылучыў з яе складу заходнюю Нерушайскую культуру, лічыць, што Ямная культура — радзіма ранніх арыяў[2].

Даследаванні палеагенетыкаў 2015 г. паказалі, што заснавальнікамі Ямнай культуры былі выхадцы з трох розных папуляцый[3]. Аснову складалі мясцовыя паляўнічыя і збіральнікі, носьбіты генома, блізкага да сучасных індаеўрапейскіх народаў. 15 - 25% генома належыла насельніцтву, якое мігрыравала з усходняга Закаўказзя. Мяркуецца, што яно заснавала Хвалынскую культуру, продкавую ў адносінах да Ямнай. Меньшасць (6% генома) належыла паляўнічым і збіральнікам з Заходняй Еўропы.

Перыядызацыя

У існаванні Ямнай культуры археолагамі вылучаюцца наступныя перыяды[4]:

  • Ранні (да сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э.), які вызначаецца аднастайнымі пахаваннямі з ляжалымі на спіне і афарбаванымі охрай касцякамі, арыентаванымі галавой на ўсход, керамічнымі пасудзінамі з высокім горлам, накольчатым і штампаваным арнаментам, вырабамі з каменю, косці і ракавін пры амаль поўнай адсутнасці металічных вырабаў.
  • Другі (трэцяя - чацвёртая чвэрці 3 тысячагоддзя да н. э.): узнікненне лакальных адрозненняў, у Прычарнамор'і з'яўляюцца пахаванні галавой на захад, яйкападобныя пасудзіны з нізкім горлам, чыгуны з плоскім дном, шнуравы арнамент, медныя вырабы.
  • Трэці (канец 3 тысячагоддзя - 2 тысячагоддзе да н. э.): павелічэнне лакальных адрозненняў, пахаванні без охры і ўстойлівай арыентацыі, кераміка з плоскім дном, вялікія медныя вырабы (сякеры, молаты), касцяныя ўпрыгожванні з молатападобнымі шпількамі, вазы з суцэльнымі коламі.

Літаратура

Спасылкі

Зноскі